ПІПЕРАЗІ́Н, гексагідрапіразін, дыэтылендыамін,

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C4H10N2. Бясколерныя крышталі, tпл 112 °C, tкіп 146 °C. Раствараецца ў вадзе, гліцэрыне, этаноле. Гіграскапічны; утварае гексагідрат з tпл 44 °C; з паветра паглынае дыаксід вугляроду. Паводле хім. уласцівасцей — другасны аліфатычны амін. Выкарыстоўваюць як інгібітар карозіі, паскаральнік полімерызацыі хларапрэну, П. гексагідрат і адыпінат — у медыцыне як процігліставы сродак. Таксічны: ГДК 5 мг/м³.

Літ.:

Бейшекеев Ж. Химия и применение пиперазина. Фрунзе, 1982.

т. 12, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПНЕЎМАТО́ЛІЗ (ад грэч. pneuma павеў, паветра, дыханне + лізіс),

утварэнне мінералаў за кошт вылучаных з магмы пры яе раскрышталізацыі лятучых кампанентаў (пара- і газападобных) ці ад уздзеяння іх на горныя пароды. Пры ўздзеянні магматычных эманацый, складзеных пераважна са злучэнняў бору, фтору, хлору, фосфару і шчолачных металаў, на ўмяшчальныя пароды адбываецца пнеўматалітавы метасаматоз (гл. Метасаматызм), адкладваюцца злучэнні металаў і металоідаў (мінералы: касітэрыт, вальфраміт, шэеліт, берыл, тапаз і інш.). Звычайна П. суправаджаецца гідратэрмальнымі працэсамі.

т. 12, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ КАДА́СТР,

сістэматызаваны збор звестак, якія колькасна і якасна характарызуюць пэўны від прыродных рэсурсаў (або прыроднае асяроддзе) з мэтай іх вывучэння, уліку і планавання выкарыстання. Змяшчае фіз.-геагр. характарыстыкі мясцовасці, класіфікацыю, дынаміку, ступень даследаванасці рэсурсаў, сац.-эканам. ацэнку і інш. Складанне П.р.к. — капітала- і навукаёмістае мерапрыемства. На Беларусі складаюцца П.р.к.: водны, зямельны, лясны, кліматычны, атм. паветра, нетраў, жывёльнага і расл. свету, тарфянога фонду, адходаў.

П.​І.​Лабанок.

т. 13, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

crisp​2 [krɪsp] adj.

1. све́жы, не вя́лы, цвёрды;

a crisp lettuce све́жая сала́та

2. хру́сткі, хру́мсткі, кро́хкі

3. све́жы, халаднава́ты; я́драны, падбадзёрлівы (пра надвор’е, паветра)

4. рашу́чы, рэ́зкі (пра манеры)

5. заві́ты, кучара́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аэрапо́ніка

(ад гр. aer = паветра + ponikos = працоўны, працавіты)

вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры з дапамогай пажыўных раствораў (параўн. гідрапоніка).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аквамабі́ль

(ад аква- + лац. mobilis = рухомы)

невялікая адкрытага тыпу падводная лодка з запасам паветра, прызначаная для перавозкі вадалазаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альфаме́тр

(ад альфа + -метр)

прыбор для вызначэння лішку паветра ў гаручай сумесі, якая паступае ў рухавік унутранага згарання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ва́куум-ка́мера

(ад вакуум + камера)

камера, куды змяшчаецца які-н. матэрыял, каб выдаліць з яго паветра, газ, ваду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пірагеніза́цыя

(ад піра- + гр. genos = род)

перапрацоўка арганічных рэчываў шляхам награвання іх пры высокіх тэмпературах без доступу паветра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сі́льф

(фр. sylphe, ад гр. silphe = матылёк)

лёгкая рухавая істота, увасабленне стыхіі паветра ў кельцкай і германскай міфалогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)