stream​2 [stri:m] v.

1. цячы́, выцяка́ць; лі́цца, струме́ніцца;

a streaming cold мо́цны на́смарк;

stream with perspiration абліва́цца по́там;

Her eyes streamed tears. У яе з вачэй цяклі слёзы.

2. разма́хваць, развява́цца;

Her hair streamed (out) in the wind. Яе валасы развяваліся ад ветру.

3. ху́тка, імклі́ва ру́хацца; прано́сіцца;

The children streamed out of their classroom. Дзеці рванулі з класнага пакоя.

4. размярко́ўваць шко́льнікаў па пато́ках або́ па кла́сах у зале́жнасці ад іх здо́льнасцей, схі́льнасцей і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

play​1 [pleɪ] n.

1. гульня́;

children at play дзе́ці за гульнёй

2. п’е́са, спекта́кль;

one of Sha kespeare’s best-known plays адна́ з найбо́льш вядо́мых п’ес Шэкспі́ра

3. sport гульня́;

fair play гульня́ па пра́вілах/сумле́нная гульня́;

foul play BrE гульня́ не па пра́вілах

♦

a play on words гульня́ слоў, каламбу́р;

in/out of play у гульні́/па-за гульнёй;

make a play for smb./smth. зачаро́ўваць каго́-н.; зрабі́ць усё магчы́мае, каб дабі́цца свайго́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wait

[weɪt]

1.

v.i.

чака́ць

Let’s wait in the shade — Пачака́йма ў це́ні

The children wait impatiently for their holidays — Дзе́ці нецярплі́ва чака́юць вака́цыяў

That matter can wait until tomorrow — Гэ́тая спра́ва мо́жа пачака́ць да за́ўтра

2.

n.

чака́ньне n.

We had a long wait for the train — Мы до́ўга чака́лі цягніка́

Will you wait on me, please? — Ці вы мо́жаце мяне́ абслужы́ць?

•

- wait out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ко́лькі, Р ко́лькіх, займ. і ко́лькі, прысл.

1. займ. і прысл. пыт. Абазначае пытанне пра колькасць чаго-н.: якая колькасць? як многа?

К. часу? К. табе гадоў? К. каштуе часопіс?

2. займ. і прысл. азнач. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго-н.: якая колькасць! як многа!

К. зорак на небе!

К. радасці!

3. прысл. меры і ступені. Абазначае меру і ступень чаго-н.

К. таго дня зімою.

К. еду, а канца ўсё няма.

4. займ. і прысл. адносныя. Ужыв. як злучальнае слова:

а) у даданых дапаўняльных сказах.

Дзеці дрэнна адчуваюць, к. праходзіць часу;

б) у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені.

Буду працаваць, к. дазволіць здароўе.

5. у знач. ліч. Выражае няпэўную колькасць, некалькі (разм.).

Палажы ў сумку к. яблыкаў.

Хвілін праз к. пачнецца новы мастацкі фільм.

◊

Колькі ёсць духу (сілы) (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць);

2) вельмі моцна (крычаць, клікаць на дапамогу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сям’я́ ’муж, жонка, дзеці і іншыя сваякі, якія жывуць разам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Бяльк., Пан.), семʼя́ ’тс’ ’рой пчол у вуллі’ (ТС), сымне́ ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. сімʼя́, рус. семья́ ’тс’, стараж.-рус., рус.-ц.-слав. сѣмиꙗ ’чэлядзь, дамачадцы; рабы’, ст.-слав. сѣмиꙗ ’сям’я’. Прасл. *sěmьja < *ḱoim‑, паведле Трубачова (История терм., 164), з і.-е. *ḱei‑ ’ляжаць’ з суф. ‑m‑, магчыма, праз перанос значэння ’стаянка, паселішча’, параўн. ням. Lager, і ўзыходзіць да абазначэння тэрытарыяльнай супольнасці. Роднасныя літ. šeima ’сям’я’, šeimýna ’сям’я, чэлядзь’, лат. sàime ’сям’я, дамачадцы’, ст.-прус. seimīns ’чэлядзь’ і, далей, гоц. haims ’паселішча’, ст.-в.-ням. heim ’радзіма’, ст.-в.-ням. hîwo ’муж’ і інш.; гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 3, 635; Фасмер, 3, 600 з іншай літ-рай. Ляпуноў (цыт.: Фасмер, там жа) *sěmьja разглядае як дэрыват ад *sěmь ’асоба’, параўн. рус.-ц.-слав. сѣмь ’тс’, як рус. братия ад брат. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 254; Шаўр, Etymologie, 44. Сюды ж семʼяні́н ’член сям’і’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), семяні́н ’тс’ (Ласт., Сержп., Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капа́цца несов.

