МАШКО́Ў Уладзімір Георгіевіч (н. 5.7.1938, Масква),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1960). З 1960 працаваў у газ. «Зорька», на Бел.радыё, з 1971 у выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Юнацтва», з 1987 у час. «Нёман». Друкуецца з 1957. Піша на бел. і рус. мовах. Асн. тэмы твораў — праблемы выхавання, развіцця творчай індывідуальнасці дзяцей, фарміравання іх характару. У аповесцях «Паміж «А» і «Б» (1966), «Вясёлы тузін» (1968), «Я сам» (1972), «Засумаваў па дожджыку», «Як я быў вундэркіндам» (абедзве 1976, экранізавана 1983), «Апошні дзень матрыярхату» (1985), «Дагары нагамі» (1998) і інш. адметнае бачанне свету, аналіз пачуццяў і перажыванняў юных герояў. Аўтар апавяданняў, п’есы «Як я быў вундэркіндам» (разам з А.Вольскім, паст.Бел. т-рам юнага гледача, 1986), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Хлопчык і чапля» (1969, з М.Беравым), «Чалавек з майго жыцця» (1971), «Добрая справа» (1973), «Юныя айбаліты» (1980), «Станаўленне» (1982) і інш. На рус. мову пераклаў асобныя творы З.Бядулі, К.Чорнага, У.Караткевіча, Я.Брыля, І.Пташнікава, С.Александровіча, А.Васілевіч, М.Кусянкова, Я.Сіпакова, А.Федарэнкі, У.Ягоўдзіка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Уладзімір Андрэевіч (н. 25.10.1935, в. Замошша Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у прэсе, на Бел.радыё, у выд-ве «Мастацкая літаратура», у 1986—98 у Саюзе бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1954. Выдаў зб-кі паэзіі «Ўзлётная паласа» (1960), «Далягляд» (1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (1971), «Сонца купаецца» (1976), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986), «Што было на Беларусі» (1994) і інш. У-іх тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяд. (зб-кі «Годы нашы — птушкі», 1970; «Ад агню і мяча», 1973) гераізм народа ў Вял.Айч. вайну. Для дзяцей кн. «Пажарніца» (1968), «Чуж-чужаніца» (1979), «Радзімкі» (1989), «Колькі гусей убачыў Яўсей?» (1994), «Хто знае — адгадае» (1997). Літ. прэмія імя І.Мележа за аповесць «Пад схіленым дрэвам» (1997). На бел. мову пераклаў раманы «Чужая дачка» Я.Фельдэака, «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага...») У.Багамолава, паасобныя творы рус., укр., літ., груз., балг. і інш. паэтаў (кн. яго перакладаў «Поціск рукі», 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЎЦО́Ў Уладзімір Мітрафанавіч (н. 3.4.1943, в. Гута Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Лепшыя ролі ў бел. рэпертуары: Прокусаў («Верачка» А.Макаёнка), Раман («І змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І.Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А.Дударава), Максім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г.Марчука), Ваявода («Князь Вітаўт» А.Дударава). Сярод. інш. роляў: Барыс, Мілонаў («Навальніца», «Лес», А.Астроўскага), Сорын, Кулыгін («Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Сяргей («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Цімафей («Традыцыйны збор» В.Розава), Карцаў («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ён («Віват, імператар!» Э.Іанеска), Сямёнаў («Піраміда Хеопса» Ю.Ломаўцава) і інш. Выступае на тэлебачанні з монаспектаклямі, на радыё. Зняўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Трывожнае шчасце», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні», «Чужая бацькаўшчына», «Парашуты на дрэвах», «Помні імя сваё» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПО́ВІЧ Часлаў Вінцэнтавіч (8.12.1914, в. Дзедзіна Міёрскага р-на Віцебскай вобл. —4.10.1981),
бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч у эміграцыі. Д-р тэалогіі (1946). У 1928—38 вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, у Віленскім ун-це. Скончыў у Рыме Грыгарыянскі ун-т (1942) і Пантыфікальны ін-т вывучэння Усходу (1946). У 1940 пасвячоны ў ксяндза. З 1947 у Лондане, у 1947—60 і 1970—81 узначальваў Бел. каталіцкую місію ў Вялікабрытаніі. Епіскап каталіцкай царквы ўсх. абраду (1960). У 1960—81 апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў зах. і ўсх. абрадаў у эміграцыі. У 1963—69 генерал ордэна марыянаў, жыў у Рыме. Адзін з ініцыятараў стварэння Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, англа-бел. т-ва (1954), бел. секцыі радыё Ватыкана (1950). Арганізатар Бел. школы імя св. Кірылы Тураўскага (1961), Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. На 2-м Ватыканскім саборы (1962—65) абраны ў Кангрэгацыю Усходніх цэркваў. Супрацоўнічаў з час.«Божым шляхам» (1947—80) і «The journal of Byelonissian stndies» («Часопіс беларускіх даследаванняў», 1965—81). Аўтар артыкулаў па гісторыі хрысціянства на Беларусі, па бел. духоўнай л-ры 17 ст.
