парта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да партала. Партальная арка. Партальныя калоны. // Які мае ў сабе партал (у 2 знач.). Партальны станок. □ Для размяшчэння партальных кранаў былі створаны Верхні і Ніжні прычалы. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канво́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да канвою, з’яўляецца канвоем. Канвойная, служба. Канвойная рота. Канвойны салдат.
2. у знач. наз. канво́йны, ‑ага, м. Член канвою; канваір. Канвойныя заўтра абавязкова пералічаць усіх палонных. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карала (у 1 знач.); утвораны з каралаў. Каралавыя паліпы. Каралавы рыф. // Зроблены з каралаў (у 2 знач.). Каралавы бранзалет.
2. Ярка-чырвоны, колеру карала. Каралавыя губы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касце́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касцёла, належыць яму. Касцельныя званы. Касцельная вежа. Касцельны служка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзе́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да малайца, уласцівы малайцу (у 1 знач.): ўдалы, хвацкі. Сон маладзецкі шахцёрскі Там абрываюць гудкі, З горада Салігорска У тахты ідуць гарнякі. Звонак. Від у гасцей маладзецкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ршавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да марша 1. Маршавы крок. Маршавая песня.
2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск. Калі пачалася вайна, .. [Аўсеева] з маршавай ротай накіравалі на фронт. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маставы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да моста (у 1 знач.). Удалечыні з-пад вады тырчалі вострыя пікі ледарэзаў, а між іх у вадзе ляжала ўзарваная маставая ферма. Асіпенка.
•••
Маставы кран гл. кран 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меладраматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да меладрамы; уласцівы меладраме. Меладраматычны эпізод.
2. Такі, як у меладраме, які вызначаецца ненатуральнасцю, непатрэбным трагізмам. У сюжэце .. [паэмы У. Караткевіча «Слова пра чалавечнасць»] спляліся эпізоды сямейна-бытавой драмы з меладраматычнай развязкай. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муска́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мускату, уласцівы яму. Мускатнае дрэва. Мускатны пах. // Які здабываецца, вырабляецца з мускату (у 1, 2 знач.). Мускатны алей. Мускатнае віно.
•••
Мускатны арэх гл. арэх (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпадва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да наўпадвала; размешчаны ў паўпадвале. Паўпадвальны пакой. □ Хлопец доўга вёў.. [мужчын] цёмнымі крывымі завулкамі, пакуль не прывёў да вялізнага складскога будынка. Паўпадвальнае памяшканне, куды яны спусціліся, было прасторнае. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)