натапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак.
1. Набрудзіць мокрымі нагамі; наслядзіць.
Н. на падлозе.
2. што і чаго. Уціскаючы, шчыльна злажыць, улажыць што-н.
Н. мяшок травы.
|| незак. нато́птваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натапы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.
1. Пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.: падняцца тарчма.
Поўсць натапырылася.
2. Уздуцца, прыўзняцца (разм.).
Сукенка натапырылася.
|| незак. натапы́рвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натапы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.
Падняць тарчма, наставіць (поўсць, шчаціну, пер’е і пад.).
Конь натапырыў вушы.
|| незак. натапы́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натарахце́ць, -хчу́, -хці́ш, -хці́ць; -хці́м, -хціце́, -хця́ць; -хці́; зак. (разм.).
1. Нарабіць шуму, тарахцення.
2. перан., чаго і без дап. Хутка і многа нагаварыць чаго-н., набалбатаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., чаго.
Тое, што і нагандляваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ната́рыус, -а, мн. -ы, -аў, м.
Службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні, акты.
Дзяржаўны н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натарыя́льны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да афармлення розных дакументаў, юрыдычных актаў.
Натарыяльная кантора.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ната́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Кароткі запіс аб чым-н.
Рабіць нататкі.
2. Кароткае паведамленне, інфармацыя ў друку пра што-н.; артыкул.
Нататкі журналіста.
Газетная н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -таўкло́; -таўчы́; -то́ўчаны; зак.
1. чаго. Стаўчы якую-н. колькасць.
Н. бульбы.
2. чаго. Збіць таўкачом шалупайкі з зерня ў працэсе вырабу круп.
Н. проса.
3. чаго. Разбіць шмат чаго (разм.).
Н. бутэлек.
4. каго-што, у што, каму. Набіць, збіць, надаваць кухталёў (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ната́цыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.
Настаўленне, суровая заўвага.
Прачытаць натацыю каму-н.