Літ.:
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДАРО́ЖСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 у Старадарожскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам камандавання партыз. атрада «Народныя мсціўцы» (з чэрв. 1942) і Старадарожскага райкома КП(б)Б (з сак. 1943). Складалася з 8 груп (150 чал.): у г. Старыя Дарогі (кіраўнікі М.Н.Белы, В.І.Цераховіч, А.І.Шуба), вёсках Горкі (М.К.Ільінчык), Залужжа (І.І.Рабцаў, А.Я.Шчыткавец), Навасёлкі (П.К.Грынкевіч, В.Я.Мельнік, Р.І.Ручан), Пад’яменец (С.М.Раманчук), Слабодка (І.І.Жукавец), Солан (С.Ю.Доўнар, М.А.Коршун), Урбанаўка (У.І.Івашка, В.Ф.Кнарус). Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю і боепрыпасы, медыкаменты, пісчую паперу, прадукты харчавання, адзенне, бланкі дакументаў акупац. улад, разведданыя пра ўзбраенне ням. гарнізонаў, перамяшчэнні войск і ваен. грузаў ворага, яго карныя аперацыі, учынялі дыверсіі, уцёкі сав. ваеннапалонных. На працягу 1942—43 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны, да падыходу Чырв. Арміі дзейнічалі групы ў Навасёлках і Старых Дарогах. За час дзейнасці загінулі 12 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННА-ПРАМЯНЁВАЯ ЗВА́РКА,
працэс атрымання нераздымнага злучэння метал. вырабаў з расплаўленнем краёў злучальных частак пучкамі паскораных электронаў. У адрозненне ад інш. відаў зваркі забяспечвае высокую дакладнасць вырабу дэталей пры высокай прадукцыйнасці работы.
Выконваецца пры высокім ці сярэднім вакууме, а таксама пры атм. ціску. Пучок паскораных электронаў ад электроннай пушкі факусіруецца і накіроўваецца на зварачны стык. Малы аб’ём расплаўленага металу (у параўнанні з інш. відамі зваркі) і кароткачасовасць цеплавога ўздзеяння забяспечваюць нязначныя цеплавыя дэфармацыі злучаных дэталей. Дазваляе зварваць за 1 праход металы і сплавы таўшчынёй да 250 мм і больш, у т. л. дэталі, якія могуць мець розную таўшчыню. Дае магчымасць злучаць дэталі з сталі, чыгуну, алюмінію, медзі, тытану, тугаплаўкіх металаў і іх сплаваў, а таксама папярэдне тэрмічна загартаваныя дэталі, для якіх непажаданая далейшая тэрмічная апрацоўка. Э.-п.з. выкарыстоўваецца ў ядз. энергетыцы, радыё- і мікраэлектроніцы, авія- і касм. тэхніцы, прылада- і машынабудаванні і інш.
Літ.:
Электронно-лучевая сварка. Киев, 1987;
Кайдалов А.А. Электронно-лучевая сварка и смежные технологии. Киев, 1998.
І.Л.Побаль.
Схема электронна-прамянёвай зваркі: 1 — катод, які пры награванні вылучае электроны, што фарміруюцца ў пучок 2; 3 — магнітная лінза, якая факусіруе пучок на загатоўцы 5; 4 — шпуля, якая перамяшчае электронны прамень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыёінтэрферо́метр
(ад радыё- + інтэрферометр)
прыбор для вымярэння розных фізічных велічынь, звязаных з радыёхвалямі, напр. хуткасці пашырэння іх, вуглавых размераў крыніцы, адлегласці ад яе; прынцып работы гэтага прыбора заснаваны на інтэрферэнцыі радыёхваляў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Drei-SAT, SAT = Drei Satellitenprogramme – Драй-САТ (спадарожнікавае тэлебачанне, якое аб’ядноўвае тры праграмы: Другое нямецкае тэлебачанне, Аўстрыйскае радыё і тэлебачанне і Швейцарскае радыётэлевізійнае таварыства)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wiadomość
wiadomoś|ć
ж.
1. паведамленне; вестка;
ostatnie ~ci — апошнія паведамленні;
~ci radiowe — паведамленні па радыё;
do ~ci — да ведама;
2. ~ci мн. веды;
źródło ~ci — крыніца ведаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГАЛІВУ́Д, Халівуд (Hollywood),
прыгарад г.Лос-Анджэлес, на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Знаходзіцца за 30 км ад узбярэжжа Ціхага ак., у раёне з разнастайнымі ландшафтамі (горы, паўпустынныя раўнінныя ўчасткі, лясныя масівы).
Цэнтр амер. кінамастацтва. Першая студыя засн. ў 1911. Расшырэнне вытв-сці абумовіла фарміраванне ў Галівудзе на аснове паўсаматужных груп буйных кампаній, частка якіх існуе і цяпер. У 1920-я г. ў Галівудзе была створана самая перадавая на той час матэрыяльна-тэхн. база кінавытворчасці, якая пастаянна ўдасканальвалася, падрыхтаваны прафесійныя кадры. Тады зарадзілася сістэма «зорак» — акцёраў, адно імя якіх збірала ў кінатэатры натоўпы гледачоў. Была наладжана паточная вытв-сць сцэнарыяў і фільмаў у рамках устойлівай сістэмы жанраў. Галівуд як «фабрыка мрояў» прыцягваў да сябе пільную ўвагу масавай аўдыторыі не толькі фільмамі, але і самім ладам жыцця, які шырока рэкламаваўся сродкамі інфармацыі. У 1927 у Галівудзе засн.Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук. У 2-й пал. 1930-х г. аб’ём кінавытворчасці 8 найб. фірмаў Галівуда («Метро-Голдвін-Маер», «20 стагоддзе-Фокс», «Уорнер бразерс», «РКО-Радыё», «Парамаўнт», «Юнайтэд артыстс», «Каламбія Пікчэрс», «Юніверсал інтэрнэшанал») складаў больш чым 500 фільмаў за год. У 1950—60-я г. Галівуд перажываў эканам. цяжкасці, але выстаяў у канкурэнцыі з тэлебачаннем і незалежнымі прадзюсерамі. Галівуд — своеасаблівы міф, сімвал амер. кіно.