кардо́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пагранічны або загараджальны атрад; пост аховы.

2. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад ці пост, варта.

3. Дзяржаўная мяжа, граніца (разм.).

Жыць за кардонам.

|| прым. кардо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карні́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.

2. Прыстасаванне над акном звычайна ў выглядзе папярочнага бруса, на якое вешаюць шторы, парцьеры.

|| прым. карні́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карпараты́ў, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Від адпачынку, мерапрыемства забаўляльнага характару, у якім прымаюць удзел члены ці супрацоўнікі аднаго прадпрыемства, арганізацыі, фірмы і пад.; вечарынка.

Навагодні к.

|| прым. карпараты́ўны, -ая, -ае.

Карпаратыўная вечарынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастру́ля, -і, мн. -і, -ру́ль, ж.

Пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, з ручкамі і крышкай для прыгатавання ежы метадам варкі.

|| памянш.-ласк. кастру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

|| прым. кастру́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастры́чнік, -а, м.

1. Дзясяты месяц каляндарнага года.

2. (з вялікай літары). Рэвалюцыя 1917 года, а таксама яе гадавіна 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі).

Свята Кастрычніка.

|| прым. кастры́чніцкі, -ая, -ае.

Кастрычніцкія святы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касты́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (спец.).

1. Апора для чалавека без ног або з хворымі нагамі; мыліца.

2. Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі.

|| прым. касты́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збан, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку.

|| памянш. збано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. і збано́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. зба́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́дал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Статуя бажаства, якому пакланяюцца.

2. перан. Пра таго, каго горача любяць, хто з’яўляецца прадметам нізкапаклонства.

3. Нягоднік (разм., лаянк.).

Гэты і. высадзіў шыбу.

|| прым. і́дальскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іканаста́с, -а, м.

Перагародка ад паўночнай да паўднёвай сцяны праваслаўнага храма, якая аддзяляе асноўную прастору храма ад алтара і складаецца з аднаго ці некалькіх радоў абразоў, размешчаных у вызначаным парадку.

|| прым. іканаста́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, якая карыстаецца абанементам.

А. бібліятэкі.

2. Асоба або ўстанова, якая карыстаецца паслугамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі або мабільнай сувязі пэўнага аператара.

|| прым. абане́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)