ТУ́ТАЎ Вадзім Іванавіч (2.5.1932, г. Багучар Варонежскай вобл., Расія — 2.1.1999),

бел. вучоны ў галіне металургіі. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1955). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1972 у БПА. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі бесперапыннага ліцця загатовак суцэльнага і полага сячэння рознага профілю з чорных і каляровых сплаваў для машына- і станкабудавання.

Тв.:

Непрерывное литье намораживанием. Мн., 1979 (у сааўт.);

Специальные способы литья: Справ. М., 1991 (у сааўт.).

т. 16, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)