1. в разн. знач. копа́ться; (искать, перебирать — ещё) ры́ться;

дзе́ці капа́юцца ў пяску́ — де́ти копа́ются в песке́;

к. ў агаро́дзе — копа́ться в огоро́де;

сыры́ пясо́к лёгка капа́ецца — сыро́й песо́к легко́ копа́ется;

вы не́шта до́ўга капа́ецеся — вы что-то до́лго копа́етесь;

к. ў папе́рах — копа́ться (ры́ться) в бума́гах;

2. страд. ры́ться; копа́ться; см. капа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адваро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вядзе назад; які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок. У адваротным кірунку. Адваротнае вярчэнне. □ Відаць, чуючы, што на ўзлессі ірвуцца снарады, людзі кінуліся ў адваротны бок, да дробнага хмызняку. Мележ. // Які прыводзяць да зыходнага выніку. Адваротны хімічны працэс. Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.

2. Супрацьлеглы. Адваротны сэнс. Адыманне ёсць дзеянне адваротнае складанню. Лагарыфм з адваротным значэннем. Адваротная тэарэма. Адваротны дослед.

3. Супрацьлеглы знешняму, вонкаваму, левы бок прадмета. [Ніна] узяла са століка маленькае люстэрка, на адваротным баку якога быў малюнак — дзеці купаюцца ў рэчцы. Мележ.

4. у знач. наз. адваро́тнае, ‑ага, н. Палажэнне, якое з’яўляецца процілеглым дадзенаму або патрэбнаму. Доказ ад адваротнага.

•••

Адваротная сіла закона гл. сіла.

Адваротная прапарцыянальнасць гл. прапарцыянальнасць.

Адваротны бок медаля гл. бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́раз, прысл.

1. У сучасны момант, у гэты час, цяпер. Усе цяпер на копцы бульбы, Дораг зараз кожны дзень. Панчанка. Дзе раней быў мох, там зараз канюшыны стог. З нар. // Толькі што, зусім нядаўна. Расказаная зараз гісторыя. // У самым скорым часе, хутка (пра дзеянні, падзеі, якія маюць вось-вось адбыцца). Ціха, дзеці, калі ласка, Раскажу вам зараз казку. Муравейка.

2. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж момант. [Цімафею Міронавічу] закарцела тады як-небудзь паказаць .. сваю сілу, зараз жа, неадкладна праверыць дзейнасць яе на якім-небудзь аб’екце. Зарэцкі.

зара́з, прысл.

Адразу, за адзін раз, адначасова. Рабіць дзве работы зараз. □ Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх І раскрывае сваё лона, Каб прытуліць зараз дваіх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазастава́цца, ‑стаецца; ‑стаёмся, ‑стаяцеся, ‑стаюцца; зак.

1. Застацца дзе‑н., не пакінуць якога‑н. месца — пра ўсіх, многіх. Ліда тым часам сустракалася з такімі, як сама, маладымі хлопцамі і дзяўчатамі, што пазаставаліся ў горадзе. Кавалёў. // Не перайсці ў наступны клас — пра ўсіх, многіх.

2. Не перастаць быць якім‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дзверы пазаставаліся адчыненымі.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае. Пазаставаліся сляды ўсюды.

4. Апынуцца ў якім‑н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазаставаліся дзеці сіротамі. □ Плата і штраф былі такія, што людзі .. пазаставаліся голыя. Чорны.

5. Апынуцца ззаду, збоку — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Коннікі пазаставаліся ззаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самапа́сам, прысл.

Разм. Без нагляду; на свабодзе. На.. [лузе] ўсю вясну, лета і восень самапасам пасвяцца гусі. Сачанка. Бацька мала калі бачыў сына, бо дзень і ноч быў заняты работай у сваім міністэрстве. Сын рос самапасам. Шахавец. Фэлькавы дзеці жылі самапасам, без мацярынскага догляду і бацькавай ласкі. С. Александровіч. // Без занятку, сам па сабе. Не жывуць самапасам і меншыя [дзеці]: у таго клопат — трусоў дагледзець, таму трэба бацвіння назбіраць і ў карыце насекчы. Ракітны. // Без дазволу, самавольна. [Алена Собаль:] — Старшыня.. [Геньку] не пускае і грозіць, што не дасць ніякіх дакументаў, калі ён толькі паедзе самапасам. Паслядовіч. // Без кіраўніцтва, як хто ўмее, як можа. У некаторыя ўрачыстыя дні.. складаецца саматужны хор. Ніхто ім не кіруе, спяваюць самапасам, як хто ўмее. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)