Мы́льня ’месца, дзе мыюць, прамываюць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб.), маг. ’лазня’, капыл. мы́лня ’тс’ (Яшк.), ст.-рус. мыльня, мыльна, мыльно ’лазня’ (XVI ст.). Утворана ад мы́йня. Да мыць (гл.). Аб мене ‑й‑ > ‑лʼ‑ гл. Карскі, 1, 322.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мігра́цыя ’перасяленне насельніцтва, перамяшчэнне жывёльных арганізмаў, элементаў, клетак; пераход капіталу з адной галіны эканомікі ў іншую’ (ТСБМ). З рус. миграция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое з зах.-еўр. моў (паводле дзеяслова мигрировать — з ням.) < лац. migrātio ’пераход, пераезд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атра́д. Рус. отря́д ’тс’. Замацавалася ў час першай сусветнай вайны (Гіст. мовы, 2, 246), з рускай (у слоўніках з канца XVIII ст.), дзе ад дзеяслова отрядити, вядомага яшчэ ў старарускай, утворанага ад кораня *ręd‑ (КЭСРЯ, 319). Параўн. урад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахмуры́ць ’падмануць, ашукаць’ (Юрч. Сін., 31), рус. охмурить. Да хмура//хмара, параўн. польск. ochmurzyć (ochmurzać) ’пакрыць хмарамі; зрабіць панурым, атуманіць, напусціць туману; ашукаць’; магчыма, жаргонная пераробка пачатку слова, параўн. арг. шмурыць з дурыць, шмурак з дурак. Гл. ахмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашля́хціць ’пабіць, правучыць’ (Касп.). Відаць, утворана ад дзеяслова тыпу рус. шля́хтить, шляхтовать ’ацёсваць шляхтай (цяслярскай сякерай)’ (з н.-ням. slichten ’стругаць’, гл. Фасмер, 4, 457), польск. szlachtować ’біць, рэзаць жывёлу на мяса; забіваць’ ці непасрэдна з ням. schlachten.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзёры (БРС). Беларускае пераўтварэнне слав. bъdrь. Гэта форма пранікла і ва ўкр. мову (бадьо́рий). Гл. Булахоўскі, Питання, 165 (але Ляпуноў, НЗбЛен., III, 1–2, крыніцай укр. слова лічыць паўд.-рус. гаворкі). Параўн. яшчэ бел. бо́дзер ’храбры, бойкі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байко́т (БРС). Рус. бойко́т, укр. бойко́т. З англ. boycott або ням. Boykott (< англ.). Назва ўзнікла ў англ. мове па імені капітана Байкота, якога «байкаціравалі» фермеры. Гл. Фасмер, 1, 185; Клюге, 94. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 152–153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баклажа́н. Рус. баклажа́н, бадаржа́н, бадража́н, бадижа́н і г. д., укр. баклажа́н ’баклажан, памідор’, поклажа́н. Запазычанне з цюрк. моў: тур. patlican, усх.-цюрк. patingän ’тс’ < араб.-перс. bādinǰān. Локач, 14; Фасмер, 1, 110. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балберка ’паплавок’ (З жыцця). Рус. балбе́ра, балбе́рка, балби́рка, укр. балбе́ра, балби́ра, балбе́рка, барбе́ра ’тс’. Слова цёмнага паходжання. Кузеля–Чайкоўскі (Словар, 34) лічыць, што гэта запазычанне з усх. моў. Вельмі няпэўна. Хутчэй да асновы *балаб‑, *балб‑ ’штосьці круглае, круглячок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балы́к. Рус. балы́к, укр. бали́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (тур., крым.-тат., азерб. і г. д. balyk ’рыба’). Локач, 18; Фасмер, 1, 119; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 27. Гл. таксама Заянчкоўскі, Stud. orient., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)