вайсковае фарміраванне з б. грамадзян СССР, арганізаванае ў канцы 1941 ням.-фаш. акупантамі ў Вял.Айч. вайну. Асновай РВНА сталі атраднар. міліцыі ў пас. Локаць Брасаўскага р-на Арлоўскай вобл. (Расія) і групы мясц. самааховы ў навакольных вёсках пад кіраўніцтвам К.П.Васкабойніка (кіраўнік адміністрацыі аўт. раёна, створанага ў тыле 2-й танк. арміі вермахта). Пасля гібелі Васкабойніка фарміраванне ўзначаліў інж. Б.В.Камінскі, які разгарнуў актыўную дзейнасць супраць партызан. Пасля рэарганізацыі гітлераўцамі аўт. раёна ў павет, потым у акругу з насельніцтвам каля 600 тыс.чал. Камінскі ў выніку мабілізацыі скамплектаваў брыгаду колькасцю да 12 тыс. байцоў і назваў яе РВНА. Падраздзяленні РВНА ваявалі супраць партызан, неслі ахоўную службу. У 1-й пал. 1943 часці Чырв. Арміі нанеслі РВНА шэраг паражэнняў. У жн. 1943 з дазволу ням. камандавання Камінскі пачаў эвакуацыю РВНА і цывільнага насельніцтва акругі (эвакуіравана каля 30 тыс.чал.) у раён г. Лепель. Аднак у выніку масавага дэзерцірства і пераходу байцоў і жыхароў акругі на бок сав. партызан колькасць РВНА скарацілася больш чым на 2/3. Брыгада, папоўненая мясц. паліцэйскімі, абараняла тылавыя камунікацыі 3-й танк. арміі вермахта, па якіх наносілі ўдары партыз. брыгады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У пач. 1944 РВНА разам з бежанцамі пераведзена ў г. Дзятлава Гродзенскай вобл. У крас.—маі 1944 два палкі брыгады ўдзельнічалі ў антыпартыз. аперацыях «Лівень» і «Веснавое свята», у час якіх яны былі ўключаны ў склад баявой групы К. фон Готберга як «штурмавая брыгада РВНА». Потым РВНА разгорнута ў 29-ю грэнадзёрскую дывізію СС. У жн. 1944 асн. сілы дывізіі ўдзельнічалі ў задушэнні Варшаўскага паўстання, дзе панеслі вял. страты. Вызначыліся рабаўніцтвам мясц. жыхароў і марадзёрствам. Камінскі асуджаны ваен.-палявым судом СС і расстраляны. У кастр. 1944 рэшткі дывізіі раззброены і адпраўлены ў Мюнзінген (Германія), дзе ўвайшлі ў склад 1-й дывізіі Рускай вызваленчай армііген. А.А.Уласава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЫЗА́НСКІ РУХ НА БЕЛАРУ́СІў час германскай і польскай інтэрвенцыі 1918—20.
