вышынны будынак на некалькі дзесяткаў паверхаў. Можа быць дзелавы, адм., жылы, атэль і інш. Пачалі будаваць у 1880-я г. ў ЗША з вынаходствам стальнога каркаса і пасажырскіх ліфтаў, усувязіз павелічэннем шчыльнасці гар. забудовы і падаражаннем зямельных участкаў. У 20 ст. ўзводзяць у многіх краінах свету. Сярод самых высокіх Н. Эмпайр стэйт білдынг у Нью-Йорку (102 паверхі, выш. 381 м; 1930—31, арх. фірма «Шрыў, Лэм і Харман»), «Сірс і Робак» уг. Чыкага (ЗША; 109 паверхаў, выш. 442 м; 1970—74, фірма «СОМ») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Андрэ́йка, андрэй, андручок, андрэйка‑калода, андрэйка‑канарэйка, андрэйка‑купарэйка, андрэйка‑лябёдка і інш. ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (Шаталава, Веснік БДУ, 1970, 3, 65). Упадабненне імені — другасная з’ява, як і ў шэрагу іншых назваў насякомых, напр.: хвэдорко, пятрушачка, пэтрык, федарка, федрык, матрунька, пятрок, пэтрычок, пятрук, петрачка, петра, пытро і інш. Магчыма, назва паралельная да бэдрык, бэндрык, едрайко, едранец, вэдрык, ветрык, вадрык, відрык, параўн. польск.biedronka і wiodrunka. Напярэдадні дня св. Андрэя (29 лістапада) у палякаў моладзь варажыла пра будучага жаніха (andrzejki), а ў рускіх з гэтым днём звязаны народныя (павер’і аб надвор’і зімой (Даль, 1, 17); цікава адзначыць усувязіз гэтым наўрад ці выпадковае выкарыстанне адной з назваў божай кароўкі ўкр.ведрик або бедрику зімовых каляндарных песнях-шчадроўках. Але зімой, звычайна, андрэйкі не лятаюць, таму адзначым, што другі Андрэй святкаваўся 4 ліпеня. Усё гэта дае падставу для пераносу ўласнага імя Андрэй на насякомае і семантычных кантамінацый. Гл. ведрык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамёт1 ’рыбалоўная сетка з кручкамі, нацягнутая на калкі’ (ТСБМ; Крыв.), перэмёт ’доўгі шнур з некалькімі дзесяткамі кручкоў з нажыўкай, працягнуты на дне сажалкі’ (Дэмб. 2; Бяльк.; Крыв.); вядомы ва ўсёй Беларусі, апрача Зах. Брэстчыны — гл. Браім, Рыбалоўства, 80–81; (ТСБМ; Крыв.), рус.перемёт, переме́т ’тс’, ’вялікая рыбалоўная сетка, невад’, перемёта ’вялікая сетка, якая ставіцца ўпоперак ракі на калках’, перамёт ’моцная вяроўка, якой прывязваюць прут у ярме да рагача сахі’ (Смул.). Да пера- і мята́ць1 (гл.) ’кідаць, закідваць, перакідваць праз раку’, параўн. укр.перемі́тка ’кладка’. Крукоўскі (40) мяркуе, што гэта запазычанне зрус. мовы ў сувязіз адсутнасцю ў народнай мове адпаведнага дзеяслова — цалкам мажліва.
