прынятая ў гістарычнай л-ры назва бяднейшай ч. насельніцтва сярэдневяковых гарадоў Зах. Еўропы. У П. ўваходзілі збяднелыя цэхавыя рамеснікі, чорнарабочыя і падзёншчыкі, якія не ўваходзілі ў цэхавую арг-цыю, часткова чаляднікі, бадзягі, жабракі. З-за неаднароднасці сац. складу паліт. лінія П. была няўстойлівай. Найчасцей далучалася да сял. выступленняў (напр., сялянска-плебейскі кірунак Рэфармацыі ў Германіі і інш.). Актыўна ўдзельнічала ў ранніх бурж. рэвалюцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́РВА,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дрысвята (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 12 км. Вадазбор (пл. 716 км²) на зах. ускраіне Браслаўскай грады. Выцякае звоз.Дрысвяты каля в. Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДНІКІ́,
вёска ў Шылавіцкім с/с Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Навумка, на аўтадарозе Ваўкавыск — Вял. Бераставіца. Цэнтр саўгаса. За 17 км на З ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна, 6 км ад чыг. ст. Мсцібава. 333 ж., 122 двары (2001). Пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎБІЦК,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 123 км ад Брэста, 50 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 692 ж., 343 двары (2001). Лясніцтва, цагельны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква-капліца. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДЗІЦА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 30 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,22 км², даўж. 770 м, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, у верхняй ч. разараныя. Берагі высокія, участкамі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём звоз. Паскрынне 2-е, выцякае р. Чэртка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУНО́,
воўна авечкі, астрыжаная суцэльным пластом; таксама воўнавае покрыва авечкі перад стрыжкай. Складаецца з пучкоў (шпатэляў у танкарунных, пасмаў у грубашэрсных авечак), па якіх ацэньваюць якасць воўны (даўжыня, тонкасць, пакручастасць). Р. здымаецца ў танкарунных, паўтанкарунных, таксама пры веснавой стрыжцы ў грубашэрсных, паўгрубашэрсных парод авечак (іх асенняя і паяркавая воўна Р. не ўтварае, падзяляецца на асобныя кавалкі). Рунная воўна больш каштоўная за кускавую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́К (Ульян Аляксандравіч) (н. 1.1.1920, в. Яўсеевічы Глускага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну зліп. 1941 на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра разведвальнага ўзвода старшына Р. вызначыўся ў 1944 у час разведкі сіл праціўніка ў Карпатах; за час вайны ўзяў 57 «языкоў», знішчыў 10 варожых танкаў. У 1945—85 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНАЯ МУКА́,
кармавы прадукт з сушанай і размолатай рыбы ці адходаў яе перапрацоўкі. Мае пратэіну да 70%, мінер. солей (пераважна кальцыю і фосфару) 15—25%, вітаміны A, D і групы B. Вял. колькасць у Р.м. тлушчу (больш за 18%) — прычына хуткага яе псавання, надае мясу і малаку жывёл рыбны прысмак і пах. Скормліваюць свінням, птушкам, пушным звярам, маладняку буйн. раг. жывёлы, уключаюць у камбікармы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПО́РТ (франц. report),
біржавая здзелка на рынку каштоўных папер, пры якой ажыццяўляецца продаж каштоўных папер з адначасовым пагадненнем пра іх выкуп праз пэўны тэрмін па больш высокім кошце; здзелка на валютным рынку, пры якой ажыццяўляецца продаж нац. валюты за замежную пры адначасовым пагадненні пра яе выкуп праз пэўны тэрмін па больш высокім кошце. Накіраваны на павышэнне курсу каштоўных папер ці нац. валюты; часта носіць спекулятыўны характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙГЁ (сапр.Сата Нарыкіё; 1118—1190),
японскі паэт. Быў афіцэрам гвардыі; пакінуўшы службу, стаў вандроўным манахам. Зберагліся зб. яго паэзіі «Санкасю», у які ўвайшло больш за 1500 вершаў жанру танка, і твор па паэтыцы ў запісе яго вучня «Гутаркі з Сайгё» («Сайгё-дансе»). Паэзія С. глыбока філасофская, грунтуецца на асэнсаванні вобразаў прыроды; у ёй дамінуе журботны настрой.