род недасканалых грыбоў сям. шаравідкавых. Больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомыя Ф.: грушавая (Ph. pirina), лубінавая (Ph. lupinicola), яблыневая (Ph. mali) і інш. Паразіты, узбуджальнікі хваробы раслін пераважна сям. ружавых і бабовых.
Міцэлій галінасты, шматклетачны. Пладовыя целы (пікніды) чорныя, шарападобныя, утвараюцца на бураватых плямах. Канідыі аднаклетачныя, бясколерныя, яйцападобныя. Выходзяць наверх склееныя сліззю ў выглядзе жгута або стужкі. Здапамогай канідый можа адбывацца другаснае заражэнне расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКА-ЖЛО́БІНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1941,
контрудар на Рагачоўска-Жлобінскім напрамку ў Вялікую Айчынную вайну. Праведзены 63-м стралк. корпусам (камкор Л.Р.Пятроўскі) 21-й арміі Зах. (з 24.7.1941 Цэнтр.) фронту з удзелам Жлобінскага і Рагачоўскага знішчальных батальёнаў 13 ліп. — 17 жн.; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. 6 ліп. часці 117-й дывізіі са складу корпуса пасля разведкі боем фарсіравалі Дняпро, авалодалі Жлобінам і прасунуліся на З уздоўж бабруйскай шашы. Гітлераўцы тэрмінова падцягнулі 10-ю матарызаваную і 255-ю пях. дывізіі. У выніку жорсткіх баёў сав. войскі ноччу адарваліся ад праціўніка і адышлі на зыходныя пазіцыі, сарваўшы разлікі ням. камандавання з ходу фарсіраваць Дняпро на гэтым участку. 13 ліп. войскі 21-й арміі перайшлі ў контрнаступленне. 63-і корпус фарсіраваў Дняпро, вызваліў Жлобін (здапамогайнар. апалчэння), Рагачоў, развіў наступленне на Бабруйск і да канца ліпеня ўклініўся на 30 км у размяшчэнне ворага. Толькі здапамогай перакінутых сюды 8 дывізій рэзерву ням. войскі здолелі замацавацца на зах. беразе Друці, 14 жн. прарвалі абарону і зайшлі ў тыл. корпуса. З 17 жн. часці корпуса з баямі пачалі выходзіць з акружэння, пры прарыве з якога быў смяротна паранены камкор Пятроўскі. У выніку контрудару ворагу нанесены значныя страты, 15 яго дывізій былі трывала скаваны ў прасоўванні на ўсход.
Літ.:
Беларусь у Вялікую Айчынную вайну, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 517.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЯ́РСТВА,
адзін з відаў дрэваапрацоўчых рамёстваў, звязаны з вырабам і ўстаноўкай драўляных канструкцый і дэталей вял. памераў; галіна народнага дойлідства. Вядома многім народам свету. Да Ц. адносяцца цяслярныя работы па ўстаноўцы драўляных падмуркаў, сцен, падлогі, перагародак, перакрыццяў (бэлек, насцілаў), даху (крокваў, лат), дапаможных канструкцый (рыштаванняў, памостаў) і інш. На Беларусі матэрыял для Ц. — драўніна пераважна хваёвых парод у выглядзе бярвён, брусоў, дошак, жэрдак, у наш час — таксама фанеры, драўнянавалакністых пліт і інш.Асн. віды апрацоўкі драўніны ў Ц. — рубка, абчэсванне, распілоўка, габляванне, свідраванне, дзяўбанне і інш.; асн.дрэваапр. інструменты — сякеры, пілы, долаты, свердлы, рубанкі і інш. (гл.Сталярна-цяслярскі інструмент).
У нар. дойлідстве бярвёны рубілі пераважна сякерамі, для насцілаў (цёсу) іх расколвалі ўздоўж на плахі, пры гэтым побач з сякерай выкарыстоўвалі і драўляныя кліны. З 19 ст. пашырылася піла, здапамогай якой нарыхтоўвалі дошкі, аполкі, брусы, рабілі мацаванні вуглоў зруба і інш. Бярвенне для зруба абчэсвалі з 2 бакоў (Цэнтр. і Зах. Беларусь), канструкцыі мацавалі ўрубкай здапамогай драўляных калкоў, забітых у прасвідраваныя адтуліны і інш.З канца 19 ст. Ц. нярэдка мела характар адыходніцтва. У сучасным нар. дойлідстве апрацоўка драўніны, нарыхтоўка дошак, выраб асн. канструкцый ажыццяўляюцца мех. спосабам на піларамах з ужываннем інструментаў з электрапрыводам. Выпрацаваныя нар. майстрамі-цеслярамі навыкі і прыёмы шырока выкарыстоўваюцца ў сучасным грамадскім і прамысл. буд-ве. Гл. таксама Сталярства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК КОМИТЕ́ТА ЗАПАДНОГО ФРО́НТА ВСЕРОССИ́ЙСКОГО ЗЕ́МСКОГО СОЮ́ЗА»,
штодзённая газета. Выдавалася з 1916 да 10(23).1.1918 у Мінску на рус. мове. Узнімала праблемы забеспячэння франтавікоў харчаваннем, прадметамі штодзённага карыстання, мед.дапамогай. Выступала за беспартыйнасць у працы па абслугоўванні фронту, процістаяла намаганням ператварыць газету ў інструмент паліт. барацьбы. У сувязі з рэарганізацыяй к-та Земсаюза з 17(30).11.1917 называлася «Известия комитета объединенных работников Земсоюза и Западного фронта», з 19.12.1917 (1.1.1918) — «Известия комитета объединенных работников и временного управления Земсоюза Западного фронта».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАЛА́НГ (ад аква... + англ. lung лёгкае),
аўтаномны апарат, здапамогай якога чалавек дыхае пад вадой. Вынайдзены французамі Ж.І.Кусто і Э.Ганьянам (1943). Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 ат), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя і інш. элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі і інш. выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследаваннях, выратавальнай службе.
