асако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да асакі. Навокал агню і дуба насцелена многа асаковага сена, каб мякчэй было адпачываць касцам. Пестрак.
2. у знач. наз. асако́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца асака, падвей, чарот і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абласны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да вобласці (у 1 знач.), належыць ёй. Абласны Савет народных дэпутатаў. Абласная канферэнцыя. Абласны цэнтр. Абласны суд.
2. Уласцівы якой‑н. мясцовасці, распаўсюджаны ў якой‑н. вобласці; дыялектны. Абласное слова. Абласны слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
база́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да базару. Базарная плошча. Базарны дзень.
2. Разм. Непрыстойны, грубы. Базарная размова. Базарная лаянка. // Блізкі да выдумак, плётак. Базарныя чуткі.
•••
Базарная баба гл. баба 1.
Грош цана (у базарны дзень) гл. цана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да пары 2. Паравая сіла. // Які прыводзяцца ў дзеянне парай. Паравы рухавік. Паравы млын. Паравая машына. // Які выкарыстоўвае цяпло пары. Паравая ванна. Паравое ацяпленне.
2. Прыгатаваны па пары. Паравая рыба. Паравыя катлеты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцыля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канцылярыі, належыць ёй. Канцылярскія справы. Канцылярскі работнік. Канцылярскія тавары. // Характэрны, уласцівы канцылярыі. Канцылярская валакіта. // Сухі, невыразны, насычаны словамі, характэрнымі для мовы дзедавых папер (пра стыль, мову). Канцылярскі стыль.
•••
Канцылярскі почырк гл. почырк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
качы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да качкі, належыць ёй. Качыны пух. Качынае гняздо. Качыны вывадак. // Такі, як у качкі. Качыная хада.
2. у знач. наз. качы́ныя, ‑ых. Сямейства птушак, да якога адносяцца качка, гусь, лебедзь і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да маркі! (у 1, 2 знач.). // Які ажыццяўляецца пры дапамозе марак 1 (у 1 знач.). Марачная сістэма кантролю.
2. Пэўнай маркі 1 (у 3 знач.); пэўнай якасці, гатунку. Марачная сталь. Марачнае віно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ноты 1 (у 1, 3 знач.). Нотны сшытак. Нотны магазін. // Прызначаны для нот 1 (у 1 знач.). Нотная папера. // Які з’яўляецца нотай 1 (у 1 знач.). Нотны знак.
•••
Нотная азбука гл. азбука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямі́ласць, ‑і, ж.
Непрыязнасць, непрыхільныя адносіны да каго‑н. Амерыканскія капіталісты пра негра ўспамінаюць толькі ў тым выпадку, калі ў іх з’яўляецца патрэба ў рабочай сіле, якую можна выкарыстаць за бясцэнак.. Узнагародай жа за ўсё гэта з’яўляецца няміласць. Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да носа (у 1, 2 знач.). Насавыя адтуліны. Насавыя косці. Насавая частка катэра.
2. Які выгаворваецца ў нос. Насавыя гукі.
3. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш. Насавыя гарматы крэйсера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)