АНТЫСЕМІТЫ́ЗМ,

праяўленне варожых адносін да яўрэяў (семітаў); адна з формаў нац. нецярпімасці, расізму і шавінізму. Гіст. карані антысемітызму ідуць ад часоў вымушанага масавага перасялення яўрэяў з Палесціны ў інш. краіны Рымскай імперыі (1 ст. н.э.), іх шматвяковых блуканняў па краінах Еўропы, дзе яны ўспрымаліся мясц. насельніцтвам як «іншароднае цела». У эпоху феадалізму ў Германіі, Аўстра-Венгрыі, Рас. імперыі яўрэі былі непаўнапраўнымі, падвяргаліся рэліг. і нац. ганенням, часта іх сялілі ў асобных, ізаляваных кварталах (гета). У выніку бурж. рэвалюцый гэтыя прававыя абмежаванні ў большасці краін зняты, але міфы пра «сусветную змову яўрэяў», іх вінаватасць у розных супярэчнасцях і няўстойлівасці жыцця перыядычна адраджаліся. Напр., у Расіі для яўрэяў у канцы 18 ст. была ўведзена мяжа аселасці, дзейнічалі законы, якія забаранялі ім купляць зямлю, паступаць на дзярж. службу, займаць афіцэрскія пасады ў арміі, служыць у паліцыі, працаваць на чыгунцы, у паштовых установах і інш. У 1880-я г. і ў перыяд рэвалюцыі 1905—07 па Расіі пракаціліся хвалі пагромаў, арганізатарамі якіх найчасцей выступалі паліт. паліцыя, шавіністычныя арг-цыі, аддз. чарнасоценнага «Саюза рускага народа» і інш. Асабліва жахлівыя формы набыў антысемітызм у фаш. Германіі і акупіраваных ёю краінах, калі гітлераўцы знішчылі каля 6 млн. яўрэяў, у т. л. 3 млн. грамадзян б. СССР. Палітыка дзярж. антысемітызму праводзілася пасля вайны і кіраўніцтвам СССР, сведчаннем чаго сталі кампаніі супраць т.зв. касмапалітаў (1949), «справа ўрачоў» (1953) і інш. У сучасных умовах праяўленні антысемітызму ёсць у ЗША (т.зв. «негрыцянскі антысемітызм»), Францыі (Ле Пен і яго аднадумцы), у асяроддзі арабскіх экстрэмістаў, у дзейнасці праварадыкальных нацыяналістычных арг-цый Расіі і інш. краін.

На Беларусі, дзе яўрэі пражывалі з 14—16 ст., антыяўрэйскія акцыі напачатку мелі эпізадычны характар, пазней праяўляліся ў выступленнях на соймах, у магістратах і цэхах з патрабаваннямі абмежавання яўрэяў у правах. Найбольш антысемітызм праявіўся напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07. У вер. 1903 яўр. пагром адбыўся ў Гомелі, у якім удзельнічала і частка паліт. несвядомых рабочых чыг. майстэрняў. У кастр. 1905 чарнасоценцам удалося арганізаваць яўр. пагромы ў Полацку, Оршы, Рэчыцы і інш. У 1920-я г. яўр. пагромы на тэр. Беларусі ўчынялі польскія акупац. ўлады, атрады С.​Булак-Балаховіча, бандыцкія фарміраванні. У гады сталінскага тэрору былі ліквідаваны створаныя ў 1920-я г. яўр. культ.-асв. арг-цыі і школы, распачаты рэпрэсіі супраць дзеячаў яўр. культуры. На тэр. Беларусі ў час яе акупацыі ням. фашыстамі створана 70 лагераў смерці (гета) і знішчана больш за 300 тыс. яўрэяў. Пасля вайны ўлады Беларусі (як і інш. рэспублік б. СССР) праводзілі палітыку скрытага антысемітызму, а сёння ён пакладзены ў аснову дзейнасці розных груповак і аб’яднанняў, якія стаяць на пазіцыях вялікадзяржаўнага шавінізму.

Літ.:

Бебель А. Социал-демократия и антисемитизм. Спб., 1407;

Ларин Ю. Евреи и антисемитизм в СССР. М.; Л., 1929;

Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг. Мн., 1983.

У.​А.​Семянюк.

т. 1, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

spcken

1. vi плява́ць;

auf j-n, auf etw. ~ наплява́ць на каго́-н., на што-н.;

in die Hände ~ працава́ць энергі́чна

2. vt ха́ркаць (крывёю), выплёўваць (макрату);

er spuckt grße Bgen ён (на́дта) задзіра́е нос;

j-m in die Sppe ~ сапсава́ць каму́-н. усё

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

меркава́ць несов.

1. толкова́ть, рассужда́ть; прики́дывать;

а́лі аб тым, як трэ́ба працава́ць — толкова́ли (рассужда́ли) о том, как на́до рабо́тать;

2. рассчи́тывать; предполага́ть; полага́ть;

яны́а́лі дасягну́ць вяршы́ні за́відна — они́ рассчи́тывали (предполага́ли) дости́гнуть верши́ны за́светло;

3. суди́ть; сообража́ть; подразумева́ть; ко́жны мярку́е па-сво́йму ка́ждый су́дит по-сво́ему;

мярку́йце са́мі — суди́те са́ми;

4. (иметь намерение) переводится прич. с инф.: што вы мярку́еце рабі́ць? что вы наме́рены де́лать?;

разважа́ць ды м. — суди́ть да ряди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

peg

[peg]

1.

n.