У ходзе 1-й сусв. вайны герм. войскі да 1915 акупіравалі амаль палову тэр. Беларусі. 18.2.1918 герм. войскі, з парушэннем умоў перамір’я з Расіяй, пачалі наступленне па ўсім фронце і акупіравалі б.ч. Беларусі (да Зах. Дзвіны, Дняпра і Сажа). 23.2.1918 галоўнакаманд. Зах. фронтам А.Ф.Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партыз. атрадаў па ўсёй лініі фронту ў раёнах Полацка, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна, Гомеля, Мазыра, Калінкавіч. Іх дзеянні каардынаваў Палескі рэўком, які складаўся з камуністаў і левых эсэраў. Да жн. 1918 большасць партыз. атрадаў на тэр. Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губ. знаходзілася пад кантролем камуністаў і левых эсэраў. У жн. 1918 камуністы нейтралізавалі эсэраў і ўстанавілі ўласны кантроль над гэтымі атрадамі. На кіраўніцтва партыз. рухам прэтэндавала і Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Летам 1918 яна кантралявала партыз. атрады ў Мінскай і Гродзенскай губ.Найб. размах партыз. рух набыў увосень 1918. Кіраўніцтва партыі бел. эсэраў перагледзела тактыку барацьбы з ням. акупантамі і заклікала паўстанцкія сял. атрады да ўзбр. супраціўлення. У месцах дзеяння партыз. атрадаў па ініцыятыве ЦК БПС-Р выбіраліся мясц. органы ўлады БНР — вал., пав., губ. рады. У Магілёўскім. Барысаўскім, Бабруйскім, Мінскім, Рэчыцкім, Слуцкім пав. дзейнічала больш за 100 атрадаў, адбылося Палескае паўстанне 1918—19. Пасля Ліст. рэвалюцыі 1918 у Германіі сітуацыя на Беларусі змянілася. ЦК БПС-Р абвясціў, што незалежнасці БНР можна дасягнуць толькі пры падтрымцы бел. народа, і сфармуляваў ідэю «трэцяй сілы» ў бел. рэвалюцыі, маючы на ўвазе сваю партыю, якая абапіралася на сял. паўстанцкія дружыны. Але з-за арганізацыйнай няўстойлівасці БПС-Р не магла адыграць вырашальнай ролі ў барацьбе за ўмацаванне ўлады Рады БНР. Вясной 1919 пачалі наступленне польск. войскі і да канца лета 1919 занялі б.ч. Беларусі (да р. Бярэзіна). Вызв. барацьба супраць акупантаў згладзіла рознагалоссі паміж камуністамі і беларускімі эсэрамі і зблізіла іх пазіцыі ў адносінах да партыз. руху. У жн. 1919 ЦККП(б)Б заснаваў Бюро па нелегальнай рабоце, якое займалася фарміраваннем партыз. атрадаў франтавой зоны. Пад кіраўніцтвам паўстанцкіх цэнтраў ЦК КП(б)ЛіБ у раёне Мінска дзейнічалі козыраўскія партызаны (камандзір С.С.Плашчынскі), дукорскія партызаны, партыз. атрады І.В.Маслыкі, А.Раманоўскага, С.В.Гладкага, у наваколлі Старых Дарог — атрады А.К.Паланейчыка, І.Тышкевіча, А.Таміловіча і інш., у Бабруйскім пав. — 90 атрадаў і груп. У Бабруйскім пав. ў выніку паспяховых аперацый партызан была створана Рудабельская рэспубліка. Буйныя партыз. атрады дзейнічалі на Пд Бабруйскага пав. ў раёне Азарыч, у ваколіцах Петрыкава (камандзір В.І.Талаш), у Пінскім пав. (М.В.Арбузаў), у раёне Мазыра (атрад «Пралетарый», камандзір П.А.Варабей). Паўстанцкія і партыз. атрады бел. эсэраў былі аб’яднаны ў адзіную цэнтралізаваную арг-цыю — Нар.ваен. самаабарону, якая па сутнасці была зародкам бел.нац. арміі. На пач. 1920 на акупіраванай тэр. Беларусі фактычна адбылося ўз’яднанне 2 плыняў партыз. руху — камуніст. і эсэраўскай. Сувязным звяном паміж імі стала Беларуская камуністычная арганізацыя. У студз. 1920 кіраўнікі ВПС-Р і КП(б)ЛіБ распрацавалі план узбр. паўстання і стварылі Бел. паўстанцкі к-т, які выконваў функцыі каардынац. цэнтра партыз. руху. У канцы ліп. 1920 у выніку наступлення Чырв. Арміі П.р. на Беларусі раскалоўся на 2 паліт. арыентацыі — камуніст. і эсэраўскую. На апошнім этапе барацьбы партыз. атрады, якімі кіравала БПС-Р, выступілі ў абарону незалежнасці БНР. Барацьба за нац. ідэю найб. праявілася ў ходзе Слуцкага паўстання 1920, якое падтрымалі эсэраўскія сял. дружыны. У гэты час узнікла паліт.сял.арг-цыя «Зялёны дуб». Пад яе кіраўніцтвам дзейнічала 40 атрадаў, якія налічвалі больш за 5 тыс.чал. на тэр.БССР і 6 тыс. у Зах. Беларусі. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 П.р. выйшаў за межы БССР і разгарнуўся пераважна на тэр.Зах. Беларусі, якая адышла да Польшчы.
