1. Невялікія прадметы; дробныя рэчы. — Валя маскіравала кошык зверху рознымі шпількамі, іголкамі і іншай драбязой.Якімовіч.На возе стаяў куфар, калыска і посцілка усякай драбязы, завязаная на рагі.Лобан.// Дробныя жывыя істоты. У гэтым гняздзе знайшла, відаць, прытулак і розная птушыная драбяза.Лынькоў./ Пра малых дзяцей. — Ці далёка ты зойдзеш з гэтай драбязою? — паказаўшы на пяцёра, адно пад другім малых, запярэчыў Даўгулевіч. — Як маеш дзяцей, галубок, то май і клопат...Гурскі.
2. Што‑н. нязначнае, неістотнае, не вартае ўвагі; нікчэмнасць. Пасядуць [Галяш і Зоська] адно насупроць другога і перапытваюць усялякую драбязу.Чорны.Усе нягоды, усе цяжкасці забываліся, усе перашкоды здаваліся драбязою пасля такой весткі.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Наводзіць страх, палохаць. Пукатыя вочы, крывая дзюба [пугача] нават цяпер пужаюць.Маўр.Вецер гойсае па пушчы і галлё сухое трушчыць, птушанят малых пужае на яліне у гняздзе.Грахоўскі.// Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., страшыць кім‑, чым‑н. Пужаць дзяцей бабай-ягой. □ Словы «генеральная рэпетыцыя» здаваліся сялянам нейкім страшыдлам, ім нават пужалі дзяцей.Пшыркоў.// Выклікаць трывогу. Работа не пужала мяне, а пужала беспрасветнасць яе.Скрыган.[Доктар:] — Але скажу вам, што жанчына, якая ніколі не плача, мяне пужае і.. замарожвае.Васілевіч.
2. Спужаўшы, прымушаць падняцца з месца, пабегчы, паляцець. Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу .. — Ізноў нехта бусла пужае...Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрысці́цца
1. (падвяргаццаабрадухрышчэння) sich táufen lássen*;
2.разм. (жагнацца) sich bekréuzigen(рабіцьзнаккрыжа) bekréuzigen vt;
◊
мне з ім дзяце́й не хрысці́ццаразм.≅ er geht mich nichts an
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ёлка, -і, ДМ ёлцы, мн. -і, ёлак, ж.
1. Тое, што і елка.
2. Елка, упрыгожаная да свята Новага года і Каляд.
Навагодняя ё.
3. Пра навагодняе свята для дзяцей з песнямі, танцамі і гульнямі вакол упрыгожанай ёлкі.
Звадзіць сына на ёлку.
|| памянш.-ласк.ёлачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.ёлачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Ёлачныя цацкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аднабако́вы, -ая, -ае.
1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.
А. драп.
2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.
Аднабаковае запаленне лёгкіх.
3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.
А. рух транспарту.
4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.
Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.
5.перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.
Аднабаковае выхаванне дзяцей.
|| наз.аднабако́васць, -і, ж. (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
|| прым.пераво́зачны, -ая, -ае іпераво́зны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Перавозачныя сродкі.
Перавозны пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасі́цца, прашу́ся, про́сішся, про́сіцца; незак.
1. Прасіць аб дазволе зрабіць што-н., адправіцца куды-н.
П. на каток.
2. Пра дзяцей: прасіць дазволу адправіць натуральную патрэбу.
П. на гаршчок.
3. Прасіць прабачэння, спагады, дапамогі і пад. (разм.) —
Адпусціце мяне, не мучце! — просіцца хлопчык.
4.перан. Быць гатовым да чаго-н., вельмі прыдатным для чаго-н. (разм.).
Пейзаж так і просіцца на палатно.
|| наз.папрасі́цца, -рашу́ся, -ро́сішся, -ро́сіцца (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРА́ШКА (Ілары) (Іларыён Мацвеевіч; 25.7.1905, Мінск — 3.6.1968),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1930), Кінаакадэмію ў Маскве (1938). У 1932—36 на кінастудыі «Белдзяржкіно» ў Ленінградзе. З 1924 друкаваў апавяданні, бытавыя абразкі, нарысы (зб-кі «У прасторы», 1926, «Камунары» і «На розныя тэмы», 1931, і інш.). Аўтар аповесці «Рыгор Галота» (1929), казак і апавяданняў для дзяцей, сцэнарыяў маст. і дакумент. фільмаў («Дняпро ў агні», 1937, з Р.Кобецам; «Георгій Скарына», 1963, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
кліматабальнеалагічны курорт у Беларусі. За 25 км ад г. Брэст. Развіваецца з 1981. Клімат умерана кантынентальны, з параўнальна мяккай зімой і адносна сонечным летам. Крыніца мінер. водаў, радовішчы тарфяных гразяў. Масівы хваёвых і мяшаных лясоў вакол азёраў Белае і Рагазнянскае. Санаторый «Бярэсце» арыентаваны на рэабілітацыю хворых з сардэчна-сасудзістымі і нерв. расстройствамі, нетуберкулёзнымі хваробамі органаў дыхання, аздараўленне пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Турысцкая і інш. базы для доўга- і кароткатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-БАКА́Р (Абакараў) Ахмедхан
(н. 12.12.1931, аул Кубачы, Дагестан),
даргінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Дагестана (1969). Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1956). Аўтар аповесцяў «Даргінскія дзяўчаты» (1958), «Каралі для маёй Серміназ» (1965), «Сонца ў «Арліным гняздзе» (1975), «Мама, запалі сонца» (1983) і інш.Нац. каларыт у яго творах падкрэсліваюць шматлікія фалькл. элементы (прытчы, легенды, анекдоты). Выступае як драматург, кінадраматург, піша для дзяцей.