ВАНВІТЭ́ЛІ ((Vanvitelli) Луіджы) (12.5.1700, г. Неапаль, Італія — 1.3.1773),
італьянскі архітэктар неапалітанскай школы. Працаваў у Рыме, Анконе, Ф’юмічына, Брэшыі, Неапалі, Мілане. Творчасць Ванвітэлі — пераход ад барока да класіцызму. У ягогал. збудаванні Палацца Рэале ў Казерце, каля Неапаля (пач. ў 1752; прамавугольнае ў плане, з 4 унутр. дварамі, утворанымі крыжападобным перасячэннем карпусоў), барочная пластычнасць дэкору і дынамізм прасторавай арганізацыі інтэр’ераў спалучаюцца з класіцыстычнай строгасцю і плоскаснасцю фасадаў.
Л.Ванвітэлі. Лесвіца ў Палацца Рэале ў Казерце каля Неапаля. Пачаты ў 1752.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСКАБО́ЙНЯ,
майстэрня для прыгатавання воску і вырабу з яго рэчаў, пераважна свечак. На Беларусі вядома з 16 ст. Звычайна невял. драўлянае збудаванне з каменнай або цаглянай печчу, у якую ўмуроўвалі кацёл для плаўкі воску. Расплаўлены воск выцякаў па спец. латаку і запаўняў разнастайныя формы. Свечкі рабілі абліваннем або аблепліваннем кнота воскам, працягваннем кнота праз ванну з воскам, адліўкай, прасаваннем. Паводле дакументаў 16—18 ст., васкабойні існавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах, мястэчках, фальварках, манастырах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Элі (н. 30.9.1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія), амерыканскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Праф. іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Йорку (з 1972). Скончыў Сарбону. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 у ЗША. Піша пераважна па-французску. Большая ч.яго твораў («І свет маўчаў», 1956; «Дзень», 1961; «Песня мёртвых», 1966 і інш.) звязана з тэмай катастрофы еўрап. яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у 2-ю сусв. вайну). Нобелеўская прэмія міру 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАЗАБЯСПЕ́ЧАНАСЦЬ РАСЛІ́Н,
адносіны запасу прадукцыйнай глебавай вільгаці да яе запасу пры найменшай вільгацяёмістасці глебы або да яе запасу, аптымальнага для дадзенай фазы развіцця с.-г. культуры. Прадукцыйная глебавая вільгаць — частка глебавай вільгаці, пры ўсмоктванні якой расліны захоўваюць жыццядзейнасць і сінтэзуюць арган. рэчывы; яе ніжняя мяжа — вільготнасць устойлівага завядання раслін (гл. ў арт.Вільготнасць глебы). Падтрыманне аптымальнай велічыні водазабяспечанасці раслін — задача меліярацыйных мерапрыемстваў. Пры адносінах менш за адзінку патрабуецца штучнае ўвільгатненне глебы, працяглае вял. перавышэнне яго можа суправаджацца вымаканнем раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКА́ЗВАННЕ,
вылучаны ў пісьмовым ці вусным тэксце фрагмент, які выражае адносна закончаную, актуалізаваную думку, аформлены граматычна (і інтанацыйна — у вусным варыянце), захоўвае сэнсавыя і фармальныя сувязі з кантэкстам, дае магчымасць усвядоміць і мысленна ўзнавіць кансітуацыю. З’яўляецца камунікатыўна-сінтакс. адзінкай (адзінкай маўлення) у процілегласць канструкцыйна-сінтакс. адзінкам — сказу, яго семантыка-сінтакс. мадэлі і фармальна-грам. схеме. Найб. істотнае адрозненне ад сказа — абавязковае актуальнае чляненне, якое сведчыць і аб уключанасці выказвання ў кантэкст і кансітуацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЫСО́КІ ДУБ»,
бел.нар. гульня. Удзельнічаюць ад 4 да 8 чал., гуляюць на адкрытай пляцоўцы. Для гульні патрэбны палка, дошчачка, кароткая палачка і жалуды (або каменьчыкі, сасновыя шышкі і інш.). Упоперак вузкай ямкі кладуць кароткую палачку, на яе — дошчачку. Потым па чарзе кожны гулец кладзе жолуд на апушчаны канец дошчачкі, б’е палкай па яе краі. Калі жолуд падлятае ўверх, гулец ловіць яго. Перамагае той, хто зловіць больш жалудоў. Гульня выпрацоўвае спрыт, жвавасць, трапнасць і дакладнасць рухаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛА́ТЫ (Galatae),
кельцкія плямёны. Пасля спусташэння Грэцыі і Македоніі былі разбіты сірыйскім царом Антыёхам I. Каля 277 да н.э. ўварваліся ў М. Азію, аселі на тэр., якую назвалі Галатыя, і падзяляліся на плямёны талістаагаў, трокмаў і тэктасагаў. Рабілі набегі на суседнія тэр., спыненыя ў выніку ваен. паходаў пергамскіх правіцеляў Атала I і Эўмена II, у 188 да н.э. рымлян. Пасля 188 да н.э. галаты — васалы Рыма, падтрымалі яго ў войнах (89—64 да н.э.) з царом Понга Мітрыдатам VI.
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). Адзін з заснавальнікаў «рускага стылю». Аўтар шэрагу выставачных павільёнаў (з выкарыстаннем зборных драўляных канструкцый), «Студыі» ў маёнтку Абрамцава Маскоўскай вобл. (1872). У яго работах ідэя развіцця нац. дойлідства ўвасаблялася ў багатым аздабленні будынкаў узорамі, запазычанымі з нар. вышывак і разьбы па дрэве (друкарня Мамантава ў Маскве, 1872). Вядомы і як рысавальшчык, акварэліст. Акварэлі Гартмана паслужылі тэмай фп. цыкла «Карцінкі з выстаўкі» М.П.Мусаргскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Саламон Аронавіч) (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГІГІЕ́НА (ад геа... + гігіена),
навуковая дысцыпліна, якая вывучае мед. аспекты глабальных вынікаў дзейнасці чалавека: прамыя ўздзеянні на яго здароўе і апасродкаваныя праз змены балансу экалагічных кампанентаў і экасістэм. Стварае аснову для распрацоўкі мерапрыемстваў па захаванні і паляпшэнні сан. стану навакольнага асяроддзя, прадухіленні негатыўных антрапагенных змен у прыродзе, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека (напр., дзеянне забруджвальных рэчываў). Цесна звязана з комплексам экалагічных, мед., геагр і інш.навук. Зрэдку (у вузкім сэнсе) разумеюць як сінонім аховы прыроды (навакольнага асяроддзя).