РЭ́ТРА (ням. Rethra, слав. Радыгашч, Радгашч),

рэлігійны цэнтр і ўмацаванне 10—11 ст. прыбалт. зах.-слав. племя радарыяў (ратараў, ратран), якое ўваходзіла ў саюз плямён люцічаў; цяпер — гарадзішча каля г. Фельдберг (Германія). У 1068 разбурана войскамі епіскапа Бурхарда II Гальберштацкага, а ў пач. 12 ст. — імператарам Лотарам III. Звесткі аб Р. сучаснікаў-храністаў Адама Брэменскага і Цітмара Мерзебургскага пацверджаны раскопкамі ням. археолага К.​Шухарта (1922). Р. была абкружана 2 землянымі валамі з 3 вял. і 3 малымі вежамі з брамамі. У цэнтры быў драўляны храм бога сонца і агню Радагаста, ці Сварожыча. Каля храма выяўлены рэшткі 10 жылых пабудоў.

т. 14, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апсі́ды

(ад гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)

астр. самы блізкі і самы далёкі пункты арбіты аднаго свяціла адносна другога, цэнтральнага, напр. Зямлі адносна Сонца, Месяца адносна Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лик​I м. (лицо) уст., поэт. твар, род. тва́ру м.; (облик) аблі́чча, -чча ср.; (вид) вы́гляд, -ду м.;

лик со́лнца аблі́чча (вы́гляд) со́нца;

лик земли́ вы́гляд (аблі́чча) зямлі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ўдзень ​1, ‑дня, м.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы. Вецер з поўдня. □ Стаўшы тварам да сонца, ён лёгка вызначыў для сябе захад, поўнач і поўдзень. Якімовіч. // Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Адваката дома не аказалася: ён выехаў на неакрэслены час на поўдзень Украіны. Колас.

2. Мясцовасць, краіна з цёплым, гарачым кліматам.

по́ўдзень ​2, ‑дня, м.

Сярэдзіна дня. Туравец вярнуўся ў штаб брыгады пасля поўдня. Мележ. // У астраноміі — момант, калі цэнтр Сонца праходзіць цераз мерыдыян дадзенай мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

башлы́к, ‑а, м.

Суконны востраканечны капюшон з доўгімі канцамі, які надзяваецца на шапку. Ад сонца Даніну не цёпла — цёпла ад бацькавага салдацкага башлыка, ад вялікага, з чужых плячэй, паўкажушка, ад хады па глыбокай сцежцы. Брыль.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гала́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. (з вялікай літары). Вялікая зорная сістэма, да якой належыць Сонца і ўся наша планетная сістэма разам з Зямлёй.

2. Усякая іншая зорная сістэма, падобная да нашай зорнай сістэмы.

[Ад грэч. galaktikos — малочны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верхаві́на, ‑ы, ж.

1. Верхняя частка чаго‑н. Верхавіна дрэва. □ Сонца ўзышло, але прамені яго асвятлялі пакуль што толькі верхавіны ліп. Брыль.

2. перан. Разм. Найбольш уплывовая, кіруючая частка грамадства, саслоўя, арганізацыі; вярхі. Пануючая верхавіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апеты́тны, ‑ая, ‑ае.

Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торг, які выглядаў, нібы яснае сонца. Бядуля. // перан. Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́шна,

1. Прысл. да зацішны.

2. безас. у знач. вык. Ціха, бязветрана. Тут, пад стогадовымі соснамі, пад волатамі-дубамі, было зусім зацішна. Шамякін. Сонца грэла слаба, .. але пры сцяне было зацішна і нават цёпла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парава́ць, ‑руе; незак.

Вылучаць пару. [Сцёпка:] — Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху. Ад сонца яна паруе, з пары робяцца хмары, з хмар падае дождж. Колас. Жаўрукі аж заходзіліся над свежай раллёю, якая паравала на сонцы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)