абгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., каго-што.

1. Абсыпаць што‑н. чым‑н. поўнасцю або часткова. Абгарнуць дрэўцы зямлёю.

2. Пакрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў; укруціць у што‑н. Абгарнуць кнігу папераю. □ Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак, а Юзік абгарнуў яго халацікам, закрываючы ад ветру. Колас.

3. перан. Абвалачы з усіх бакоў. Хмары так абгарнулі неба, што стала цёмна, як у склепе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца белым. Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў. Чорны. Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала ўжо бялець неба. Дамашэвіч.

2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што‑н. белае). Зараз жа за Выганамі па шырокім пляцы, што раздзяляў дзве вёскі, Выганы і Высокае, паказалася школа.. прыветна бялеючы шырока раскрытымі аканіцамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Пакрывацца зверху лёдам. Зіма ніяк не клалася на зямлю — з неба імжэў дождж са снегам, на эстакадзе рабілася коўзка, а ўначы пры марозе ўсё ледзянела. Карамазаў.

2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць, дубець. Рукі ледзянеюць. // перан. Нямець, заміраць (ад страху, жаху і пад.). Сэрца ледзянее.

•••

Кроў ледзянее (у жылах) гл. кроў.

Сэрца ледзянее гл. сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўтаймава́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць. Светлае, ласкавае неба, неўтаймаваны.. акіян прыцягвалі да сябе позірк. Гамолка. Пасля вячэры неўтаймаваная моладзь сабралася на клубнай пляцоўцы зноў. Васілевіч. // Уласцівы такому чалавеку. Неўтаймаваная натура. // Надзвычайны ў сваім праяўленні, вельмі моцны. — Што, я ў цябе пытаюся? — .. [бацька] зноў кінуў на Міхася позірк, у якім было поўна неўтаймаванай лютасці. Дамашэвіч. Усе жылі адным неўтаймаваным жаданнем — наперад, наперад! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да сцябаць, сцёбаць.

2. Ужываецца замест таго ці іншага дзеяслова для вызначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай, энергіяй і пад. Тут яго [Сотнікава] згледзелі, ззаду данёсся крык і недалёкі стрэл — куля імпэтна сцебанула па ягоных штанах. Быкаў. На шашы ўспыхнулі агні і сцебанулі аж па вярбе, што ў Выжлятніка па агародзе. Пташнікаў. Палыхаючы, зноў сцебанула неба маланка. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвердзь, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня. Давёўшы.. [запаску] да пэўнай цвердзі, узяліся здымаць спушчанае кола. Кулакоўскі. Як у ім [снягу] добра, як у пуху, няма ніякай цвердзі. Лобан. // Уст. Зямля. Калі.. [Андрэй] жывы і вам здарыцца сустрэць яго, перадайце яму: калі б нават раскалоліся цвердзі зямныя і валілі зямлю прорвы нябесныя, Рынальда Марчэла не здрадзіць дружбе. Краўчанка. // Купал неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blue1 [blu:] n.

1. сі́ні ко́лер; блакі́т;

She was dressed in blue. Яна была апранута ва ўсё блакі́тнае.

2. сі́нька, сі́няя фа́рба;

Berlin/Paris blue берлі́нскі/пары́жскі лазу́рак

3. BrE член універсітэ́цкай спарты́ўнай кама́нды (Оксфарда, Кембрыджа, Ітана);

get/win one’s blue быць уклю́чаным у кама́нду ўніверсітэ́та

4. the blue lit. не́ба; мо́ра; акія́н

out of the blue рапто́ўна, нечака́на, зняна́цку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zalegać

zalega|ć

незак.

1. запаўняць, напаўняць;

chmury ~ają niebo — хмары пакрываюць неба;

2. залягаць; ляжаць;

3. czym, z czym адставаць; спазняцца з чым;

~ć z pracą — спазняцца з працай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Асёлка ’радуга’ (Касп.), осело́к (ДАБМ, 902). Укр. оселка ’тс’. Безумоўна звязана з вясёлка, укр. веселка ’тс’. Аднак вакалізм пачатку ў паўднёвабеларускай і ўкраінскай формах сведчыць аб тым, што простым усячэннем пачатковага в‑ форму гэту вытлумачыць нельга. Магчыма, асёлка ’радуга’ кантамінацыйна звязана з асялок прылада для вастрэння’ (ад якой адлятаюць іскры, як, магчыма, маланкі, ва ўяўленні нашых продкаў, ад радугі). Магчыма, кантамінацыя тут адбывалася з о́сілкі ’(паўкруглая) ручка вядра’. Нельга выключыць і тое, што форма асёлка адлюстроўвае неабходнасць лічыць сучасную сувязь вясёлкавясёлы пазнейшай, магчыма, народнаэтымалагічнай, а старажытную назву радугі звязваць з словамі тыпу ст.-іран. asmanнеба’. Трэба, нарэшце, указаць на магчымую сувязь асёлкі ’радугі’ з асілкамі (гл.) або праз іскры, звязаныя з уяўленнямі пра каменную прыроду асілкаў (параўн. іх рэбры), або праз вобраз змяі (з якой звязана і радуга і асілкі). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак.

1. гл. крыць.

2. каго-што. Пакласці, накласці зверху на каго-, што-н.

П. сцены слоем фарбы.

3. каго-што. Запоўніць, усеяць чым-н. на паверхні.

Хмары пакрылі неба.

Цела пакрыта высыпкай.

4. што. Пра гукі: заглушыць, зрабіць нячутным.

Гром апладысментаў пакрыў апошнія словы прамоўцы.

5. што. Кампенсаваць, замяніць чым-н.

П. растрату.

П. выдаткі.

6. каго-што. Дапамагчы ўтаіць, схаваць, не выдаўшы чый-н. учынак.

П. чыю-н. віну.

7. што. Пераадолець перамяшчэннем.

Лыжнік пакрыў двухкіламетровую дыстанцыю за 10 хвілін.

8. што. У картачнай гульні: паклаўшы вышэйшую карту, вывесці з гульні карту партнёра.

П. валета дамай.

9. каго. Апладніць (пра жывёл; спец.).

|| незак. пакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пакрыццё, -я́, н. (да 2, 3, 5—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)