Прыжа́ляць ’крыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну)’ (дзярж., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́лець ’тлець’ (гл.; таксама жу́ляць, жу́раць), для якога, відаць, можна прапанаваць прасл.*žalěti, параўн. таксама каш.žaleć ’тлець’ (на апошняе, як і на ст.-польск.žal ’працэс гарэння’, звярнуў увагу яшчэ Ільінскі; гл. Бярнштэйн, Чередования, 12). Такім чынам, ёсць падставы рэканструяваць пару *žalěti/*žalь, адпаведную *žariti/*žarъ. Абедзве пары суадносяцца з і.-е. сінанімічнымі каранямі *gụher‑/gụhel; параўн. яшчэ і.-е.*g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, добра адлюстраванае ў германскіх мовах (Покарны, 1, 399, 495; Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272). Параўн. таксама балг.дыял.прижулям ’(пра сонца) прыпячы, напячы’, якое, згодна з БЕР, 5, 710, ад жуля ’пячы, шчымець’, што, магчыма, звязана з зыходнай формай.
Some of his stories were a bit spicy — Некато́рыя зь яго́ных апавяда́ньняў былі́крыху́ салёныя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Калоць злёгку, час ад часу. Юшка мне здалася вельмі смачнай, яна была крыху саланаватая, а ўсыпаны ў яе перац паколваў язык і прыемна асвяжаў рот.Сабаленка.//безас. Аб адчуванні паколвання. Асабліва ногі не давалі спакою. Спачатку ў іх паколвала, ныла, а цяпер дык і гэтага не адчувалася.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашкра́баны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пашкрабаць.
2.узнач.прым. З драпінамі, з пісягамі. Па баках [люстэрка] скрозь пашкрабанае, а пасярэдзіне, крыху бліжэй да левага кутка, уелася ў яго нейкая белая пляма.Васілёнак.Наваль адразу прыкмеціў і латку на чорнай спадніцы, і тое, што пальцы рук яе пашкрабаныя і далоні крышачку прыпухлі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
1. Сагрэцца, нагрэцца, размясціўшыся дзе‑н. у цяпле, каля цяпла. Толькі пад раніцу я заснуў, прыгрэўшыся ля агню.Ляўданскі.Пятро Пятровіч забіў гадзюку, якая прыгрэлася на вясновым сонцы.Навуменка.//Крыху нагрэцца, стаць цяплейшым. — Кідай, дачушка, прасніцу. Прынясі дзежку з клеці, няхай прыгрэецца ў хаце.Колас.
2.перан. Знайсці прытулак; прыжыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарамя́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы. — Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зняважліва.Колас.Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну спіну.Сачанка.// Які выяўляе збянтэжанасць, хваляванне, нясмеласць. Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас [хлопцаў] дарэмна.Лынькоў.Вусны.. [Міхася] кранула сарамяжлівая ўсмешка.Аношкін.// Поўны хвалявання, збянтэжанасці. Сарамяжлівая радасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скра́двацца, ‑аецца; незак.
1. Рабіцца невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Смуглявы скуласты твар, крыху раскосыя вочы выклікалі прыкрасць, і Кіра старалася стаць да люстра так, каб гэта скрадвалася.Карпаў.// Рабіцца больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Гадлеўскі загадаў абабіць дыспетчарскія кабіны лямцам, пакласці на падлозе мяккія «дарожкі», каб скрадваліся гукі.Шынклер.
2.Зал.да скрадваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уво́дзіны, ‑аў; адз.няма.
1. Уступная, пачатковая частка чаго‑н.; уступ. Уводзіны да падручніка. □ Уводзіны ў артыкул крыху зацягнутыя.«ЛіМ».
2.ушто. Раздзел навукі, у якім раскрываюцца асноўныя паняцці гэтай павукі. Уводзіны ў мовазнаўства.
3.Уст. Увядзенне парадзіхі з дзіцём у царкву і пачастунак у сувязі з гэтым. Пазвалі кума і куму на ўводзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schméichelnvi ліслі́віць, дагаджа́ць;
es schméichelte ihm [ihn] гэ́та яго́ це́шыла;
das Bild ist geschméichelt партрэ́т кры́ху прыхаро́шаны;
er schméichelte sich, bald wíeder zu kómmen ён це́шыў сябе́ надзеяй ху́тка вярну́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)