М.С.Сташкевіч.
Да арт.Партызанскі рух на Беларусі ў час германскай і польскай акупацыі 1918—20. Атрад беларускіх партызан у тыле польскіх акупантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
піке́т
(фр. piquet = калок, вяха)
1) невялікі ваенны вартавы атрад, застава (напр. конны п.);
2) група бастуючых рабочых для аховы прадпрыемства ад пранікнення штрэйкбрэхераў;
3) пункт мясцовасці, адзначаны колікам, забітым роўна з паверхняй зямлі, які служыць для ўстаноўкі на ім рэйкі пры нівеліраванні і замацаванні трасы на мясцовасці;
4) адзінка вымярэння даўжыні чыгуначных ліній;
5) старадаўняя гульня ў карты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
н. атра́д добраахво́тнікаў — набра́ть отря́д доброво́льцев;
н. ну́мар тэлефо́на — набра́ть но́мер телефо́на;
н. ху́ткасць (ско́расць) — набра́ть ско́рость;
н. зака́заў — набра́ть зака́зов;
н. кні́гу — набра́ть кни́гу;
2. купи́ть;
н. на пла́цце — купи́ть материа́ла на пла́тье;
◊ н. вады́ ў рот — набра́ть воды́ в рот;
н. (сабе́) у галаву́ — вбить (себе́) в го́лову
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сірэ́на, ‑ы, ж.
1. У грэчаскай міфалогіі — марская істота, якую ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы або птушкі з жаночай галавой і якая сваімі спевамі заваблівала маракоў у гібельныя месцы.
2.Сірэ́ны, ‑рэ́н. Атрад буйных водных млекакормячых з ластамі і хваставым плаўніком, што жывуць у цёплых морах і рэках.
3. Прылада для атрыманая гукаў рознай вышыні і вымярэння гукавых ваганняў.
4. Апарат, прыстасаванне для падачы моцных, рэзкіх гукавых сігналаў; гукі, якія падаюцца такімі прыстасаваннямі. Раптам завыла сірэна, абвясціўшы паветраную трывогу.Няхай.Рыгор прачнуўся і прыслухаўся: у пакой урывалася зычнае гудзенне фабрычных сірэн.Гартны.За бакенамі ўзнік абрыс, Пачуўся гук сірэны стрэчнай.Лужанін.Горад бурліў і кіпеў пасля начнога спачынку, і, здавалася, у адно зліваліся і шоргат крокаў пешаходаў, і лёскат трамваяў, і сірэны аўтамашын.Хадкевіч.
[Ад лац. siren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёс1, ‑у, м.
1. Ход падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей. [Ігнат:] — Калі ўжо лёс звёў нас у адзін гурт, я іменем партыі патрабую дысцыпліны.Мікуліч.Добры лёс паслаў .. [Крамарэвічу] чалавека з душой і розумам.Чорны.
2. Доля. Людскі лёс. Жаночы лёс. □ Бацькам маім нялёгкі выпаў лёс: Яны ў баях нам здабывалі волю.Свірка.
3. Развіццё чаго‑н.; далейшае існаванне, будучыня. Гістарычны лёс нацыі. Лёс чалавецтва. □ Непакой за лёс разведчыкаў ахапіў усю роту.Васілёнак.Атрад зрабіў круты і раптоўны паварот на паўднёвы ўсход, назад, у глыб пушчы. Гэты круты паварот ледзь не стаў паваротам у лёсе атрада.Брыль.Косцік ляжаў.. і не ведаў, што сёння вырашаецца яго лёс.Баранавых.
•••
Іронія лёсугл. іронія.
На волю лёсугл. воля.
лёс2, ‑у, м.
Глебаўтваральная рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру; жаўтазём.
[Ням. Löss.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляту́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі.// Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. □ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне.Караткевіч.//перан. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад.
2.перан. Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з’яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна.Зарыцкі.// Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась.Колас.
3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг.
