Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпітэлія́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да эпітэлія, складаецца з эпітэлія. Эпітэліяльная тканка. Эпітэліяльная клетка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСНО́ВІЧ (Сямён) (Самуіл) Пятровіч (н. 5.11.1920, г. Бабруйск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона).
У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра БССР. У 1948—69 адначасова педагог Сярэдняй спец.муз. школы пры Бел. кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКАЯ ШКО́ЛА.
Існавала ў Віцебску ў 1872—79 пры бальніцы Прыказа грамадскай апекі. Была ў значнай ступені агульнаадук.навуч. установай. Прымаліся асобы, якія ўмелі чытаць і пісаць. Выкладаліся рус. і лац. мовы, арыфметыка, са спец. Дысцыплін — догляд хворых, кровапусканне, воспапрышчэпліванне, кастапраўства, рэанімацыя, анатаміраванне, выдаленне зубоў і інш. Тэрмін навучання 4 гады. Першы набор адбыўся на пач. 1872, першы выпуск — у 1875 (6 чал.). Закрыта пасля 1879.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПІ́ЙСКІЯ СТРАЛКІ́,
воіны, аснашчаныя спец. рыштункам і зброяй і падрыхтаваныя для вядзення бою ў гарах. Першыя фарміраванні з’явіліся ў канцы 18 ст. ў Францыі, прызначаліся для баявых дзеянняў у Альпах (адсюль назва) і складаліся ў асн. з жыхароў горных раёнаў. Назва захавалася ў Францыі, Італіі і некаторых інш. краінах як сінонім паняццяў «горныя» і «горнапяхотныя» войскі, якія ўваходзяць у склад сухапутных войскаў (гл. таксама Горныя войскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ЛЫ (ад лац. annales гадавыя),
запіс найб. значных падзей па гадах; форма гіст. твора ў старажытнасці і сярэднявеччы. Тэрмін аналы ўзнік у Стараж. Рыме, дзе ўсе важныя падзеі штогод запісваліся пантыфікамі (жрацамі) на спец. дошках і выстаўляліся на ўсеагульны агляд. Аналамі наз. таксама творы аналістаў. Пасля назва перайшла і на сярэдневяковыя запісы, якія вяліся звычайна ў манастырах. Форма пагадовых запісаў выкарыстана ў хроніках і летапісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАКРА́Н, аўтамабільны кран,
самаходная пагрузачна-разгрузачная машына, зманціраваная на аўтамаб. шасі. Бываюць поўнапаваротныя і непаваротныя (з абмежаваным вуглом павароту стралы). Для ўстойлівасці мае вынасныя апоры. Прывод кранавага абсталявання электрычны, гідраўлічны або механічны. Працуе ад аўтамаб. або ад спец. рухавіка на паваротнай платформе. З навясным абсталяваннем можа выконваць лёгкія земляныя работы і грузіць сыпкія матэрыялы. Грузападымальнасць 2,5—16 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯПАЗІТЫ́Ў (ад дыя... + лац. positivus дадатны),
фатаграфічны каляровы ці чорна-белы пазітыўны відарыс на празрыстай аснове (шкле або плёнцы), які разглядаецца на прасвет ці праецыруецца на экран. Для вырабу Д. выкарыстоўваюць абарачальныя ці спец. дыяпазітыўныя фотаплёнкі або фотапласцінкі. Да Д. часта адносяць рысункі, карціны, чарцяжы, выкананыя на адфіксаваных фотапласцінках ці фотаплёнках. Д. выкарыстоўваюць для навуч., дэманстрацыйных і інш. мэт. Шэраг Д., аб’яднаных агульнай тэмай, складае дыяфільм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭБАРКАДЭ́Р (франц. débarcadère ад débarquer выгружаць, высаджваць на бераг),
1) плывучае несамаходнае збудаванне (найчасцей пантон з двух- ці трохпавярховай надбудовай) для прычальвання, стаянкі і адпраўлення рачных суднаў. Бываюць пасажырскія (маюць памяшканні для адпачынку і абслугоўвання пасажыраў), грузавыя (маюць механізмы для пагрузачна-разгрузачных работ, склады). Д. ўстанаўліваюць каля берага, дзе няма спец. абсталяванай прыстані; замацоўваюць тросамі. Даўж. 40—100 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМА́НІЮ ДЫАКСІ́Д,
злучэнне германію з кіслародам, GeO2. Белыя крышталі, tпл 1115 °C, шчыльн. 6277 кг/м³. Існуе ў шклопадобным стане, шчыльн. 3667 кг/м³. Узаемадзейнічае з фторыставадароднай і салянай к-тамі, растворамі шчолачаў (утварае солі метагерманіевай H2GeO3, ортагерманіевай H4GeO4 і інш.к-т). Атрымліваюць гідролізам тэтрахларыду германію. Выкарыстоўваюць як кампанент спец. шкла (высокія каэф. пераламлення і празрыстасць для інфрачырвоных прамянёў), эмалей, паліваў. Перспектыўны матэрыял для шкловалаконнай оптыкі.