працэс узнікнення новых біял.відаў і змяненне іх з цягам часу. Аснова відаўтварэння — спадчынная зменлівасць арганізмаў і натуральны адбор. Часта віды ўтвараюцца з продкавай формы шляхам яе раздзялення на некалькі новых. Адрозніваюць відаўтварэнне шляхам алапатрыі, сімпатрыі, скачкападобнае (выбуховае), звязанае з адаптыўнай радыяцыяй, і інш. яго формы. Прычыны, механізмы і скорасці відаўтварэння недастаткова высветлены.
Першую тэорыю відаўтварэння распрацаваў Ж.Б.Ламарк (1809). Заснавальнікам матэрыяліст.тэорыі відаўтварэння з’яўляецца Ч.Дарвін (1859), які распрацаваў канцэпцыю дывергенцыі. Паводле сучаснага эвалюцыйнага вучэння (гл.Эвалюцыі сінтэтычная тэорыя) відаўтварэнне звычайна адбываецца пад кантролем дызруптыўнага адбору (спрыяе захоўванню крайніх фенатыпаў і элімінацыі прамежкавых) і не патрабуе вострай унутрывідавой канкурэнцыі як абавязковай умовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬБУШЭ́ВІЧ (Марыя Уладзіміраўна) (Вульфаўна; 1879, г. Гродна — ?),
удзельніца яўр. рабочага і сіянісцкага руху на Беларусі. З канца 1890-х г.чл. мінскага гуртка Бунда. 7.3.1900 арыштавана. У час допытаў нач. Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В.Зубатавым трапіла пад уплыў яго тэорыі аб магчымасці легальнага рабочага руху (гл.Зубатаўшчына). У жн. 1900 вызвалена. Займалася прапагандай зубатаўскіх ідэй у Гродне і Мінску. Адна з заснавальнікаў Яўр. незалежнай рабочай партыі (ЯНРП; чэрв. 1901). Пастаянна інфармавала Дэпартамент паліцыі і Зубатава пра ўсе падрабязнасці руху. Пасля ліквідацыі ЯНРП (1903) уступіла ў гурток рабочых-сіяністаў («Паалей Цыён»). З 1904 у Швейцарыі, потым у ЗША, Палесціне.
савецкі гідрабіёлаг і лімнолаг; заснавальнік экалагічнай фізіялогіі водных жывёл на Беларусі. Чл.-кар.АНСССР (1976). Засл. дз. нав. Расіі (1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1947 у БДУ, з 1967 у Заал. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэорыібіял. прадукцыйнасці экалаг. сістэм, экалаг. фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенні сажалак, ачыстцы сцёкавых вод у біял. сажалках. Стварыў школу гідрабіёлагаў эколага-фізіял. кірунку.
Тв.:
Первичная продукция водоемов. Мн., 1960;
Удобрение прудов. М., 1965 (разам з У.П.Ляхновічам);
Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРТА́ (Мікалай Яўгенавіч) (19.12.1906, в. Вялікая Лазаўка Тамбоўскай вобл., Расія — 9.1.1976),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1923. У рамане «Адзінота» (1935; Дзярж. прэмія СССР 1941; па яго матывах напісана п’еса «Зямля», паст. 1937) афіцыёзная трактоўка Антонава паўстання. Аўтар раманаў «Заканамернасць» (1937), «Вячэрні звон» (1951), «Стэп ды стэп наўкол...» (1960) і інш., п’ес «Змова» (1938), «Салдаты Сталінграда» (1944), «Хлеб наш надзённы» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1948), «Змова асуджаных» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш., аповесцей, нарысаў, франтавых карэспандэнцый. Яму належаць кінасцэнарыі (у т. л. «Сталінградская бітва», 1949; Дзярж. прэмія СССР 1950). Многія творы Вірты адзначаны ўплывам «тэорыі бесканфліктнасці».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РХАЎ ((Virchow) Рудольф) (13.10.1821, Шыфельбайн, Германія, цяпер г. Свідвін, Польшча — 5.9.1902),
нямецкі прыродазнавец, анатам і патолаг, грамадскі дзеяч; заснавальнік паталагічнай анатоміі. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1881). Скончыў Берлінскі ун-т (1843). З 1849 у Вюрцбургскім ун-це (з 1856 праф.), адначасова дырэктар Ін-та паталогіі. Навук. працы па тэорыі цэлюлярнай (клетачнай) паталогіі, у адпаведнасці з якой паталаг. працэс — сума парушэнняў жыццядзейнасці асобных клетак арганізма. Апісаў патамарфалогію і растлумачыў патагенез асн. агульнапаталагічных працэсаў. Займаўся антрапалогіяй, археалогіяй і этнаграфіяй. У апошнія гады жыцця праціўнік эвалюц. вучэння Ч.Дарвіна. У 1880—93 чл. рэйхстага, адзін з заснавальнікаў і лідэраў ням.бурж.-ліберальнай прагрэс. партыі (1861, з 1884 — Партыя свабодамысных).