4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм.
5.Спец. Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты.
•••
Лятучая мыш — гл. мыш.
Лятучая поштагл. пошта.
Лятучыя рыбыгл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. пабыў, ‑была, ‑было; зак.
1. Прабыць нейкі час дзе‑н. Ідучы з Пінска, далей ад фронту,.. [хлапчукі] затрымаліся тут, набылі нейкі час [на ўзлессі] і прыйшлі ў атрад Бумажкова.Чорны.[Наста:] — Вазьмі мяне з сабой. Мне цяжка тут. [Андрэй:] — Вазьму [пазней]. А покуль — тут пабудзеш.З. Астапенка.// Схадзіць, з’ездзіць куды‑н., наведаць каго‑, штон., прабыўшы там нейкі час. Пабыць у роднай вёсцы. Пабыць у знаёмых. □ [Мама] рана выпаліла ў печы, пабыла на рынку і цяпер сядзіць на ляжанцы, вяжа бацьку цёплыя шкарпэткі.Карамазаў.
2. Прыняць удзел у чым‑н., папрысутнічаць дзе‑н. Пабыць на вайне. Пабыць на нарадзе. Пабыць на вяселлі.
3. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. Пабыць настаўніцай. Пабыць за старшыню. □ [Аксіння] рада людзям, заўсёды ахвотніца пагаварыць, а сёння ёй хочацца пабыць адной са сваімі прыемнымі і не зусім вясёлымі думкамі...Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
1.зкім і без дап. Расстацца, перастаць быць разам (пра блізкіх, сяброў). Здарылася так, што неразлучныя сябры разлучыліся: загад ёсць загад.Васілёнак.Не магла і падумаць старая, што трэба будзе з Лідачкай разлучыцца.Брыль.// Перастаць жыць разам (пра мужа і жонку); разысціся. [Агата:] — Няма Хведара. — [Антось:] — А дзе? — Другі год няма ўжо... Разлучылася я з ім.Чорны.//перан. Пакінуць што‑н. дарагое, блізкае, адмовіцца ад чаго‑н. звычнага. Цяжка раптоўна разлучыцца з думкай аб шчасці.Дамашэвіч.Лявон Лук’янавіч Кулакоўскі не па сваёй ахвоце разлучыўся з пасадай дырэктара школы.«Вожык».
2. Перастаць быць злучаным з чым‑н.; аддзяліцца. Канцы правадоў разлучыліся.
3. Падзяліцца, раздзяліцца. [Руневіч] памятаў, як прыходзілі хлопцы, паасобку і групамі, як абрастаў іх атрад, як разлучыўся на два, як да двух прырос трэці, чацвёрты.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Надаць каму‑, чаму‑н., якую‑н. форму, выгляд. Сфарміраваць кроку дрэва.
2. Надаць каму‑, чаму‑н. устойлівыя, закончаныя рысы, уласцівасці. Сфарміраваць характар. Сфарміраваць светапогляд. □ Адзін рэжысёр не можа сфарміраваць аблічча тэатра.«ЛіМ».// Выпрацаваць тып каго‑н. ва ўсёй сукупнасці характэрных для яго якасцей, уласцівасцей. Максіма Танка як свядомага грамадзяніна сфарміравала рэвалюцыйная барацьба заходнебеларускага народа за сваё вызваленне.Бугаёў.
3. Арганізаваць, скласці, стварыць (калектыў, установу і пад.). Сфарміраваць у рад. Сфарміраваць разведачную экспедыцыю.// Арганізаваць, камплектуючы людзьмі, матэрыяльнай часткай (пра воінскія падраздзяленні). Сфарміраваць полк. □ Мінькову даручылі за тры дні .. сфарміраваць для дапамогі партызанскаму краю зборны атрад, забраўшы са сваёй і дзвюх суседніх брыгад па дзве ўзмоцненыя роты.Хадкевіч.
4. Саставіць (поезд), счапляючы вагоны. — Калі .. [ворагі] падыходзілі да горада, мы паспелі сфарміраваць эшалон і адагнаць яго ў Смаленск, — расказваў Медны.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)