клёк, -у, м. (разм.).

1. Розум, развага.

У гэтага чалавека к. ёсць.

2. Жыццёвая сіла; сокі.

Нельга ж цягнуць з чалавека апошні к.

◊

Не мець клёку ў галаве (разм., пагард.) — пра чалавека, у якога няма розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угра́знуць, -ну, -неш, -не; угра́з, -зла; -ні́; зак.

1. Засесці, завязнуць у гразі.

2. перан. Трапіўшы ў якое-н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго (разм.).

У. у даўгах.

|| незак. уграза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удыхну́ць², -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што ў каго (што) (высок.).

Абудзіць у кім-н. што-н. (які-н. настрой, думкі і пад.).

У. надзею.

У. жыццё ў каго-н. (абудзіць да дзейнасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узнаўля́льнік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Той, хто што-н. узнаўляе.

2. -у. Рэчыва, з дапамогай якога адбываецца рэакцыя ўзнаўлення (саставу, колеру і пад.).

У. для валасоў (сродак для ўзнаўлення ранейшага колеру).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упэ́ўніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак., у чым і з дадан.

Цвёрда паверыць у што-н., пераканацца ў чым-н.

У. ў чыёй-н. шчырасці.

Мы ўпэўніліся, што ён не падвядзе чалавека.

|| незак. упэ́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

як-нія́к, прысл.

1. У нейкай меры, пэўным чынам.

Я ж яшчэ магу як-ніяк стаяць на нагах.

2. у знач. пабочн. сл. Усё ж такі.

Чаго нам быць у злосці, мы ж, як-ніяк, — радня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сужы́цель м.

1. Zímmergenosse m -n, -n (у адным пакоі); Mítbewohner m -s, - (у адной кватэры);

2. юрыд. (мужчына ў пазашлюбнай сувязі) Líebhaber m -s, -, Freund m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уго́ру прысл. nach óben; heráuf (у напрамку да таго, хто гаворыць); hináuf (у напрамку ад таго, хто гаворыць);

падня́ць уго́ру heráufheben* vt; hináufheben* vt; empórheben* vt;

◊

ру́кі ўго́ру! Hände hoch!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

упрэ́гчы éinspannen vt, vórspannen vt, ánspannen vt, ánschirren vt;

упрэ́гчы ко́ней у воз die Pférde vor den Wágen spánnen;

◊

упрэ́гчы каго-н. у рабо́ту разм. j-m viel Árbeit áufbürden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уступле́нне н. Éintritt m -(e)s, -e, Ántritt m; Béitritt m (у арганізацыю); Éinzug m -(e)s, Éinmarsch m -(e)s (у горад);

уступле́нне ў па́ртыю Éintritt in éine Partéi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)