Перамёт2 ’памылка пры снаванні красён’ (Ян.). Да перамо́т (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІЯТЫ́ЧНЫЯ ФА́КТАРЫ,
фактары вонкавага асяроддзя, у аснове дзеяння якіх ляжаць уплывы жыццядзейнасці адных арганізмаў на другія і на нежывое асяроддзе. Разам забіятычнымі фактарамі і антрапагенным уздзеяннем на прыроду фарміруюць умовы жыцця мікраарганізмаў, раслін, жывёл, уплываюць на колькасць жывых арганізмаў і іх дынаміку. Дзеянне біятычных фактараў выяўляецца ўзаемаўплывам жывых арганізмаў, напр. узаемадзеянне драпежніка і ахвяры, паразіта і гаспадара, унутры- і міжвідавая канкурэнцыя, насякомае-апыляльнік і кветкавая расліна і інш.Сувязі паміж біятычнымі фактарамі ляжаць у аснове фарміравання трафічных ланцугоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКА́ЗВАННЕ,
вылучаны ў пісьмовым ці вусным тэксце фрагмент, які выражае адносна закончаную, актуалізаваную думку, аформлены граматычна (і інтанацыйна — у вусным варыянце), захоўвае сэнсавыя і фармальныя сувязіз кантэкстам, дае магчымасць усвядоміць і мысленна ўзнавіць кансітуацыю. З’яўляецца камунікатыўна-сінтакс. адзінкай (адзінкай маўлення) у процілегласць канструкцыйна-сінтакс. адзінкам — сказу, яго семантыка-сінтакс. мадэлі і фармальна-грам. схеме. Найб. істотнае адрозненне ад сказа — абавязковае актуальнае чляненне, якое сведчыць і аб уключанасці выказвання ў кантэкст і кансітуацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕЗАКВА́РЦ (ад грэч. piezō цісну + кварц),
крышталі кварцу або іх часткі, якія па якасці адпавядаюць патрабаванням радыёэлектроннай прам-сці. Выкарыстоўваецца для стабілізацыі частот эл.-магн. ваганняў у прыёмна-перадатачнай радыёапаратуры, шматканальнай тэлеф.сувязі і інш.У адпаведнасці зтэхн. патрэбамі да П. адносяць крышталі, якія маюць бездэфектныя вобласці (без бачных цвёрдых і газава-вадкіх уключэнняў, трэшчын і інш.) масай не менш як 10 кг пры выхадзе не менш 10% ад масы крышталя. Колер кварцу значэння не мае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПО́ЛЬНІЦТВА (La Communauté),
Французскае Супольніцтва. палітычнае і эканам. аб’яднанне Францыі, яе ўладанняў і шэрагу незалежных дзяржаў — б.франц. калоній. Створана ў 1958 па ініцыятыве Францыі ўзамен Франц. Саюза (дзейнічаў з 1946). У кампетэнцыю С. ўваходзяць знешняя палітыка, абарона, фін. сістэма, выкарыстанне стратэг. сыравіны, а таксама назіранне за органамі юстыцыі, вышэйшай адукацыяй, знешнім транспартам і сродкамі сувязі. Кіраўнік С. — прэзідэнт Францыі. На 2001 у С., акрамя Францыі, уваходзілі яе 4 заморскія дэпартаменты, 6 заморскіх тэрыторый і 12 незалежных дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́НКІ,
вёска ў Гомельскім р-не, на левым беразе р. Сож, каля аўтадарогі Гомель—Чарнігаў (Украіна). Цэнтр сельсавета. За 2 км на Пд ад ускраіны Гомеля. 2655 ж., 906 двароў (2003). Базавая школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік у гонар Бел. штаба партыз. руху, які ў лют.—ліп. 1944 размяшчаўся ў вёсцы. У 18 — пач. 20 ст. ў Ч. знаходзіўся вядомы манастыр (спачатку стараабрадніцкі, потым аднаверскі, з 1899 — праваслаўны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВА́РДЫЯ (італьян. guardia),
адборная прывілеяваная частка войска. УСтараж. Рыме — невял. атрады (кагорты) для аховы манархаў і палкаводцаў. Першыя фарміраванні, якія наз. гвардыяй, з’явіліся ў 12 ст. ў Італіі. У Расіі гвардыя створана Пятром I у 1680-я г. (Сямёнаўскі і Праабражэнскі лейб-гвардыі палкі; уВМФ — у 1810). Распушчана ў 1918 усувязіз ліквідацыяй старой арміі. Ва Узбр. Сілах СССР устаноўлена ў 1941 як ганаровае званне воінскіх часцей, злучэнняў, баявых караблёў. У 1942 уведзены гвардзейскія званні, устаноўлены нагрудны знак; гвардзейскім часцям, злучэнням і аб’яднанням уручаліся гвардзейскія сцягі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭГІДРАГЕНІЗА́ЦЫЯ,
хімічны працэс адшчаплення вадароду (гідрагену) ад малекулы арган. злучэння; рэакцыя, адваротная гідрагенізацыі. Звычайна прыводзіць да ўтварэння падвойнай сувязі (C=C, C=O і інш.). Ажыццяўляецца ў прысутнасці каталізатараў або пад уплывам акцэптараў вадароду пры т-ры 300—550 °C і паніжаным ціску (0,1—5 МПа). У чалавека і жывёл Д. — адна са стадый біял. акіслення рэчываў, якія паступаюць у арганізм, адбываецца ў прысутнасці ферментаў — дэгідрагеназ. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці этылену з этану, стыролу з этылбензолу, бутадыену з бутану ці бутэнаў, ацэтону з ізапрапілавага спірту і інш.; адбываецца пры тэрмічным крэкінгу і каталітычным рыформінгу. Гл. таксама Дэгідрацыклізацыя.