французскі архітэктар, гісторык і тэарэтык архітэктуры; адзін з заснавальнікаў тэорыі і практыкі рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Рэстаўрыраваў шэраг франц. гатычных сабораў і замкаў (сабор Нотр-Дам у Парыжы, з 1845, разам з Ж.Б.Ласю; умацаванні Каркасона, замак П’ерфон і інш.). У гістарычна-тэарэт. працах імкнуўся выявіць агульныя заканамернасці архітэктуры, своеасаблівасць нац. школ, прыроду сярэдневяковага мастацтва («Тлумачальны слоўнік французскай архітэктуры», т. 1—10, 1854—68; «Гутаркі аб архітэктуры», т. 1—2, 1858—72, рус.пер. 1937—38; «Рускае мастацтва», 1877, рус.пер. 1879).
Літ.:
Pevsner N. Ruskin and Violett-le-Duk... London, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (11.6.1917, Бранск, Расія — 7.10.1981),
бел. анколаг. Чл.-кар.АМНСССР (1974), д-рмед.н. (1955), праф. (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію імя Кірава ў Ленінградзе (1940). З 1950 на кафедры факультэтнай хірургіі гэтай акадэміі. З 1960 дырэктар НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова заг. кафедры анкалогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Працы па тэорыі пухлінаўтварэння, біяхіміі, імуналогіі, дыягностыцы і лячэнні злаякасных пухлін, арганізацыі проціракавай барацьбы на Беларусі.
Тв.:
Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.);
Применение гипертермии и гипергликемии при лечении злокачественных опухолей. М., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІСЛЕ́ННЕў хіміі,
працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл.Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл.Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ДА (Эдуард Іосіфавіч) (н. 28.11.1936, в. Данілавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.10.1997),
бел. матэматык. Чл.-кар.АН Беларусі (1984), Д-рфіз.-матэм.н. (1974), праф. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1977 заг. лабараторыі. Навук. працы па даследаванні аналітычных, якасных і асімптатычных уласцівасцей інтэгральных разнастайнасцей дыферэнцыяльных сістэм. Стварыў навук. кірунак у тэорыі сістэм Пфафа—тэорыю характарыстычных вектараў.
Тв.:
О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АНБССР. Сер. фіз.-матэм.навук. 1983. №2;
Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. 1991. Т. 27, № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУНТО́Ў (Пётр Сцяпанавіч) (н. 10.8.1933, в. Гарнова Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трансп.сістэм.Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1960 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—96 рэктар). Навук. працы па АСКчыг. транспарту, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску трансп. патокаў. Прэмія СМСССР 1989.
Тв.:
Эксплуатационная надежность станций. М., 1986;
Управление эксплуатационной работой и качеством перевозок на железнодорожном транспорте. М., 1994 (у сааўт.).