Калчачэ́я ’месца, дзе збіраюцца людзі, дзе гуляюць дзеці’ (слаўг., Яшк.). Утворана з талчачэя ’тс’, фанетычная трансфармацыя, відаць, не без уплыву наступных ‑ч‑. Талчачэя, у сваю чаргу, таксама лакальна абмежаванае (слаўг.), параўн. больш шырока вядомае рус. толчея ў падобным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудра́нка ’ядавітая травяністая расліна Paris quadrifolia L.’ (Кіс., ТСБМ). Да мудрэць (< му́дры 1) ’капрызіць, свавольнічаць’ (драг., КЭС), іўеў. ’незвычайна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. паўд.-усх. п’яніца ’мудранка’, укр. бесіжник (< běsiti), дурне лісове, дурна цибуля. Параўн. таксама мудру́шкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулём ’імкліва, хутка’ (Нас., Жд. 2, С. Некр., КЭС, лаг., ТС, Сл. паўн.-зах.). У апошняй крыніцы: параўн. літ. kuliaīs ’хутка’ (2, 564). Балтызм пад уплывам бел. словаформы тв. скл. ад куль 1 (гл.). Параўн. таксама літ. kū̃laviršcia ’кулём’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́йгала ’хто хутка гаворыць’ (полац., Нар. лекс., 16). Верагодна, метатэза з жэгайла, дзе ‑айла суфікс (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94), а жэг‑, жыг‑ выступае ў знач. хуткіх дзеянняў (’бліскаць’, ’ударыць’) і можа быць таксама ўжыта для акрэслення хуткай гаворкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зблы́ндацца ’ўступіць у любоўную сувязь’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. блы́ндаць ’бадзяцца’ з тлумачэннем праз лат. blin̑da ’бадзяга, валацуга’. Але прыведзенае значэнне таксама нагадвае польск. błądzić ’блудзіць’, якое магло ў сувязі з экспрэсіўным значэннем змяніцца па форме. Параўн. яшчэ блэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўпе́ч (швянч.), паўпечак (паст.) ’лаўка каля печы’ (Сл. ПЗБ). З папеч, папечак, якія з бел. прыпеч, прыпечак, пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. ра‑ (дзеяслоўны прэфікс) адпавядае таксама бел. прэфіксу пры‑: padidinti, pakelti ’дадаць, прыбавіць’, padeginti ’прыпячы’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавясёлка ’вясёлка’ (ДАБМ, к. 312; Ян.), перавесялу́ха (кліч., ДАБМ, камент., 902). У выніку кантамінацыі лексем вясёлка, весялу́ха ’тс’ і перавя́сла ’перавясла’ > ’пояс’, ’каромысла’, ’ручка ў вядры’. Параўн. гом. каро́місел на не́бе ’вясёлка’, а таксама літ. júosta ’пояс’ і ’вясёлка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапо́лы ў выразе: пераполае поле ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Ян.). Відаць, са стараж.-рус. прѣполый ’зусім пусты’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’ (1665 г.), переполейцо (1640 г.) ’тс’. Да пера- і полы (гл.). Параўн. таксама перапалявіца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыду́рак экспр. ’прыбудова; каморка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленае запазычанне з літ. priedurà ’тс’, у якім корань звязаны з дзве́ры (гл.), на што таксама паказвае лакалізацыя слова. Стылістычная памета адназначна паказвае на другасную семантычную сувязь з разм. прыду́рак ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)