1) кало́чак -ка m., жале́зны або́ драўля́ны болт m.; кало́к-за́тычка f.

2) ве́шалка f., драўля́ны цьвік для ве́шаньня во́праткі

3) ступе́нь f.

4) канья́к з со́давай вадо́ю

2.

v.

1) прымацо́ўваць балта́мі або́ драўля́нымі цьвіка́мі

2) шту́чна трыма́ць цану́ на адны́м узро́ўні, ахо́ўваць ад хіста́ньняў (курс, цану́ на бі́ржы)

3) пазнача́ць калка́мі е́сца)

4) мо́цна працава́ць

- take down a peg

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пра́ца ’працэс уздзеяння чалавека на прыроду, чалавечая дзейнасць’, ’работа’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Мік., Шпіл., Мядз., Сл. ПЗБ, ТС). Ст.-бел. праца, працовати і інш. вытворныя ад назоўніка адзначаюцца ў канцы XVI ст. (Булыка, Запазыч., 257), укр. пра́ця, рус. дыял. пра́ца ’тс’. Запазычанне праз польск. praca пры ст.-польск. proca з чэш. práce (Карскі, Белорусы, 156; Фасмер, 3, 355; Цвяткоў, Запіскі, 1, 74; Кюнэ, Poln., 89). Прасл. дыял. *portja ўзнаўляецца пры параўнанні з серб.-харв. пра̏тити ’суправаджаць’, славен. prátiti ’тс’, prátiti se ’збірацца ў дарогу’ (Міклашыч, 261; Брукнер, 434). Трубачоў (Фасмер, 3, 356) параўноўвае *portja яшчэ з серб.-харв. пра̏тити ’пасылаць’ і балг. пра́тя ’паслаць’ і канстатуе семантычную эвалюцыю ’пасылаць’ > ’праца, справа’, якая прадстаўлена таксама ў серб.-харв. по̏сао ’справа, праца’ < *posъlъ; параўн. прасл. *posъlati (гл. паслаць). Аб апошняй групе дзеясловаў гл. яшчэ Куркіна, Этимология–1975, 19 і наст. Іншыя параўнанні (напр., Голуб-Копечны, 290) з грэч. πράσσω, πράττω ’раблю’ лічацца непрымальнымі (гл. Фасмер, 3, 355). Таксама з польск. pracować бел. працаваць. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 2, 1157–1159; ЕСУМ, 4, 557; SEK, 4, 113–114. Інакш і непераканаўча Банькоўскі, 2, 757 (з с.-в.-ням. — суч. бавар. pratze ’лапа, нага (хворая)’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страда́ць, страда́тэ ‘перажываць’ (в.-дзв., люб., кам., Сл. ПЗБ), ‘гараваць, мучыцца’ (Некр., ТС), ‘пакутаваць’ (Ян.), стражда́ць ‘пакутаваць’ (Нар. Гом.), стражда́цца ‘вандраваць, ездзіць (па свеце)’ (Сцяшк. Сл.), стра́да ‘цяжкае жыццё, мука’ (ПСл), страда́, стра́да ‘пакута’ (Ян.), стра́днік, стра́дніца ‘гаротнік, пакутнік, гаротніца, пакутніца’ (Нас., Шымк. Собр.; гом., Нар. лекс.; Растарг., Ян., ТС), стра́дочка ‘гора, мука’ (ТС), стра́дны ‘гаротны, змучаны’ (там жа). Параўн. укр. страда́ти, стражда́ти ‘цярпець, пакутаваць’, рус. страда́ть ‘тс’, стараж.-рус. страдатипрацаваць; цярпець, пакутаваць’, страждеть ‘мучыцца’, старое польск. stradać ‘траціць, пазбаўляцца чаго-небудзь’, чэш. strádati ‘цярпець, пакутаваць’, славац. stradať ‘тс’, в.-луж. tradać ‘бедаваць’, н.-луж. tšadaś ‘тс’, серб.-харв. стра́дати ‘пакутаваць’, славен. strádati ‘тс’, балг. стра́дам ‘тс’, макед. страда ‘тс’, ст.-слав. страдати ‘пакутаваць; напружвацца, змагацца’. Прасл. *stradati ‘бедаваць’ лічыцца аддалена роднасным лац. strēnuus ‘старанны, дзейны; дужы’, грэч. στρηνής, στρηνός ‘востры, жорсткі’, што бліжэй тлумачаць старацца (гл.); выводзіцца з і.-е. strō‑ з пашырэннем ‑dh‑, звязаным з *(s)ter‑ ‘быць нерухомым, аслупянелым’. Гл. Фасмер, 3, 770; ЕСУМ, 5, 431; Новое в рус. этим., 220. У сувязі з шырокім распаўсюджаннем у народнай мове малаверагодна новае запазычанне з рускай мовы (так Сл. ПЗБ, 4, 593).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адрабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.

1. Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай. — Дзякуй вам, дзякуй! — пачаў паўтараць.. Даніла і ледзь не кланяецца гаспадыні. — Мы заплацім, як прыедзе сын, а то я адраблю валі, кашоў напляту. Кулакоўскі.

2. Разм. Скончыць працаваць. Адрабіўшы, можна і адпачыць. // Перастаць рабіць, папрацаваўшы доўгі час, аддаць працы многа сіл, стаць непрыгодным для працы. [Сын з нявесткай:] — Не табе, старой, сягоння Раўнавацца з намі, Ты сваё ўжо адрабіла, Справімся і самі. Русак. — Дзед ужо не работнік... — ледзьве прагаварыла маці праз плач. — Дзед сваё адрабіў... Якімовіч. // Знасіцца ад працяглай работы (пра машыны, прылады і пад.).

3. Папрацаваць нейкі час. Пастушэня гутаркай кароткай быў узрушан, хоць нямала ён у праектнай адрабіў канторы, розных шмат спраектаваў мастоў. Русецкі.

4. чаго, што. Зрабіць так, каб вярнуць што‑н. да ранейшага стану. Адно для Сценкі было ясна: цяпер ён за парогам бацькавай хаты. Таго, што зрабілася, назад не адробіш. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зба́віць 1, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., што.

1. Адняць (якую‑н. частку) ад агульнай колькасці, вагі і пад. Збавіць кілаграм вагі.

2. таксама чаго. Зменшыць велічыню або колькасць чаго‑н.; убавіць. Збавіць цану. Збавіць крок (пайсці цішэй). Збавіць вагі, у вазе (пахудзець). □ Нам нічога не аставалася, як толькі збавіць ход, каб ненарокам не перакуліць лодку. Сачанка. // Зменшыць сілу чаго‑н.; аслабіць, знізіць. Збавіць тон. □ Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш. Арабей.

•••

Збавіць газ — зменшыўшы наступленне гаручага, сцішыць ход машыны.

зба́віць 2, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., каго-што.

Памагчы пазбегнуць каго‑, чаго‑н.; пазбавіць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Збавіць ад бяды. Збавіць душу ад пакут. □ Адзіны выхад іх ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць. Бачыла.

•••

Божа збаў гл. бог.

зба́віць 3, збаўлю, збавіш, збавіць.

Зак. да бавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Станоўчы адказ, дазвол на што‑н. Даць згоду. Кіўнуць у знак згоды. □ Цімка, не пытаючыся згоды, узяў Кіру і Лёдзю пад рукі і павёў на Цэнтральную плошчу. Карпаў. Мясцовая фабрыка.. закрылася, і Джыавані са згоды сям’і разам з групай суайчыннікаў паехаў за акіян. Лынькоў.

2. Узаемная дамоўленасць; дагавор. Прыйсці да згоды. □ Князі тым часам між сабою Праз пасланцоў перагаворы Вядуць, каб справу скончыць згодай. Бітэль.

3. Супадзенне думак; аднадушша. Выказаць згоду з рашэннямі з’езда.

4. Мірныя, сяброўскія адносіны. Жыць у згодзе. □ Няхай жа будзе Між намі згода, Дружба, людзі, Ад году ў год, Ад веку ў век! Бялевіч. Згода будуе, нязгода руйнуе. Прыказка.

5. безас. у знач. вык. Дамовіліся, пярэчанняў няма. Значыць — згода, значыць, не пярэчыш, значыць, дачакаюся сустрэчы. А. Вольскі. — Ну, што, згода? Едзем?.. Будзем разам працаваць на заводзе. Зарэцкі.

•••

У згодзе з чым (кніжн.) — у адпаведнасці з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сезо́н, ‑а, м.

1. Адна з чатырох пор года. Летні сезон. □ Што ні кажы, на дварэ трыццаць градусаў, а касцюм у хлопца яўна не па сезону. Беразняк. Як ніткі — тоненькія бровы, і кудзерцы — бялюткі лён. Пашые дзяўчына абновы На ўсю вясну, на ўвесь сезон. Пысін.

2. Частка года, найбольш прыдатная для якіх‑н. работ, адпачынку і пад. Будаўнічы сезон. Купальны сезон. □ Ці ж гэта жарт — бесперабойна працаваць увесь сезон, захаваць у спраўнасці ўсе машыны і ўвосень на іх даваць па дзве — дзве з палавінай нормы. Хадкевіч. На Чорным моры ў верасні сама што сезон. Васілёнак. Кожны з тэатраў рэспублікі за сезон ужо ставіць па некалькі арыгінальных твораў. «Полымя». Дачакаліся мы паляўнічага сезона палявання на птушак. Ведаеце, рукі самі так і цягнуцца да стрэльбы. Грамовіч. // Час выспявання якіх‑н. пладоў і пад. Вінаградны сезон.

•••

Бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на поўдні.

Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасць гандлі (у капіталістычных краінах).

[Фр. saison.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)