НЕ́ТА, Нету (Neto) Антоніу Агастынью (17.9.1922, каля г. Луанда, Ангола — 10.9.1979), дзяржаўны дзеяч Анголы, паэт. Скончыў ун-т у г. Каімбра (Партугалія, 1958). Набыў вядомасць як паэт, удзельнік руху за адраджэнне традыцыйнай афр. культуры. У 1960 арыштаваны партуг. калан. ўладамі, сасланы ў Каба-Вердэ. потым у Партугалію. адкуль у 1962 уцёк. З 1962 старшыня Народнага руху за вызваленне Анголы. узначальваў узбр. барацьбу супраць партуг. панавання ў Анголе. З 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Ангола.

т. 11, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯЧА́ЕЎ Арсен Аляксеевіч (10.12.1910, в. Блеўчыцы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 7.4.1989),

Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў ваен. школу ў Пухавічах (1939). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах, удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Пскоўскай вобл., баёў у Эстоніі, Латвіі, Усх. Прусіі. Камандзір гаўбічнай батарэі ст. лейтэнант Н. вызначыўся ў 1945 у баях за Берлін. Да 1971 на сав., парт. і гасп. рабоце.

т. 11, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́РШЫН Фёдар Ігнатавіч (н. 27.9.1915, станіца Ніжнячырская Растоўскай вобл., Расія),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Балашоўскую школу пілотаў Грамадз. паветр. флоту (1937). У Вял. Айч. вайну камандзір эскадрыллі лётчык-бамбардзіроўшчык П. вызначыўся ў Гомельска-Рэчыцкай 1943 і Бабруйскай 1944 аперацыях у бамбардзіроўцы жывой сілы і тэхнікі ворага на ст. Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін, Бабруйск; зрабіў 210 баявых вылетаў, збіў 2 варожыя самалёты. Да 1950 у Сав. Арміі.

т. 12, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́ШЧАНКА Андрэй Сямёнавіч (н. 6.12.1921, г. Віцебск),

Герой Сав. Саюза (1946): Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з 1943 на 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейт. П. зрабіў 150 баявых вылетаў. Да 1962 у Сав. Арміі, да 1991 на гасп. рабоце.

А.С.Пешчанка.

т. 12, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІНСО́Н (Pinzón),

браты, ісп. мараплаўцы. Вісентэ Яньес (1460, Палас, Іспанія — каля 1524), у 1492—93 удзельнік 1-й экспедыцыі Х.Калумба, камандаваў каравелай «Нінья». У 1500 на чале флатыліі з 4 судоў адкрыў Паўн.-Зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі з вусцямі рэк Амазонка і Арынока. У 1508—09 сумесна з Х.​Солісам даследаваў Усх. Бераг п-ва Юкатан. Марцін Алонса (каля 1440, Палас, Іспанія — 1493), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў 1-й экспедыцыі Калумба, камандаваў каравелай «Пінта».

т. 12, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІСА́РА (Pizarro) Франсіска (каля 1479, г. Трухільё, Іспанія — 26.6.1541),

іспанскі канкістадор. Удзельнік экспедыцыі А. дэ Ахеды да берагоў Паўд. Амерыкі (1509) і заваявання тэр. Панамы (1510). У 1513 разам з В.Нуньесам дэ Бальбоа перасек Дар’енскі (цяпер Панамскі) перашыек і дасягнуў берагоў Ціхага акіяна. У 1532—36, выкарыстаўшы міжусобную барацьбу сярод інкаў, заваяваў і знішчыў іх дзяржаву Таўантынсую. У 1535 заснаваў г. Ліма. Жорстка задушыў паўстанне індзейцаў (1535—37). Забіты прыхільнікамі Д.Альмагра.

М.​К.​Багадзяж.

т. 12, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАСКО́Ў Рыгор Давыдавіч (20.12.1898, Мінск — 2.11.1972),

генерал-лейтэнант артылерыі (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв. гвардыі з 1917, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд., Паўд.-Зах. і Зах. франтах, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, 2-м Укр., 1-м Бел. франтах: камандуючы артылерыі дывізіі, корпуса, арміі. Да 1956 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Пад грукат кананады» (1969).

т. 12, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУСТЭ́ЛЬНІКАЎ Сямён Сільвестравіч (10.2.1921, в. Свісцёлкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 5.2.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў пад Ленінградам. Пасля цяжкага ранення з 1944 у пагранвойсках Закарпацця (Украіна). 5.2.1945 яфрэйтар П. перарэзаў шлях 25 парушальнікам мяжы і адзін вёў з імі бой да апошняга патрона. Падарваў гранатай сябе і 2 бандытаў. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

С.С.Пустэльнікаў.

т. 13, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУЯ́Д (Pouyade) П’ер (25.7.1911, г. Серызье, Францыя — 6.9.1979),

французскі ваен. і грамадскі дзеяч. Брыгадны ген. (1955). Скончыў вышэйшую ваен. школу Сен-Сір. У 1933—58 афіцэр франц. ВПС. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандаваў (1943—44) авіяц. палком «Нармандыя—Нёман» (змагаўся на сав.-герм. фронце, у т. л. на Беларусі). У 1966—73 дэп. франц. Нац. сходу. Удзельнік Руху прыхільнікаў міру, адзін з кіраўнікоў т-ва «Францыя—СССР». Міжнар. Ленінская прэмія міру 1977.

т. 13, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯРО́Ў Дзмітрый Міхайлавіч (27.10.1915, г.п. Алавяная Чыцінскай вобл., Расія — 27.2.1986),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Вадзіцель баявой машыны М-13 («кацюшы») вызначыўся 3.2.1944 у баях каля г.п. Езярышча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., калі ў час артабстрэлу сваім целам накрыў 2 міны і выкруціў з іх узрывальнікі, чым выратаваў ад узрыву 4 рэактыўныя ўстаноўкі і запас снарадаў. Пасля вайны ў нар. гаспадарцы.

т. 13, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)