Акваланг: 1 — маска з загубнікам; 2 — дыхальны апарат; 3 — балоны са сціснутым паветрам; 4 — рамяні мацавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІ́Р IАднавіцель
(Kazimierz I Odnowiciel; 25.7.1016—24.10 ці 28.11.1058),
старажытнапольскі князь (1039(7)—1058] з дынастыі Пястаў. Заняў прастол пры падтрымцы герм. імператара Генрыха III і Венгрыі ва ўмовах заняпаду цэнтр. улады, адасаблення Памор’я і Мазовіі, нар. паўстання і нападу чэш.кн. Бржэціслава I на Сілезію і Велікапольшчу. Заключыў саюз з кіеўскім князем Яраславам Мудрым (1041) і з яго дапамогай вярнуў Мазовію (каля 1047). У 1050 адваяваў у чэхаў Сілезію. Аднавіў дзярж. структуры з цэнтрам у Кракаве, а таксама сетку польскіх біскупстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ЗІКАЎ Анатоль Мікалаевіч (н. 29.10. 1952, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1994), праф. (1996). Сын М.Ф.Лызікава. Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1974), з 1982 працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў здапамогай малаінвазійнай хірургіі.
Тв.:
Профилактика и лечение ишемических повреждений тонкой кишки в хирургии Новополоцк, 1995;
Желчнокаменная болезнь. Витебск, 1998 (разам з С.С.Сцебуновым, С.П.Лярскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КТАРНАЯ ДЫЯГРА́МА,
графічнае адлюстраванне значэнняў велічыняў, якія мяняюцца па гарманічным законе, і суадносін паміж імі здапамогайвектараў. Даўжыня вектара адпавядае амплітуднаму значэнню велічыні, вугал паміж вектарамі — зруху фаз паміж велічынямі і г.д. Выкарыстоўваецца ў электратэхніцы, акустыцы, оптыцы і інш.
Схема электрычнага ланцуга (а) звектарнай дыяграмай токаў і напружанняў (б): L — індуктыўнасць; C — ёмістасць. R — актыўнае супраціўленне; I1, I2, I3 — сілы токаў і V1, V2, V3 — напружанне на адпаведных элементах ланцуга; φ — зрух фаз паміж токам і напружаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСТРАТРЫ́ХІ (Gastrotricha),
клас чарвей тыпу круглых, або першаснаполасцевых. 2 атр., каля 200 відаў. Жывуць у морах і прэснаводных вадаёмах на дне або на лісці паглыбленых раслін, у балотным імху — сфагнуме. На Беларусі каля 50 відаў.
Цела даўж. 0,05—1,5 мм, пляскатае, чэрвепадобнае, часта бутэлькападобнае, укрытае тонкай эластычнай кутыкулай з шчацінкамі. На бруху 2 падоўжаныя паласы раснічак, здапамогай якіх гастратрыхі хутка плаваюць. Ёсць органы хім. пачуцця, выдзяляльная сістэма (протанефрыдыі). Гермафрадыты або партэнагенетычныя самкі. Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі і мікраарганізмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАМАДА́ЦЫЯ (ад лац. accomodatio прыстасаванне),
розная ступень прыпадабнення суседніх зычных ці галосных; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Пры максімуме акамадацыі паміж імі ўзнікаюць т.зв. глайды (прамежкавыя напаўгалосныя гукі), якія з’яўляюцца рэалізацыяй агульных для зычных і галосных дыферэнцыяльных адзнак. Для стараж. моў ступень акамадацыі вызначаецца на аснове ўскосных паказчыкаў, для сучасных — інструментальна або здапамогай аўдытара. Прыкладам акамадацыі можа служыць бел.цеканне і дзеканне.
Літ.:
Мартынов В.В. Славянская и индоевропейская аккомодация. Мн., 1968.