Гарнізо́н ’гарнізон’ (БРС). Рус. гарнизо́н, укр. гарнізо́н. Паводле Фасмера (1, 394), з ням. Garnison (< франц.) або франц. garnison. Шанскі (1, Г, 32) першакрыніцай лічыць франц. мову. У бел. і ўкр. мовах слова, відаць, з’явілася праз рус. пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калча́н ’скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл’ (БРС, ТС, ТСБМ). Ва ўсх.-слав. мовах запазычанне з тат. kolčan ’тс’, гл. Міклашыч, 123; Бернекер, 1, 543. У бел. мове, мяркуючы паводле крыніц, кніжнае запазычанне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капро́н ’штучнае валакно з сінтэтычнай смалы капралактаму’ (ТСБМ), у склад якога ўваходзіць капронавая кіслата, якая была так названа паводле лац. назвы ’казы’ — capra (невялікая колькасць кіслаты маецца ў казіным малацэ) (Шанскі, 2 (К), 58; ЕСУМ, 2, 376).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крышта́ль ’цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка (ст.-грэч. κρύσταλλος) (ТСБМ, Гарэц.). Ст.-бел. кристалъ, крышталъ. Запазычанне праз польск. kryształ з ням. Kristall (Булыка, Запазыч., 177). Паводле Слаўскага (3, 203), ст.-польск. kryształ з лац. crystallus.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубальто́вы ’падвойны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dubeltowy ’падвойны’ (а гэта, паводле Брукнера, 101, з ням. dupel ’тс’; хутчэй, аднак, з ням. doppelt ’тс’; падрабязней гл. пад ду́бальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жула́н ’птушка сям. саракушавых, Lanius cristatus’ (БелСЭ). Рус. жулан ’Lanius collurio’ (БСЭ₃), у дыялектах — таксама іншыя віды птушак (СРНГ), укр. жула́н ’жулан’ (УРС). Паводле Антропава (канд. дыс.), улічваючы рус. дыял. желу́н ’снягір’, магчыма, роднаснае жаўна, жоўты (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяме́ц ’пчаляр’. Ад *zem‑ (гл. зямля) з суфікса ‑ец паводле спосабу размяшчэння вулляў на зямлі, а не на борцевых дрэвах (Нас., 208; Сл. паўн.-зах.; Мацкевіч, З нар. сл., 210). Слова пашырана ў мін., маг., гом. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перла (пэрла) ’панцак’ (глыб., ЛА, 4). З пе́рл(а) ’жэмчуг’ у выніку пераносу значэння паводле падабенства колерам ячных круп з жэмчугам. Параўн. рус. перлавая крупа > перловка ’тс’, перловый цвет ’жамчужны, белы, з шызым адценнем’ (Даль, 3, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́катам ’адзін каля аднаго, упокат’ (ТСБМ), по́котам ’тс’ (ТС), укр. по́котом ’тс’, польск. pokotem ’тс’ (паводле Банькоўскага — украінізм, гл. Банькоўскі, 2, 682). Да пакаціць ’паваліць’, параўн. рус. вповалку ’тс’, польск. na pował ’тс’. Гл. каціць ’валіць, куляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праваро́к (проворо́к) ’прылазнік’ (брасл., Праблемы філал.). Паводле Непакупнага (там жа, 93), з літ. prävaras ’тс’. Сюды ж праворны ’курцік’ (Нік. Очерки), праварына ’стойла’ (міёр., Нар. словатв.), што да літ. pravarinė ’адроджанае месца ў хляве’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)