ПАРЫ́С, Аляксандр,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Іліяда» траянскі царэвіч, сын цара Прыяма і Гекубы. У спрэчцы Афрадыты з Герай і Афінай за званне прыгажуні прысудзіў перамогу Афрадыце. За гэта Афрадыта дапамагла яму выкрасці прыгажуню Алену, жонку спартанскага цара Менелая, што стала прычынай Траянскай вайны. У канцы вайны П. з дапамогай Апалона забіў грэч. героя Ахіла, але і сам загінуў. Вобраз П., асабліва сюжэт «суд П.», карысталіся папулярнасцю ў мастакоў і скульптараў (Л.Кранах Старэйшы, П.П.Рубенс, А.Канова і інш.).

Парыс. Скульптура А.​Кановы. 1810—16.

т. 12, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОЛ,

сукупнасць марфалагічных, фізіялагічных, біяхімічных і інш. адзнак арганізма, якія абумоўліваюць узнаўленне падобнага да сябе. Уласцівы ўсім жывым арганізмам. Асобіны з процілеглымі адзнакамі здольны злівацца адна з адной (некат. аднаклетачныя водарасці) або прадуцыраваць гаметы розных тыпаў, якія пры зліцці ўтвараюць зіготу (большасць раслін і жывёл). З зіготы развіваецца новы арганізм; ён мае 2 адзінарныя (матчын і бацькаў) наборы храмасом гамет, што забяспечвае працэс генет. рэкамбінацыі і спрыяе натуральнаму адбору больш прыстасаваных форм. Гэта з’яўляецца асн. перавагай палавога размнажэння перад бясполым размнажэннем.

Р.​Г.​Заяц.

т. 12, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РОЗНАНАЦІСКНА́Я РЫ́ФМА,

рыфма, у якой націскі падаюць на розныя склады сугучных слоў. Характэрная для фалькл. твораў:

Ехала Домначка да вянца́,
Ды забыла матаньцы кла́няцца

Р.р. выкарыстана М.​Танкам у вершы «Каб другі раз быў...», напісаным мужчынскімі рыфмамі. Дзякуючы нечаканаму пераходу націску з апошняга склада зарыфмаванага слова на трэці ад канца падкрэсліваецца само гэта слова, а разам з ім і гал. думка твора:

Больш бы я прайшоў
Сцежак і дарог,
І сваю любоў
Я мацней бярог,
Больш бы даражыў
Кожным днём сваі́м, —
Каб другі раз быў
Маладзю́сенькім!

В.​П.​Рагойша.

т. 13, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

darán (разм. dran) [dáran] adv

на гэ́тым [тым, ім, ёй, іх]; на гэ́та [то́е, яго́, яе́, іх]; да гэ́тага [таго́];

wer ist ~ ? чыя́ чарга́?;

es ist nichts ~ гэ́та нічо́га не ва́рта, гэ́та дро́бязі;

ich bin übel ~ мне даво́дзіцца ту́га, мае́ спра́вы дрэ́нныя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dazú, dázu adv

1) на гэ́та; да гэ́тага [таго́, яго́, яй, іх]; для [дзе́ля] гэ́тага [яго́, яй, іх, таго́]; на гэ́та [то́е];

er ist ~ da ён тут (менаві́та) дзе́ля гэ́тага;

was sagst [meinst] du ~ ? што ты ска́жаш на гэ́та; у прыда́чу, у дада́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

і́сціна ж. Wáhrheit f -, -en;

абсалю́тная і́сціна absolúte Wáhrheit;

гэ́та стара́я і́сціна das ist éine álte Wéisheit

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спатрэ́біцца benötigen vt, nötig háben;

мне гэ́та спатрэ́біцца ich werde es nötig háben;

калі́ спатрэ́біцца wenn nötig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

няго́жа прысл. у знач вык разм. nicht gut, schlecht, nicht schön;

гэ́та няго́жа das ist nicht gut [nicht schön]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

няшма́т прысл. nicht viel; ein wénig, étwas, ein bíss¦chen;

гэ́та зусі́м няшма́т das ist gar nicht viel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бескары́сна прысл. nútzlos; sínnlos, zwécklos; vergéblich;

гэ́та зусі́м бескары́сна das ist völlig nútzlos [zwécklos, sínnlos]; das wird nichts hélfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)