1.Уст. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, З маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі.Танк.
2.Разм. Высокая футравая шапка. Антон увайшоў нарэшце, глянуў на жонку і пачаў павольна распранацца. Зняў сваю баярку. Паклаў яе акуратна на палічку вешалкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Спасылка на што‑н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго‑н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую, з рудымі галаскамі, вузкую руку за борт пінжака, нібы збіраўся дастаць білет, каб Зыбін не падумаў, што гэта адна адгаворка.Мележ.Лёка заўсёды магла выдумаць якую-небудзь адгаворку.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Тое, што і камора (у 1, 2 знач.). [Бацька] устаў, пайшоў у каморку .. і вярнуўся назад з поўнай місай марынаваных грыбоў і кавалкам сала.Бажко.[Рэдактар] пайшоў дамоў, у сваю цесную каморку, запаліў агарак свечкі і стаў пераглядаць сваю газету.Колас.Хворы кухар стагнаў на ложку ў сваёй каморцы.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́ркі, ‑рак; адз. бурка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Абутак з фетру або сукна, які носіцца з галёшамі ці на скураной падэшве без іх. Казулін у шубе з бабровым каўняром, у бабровай шапцы, абуты ў белыя буркі, стаяў наперадзе ўсіх і глядзеў на Сцюдзянец.Дуброўскі.Апранута.. [Маша] была ў стары залатаны кажушок, на нагах — буркі з бахіламі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́рка1, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Дзеяннепаводледзеясл. збіраць — сабраць (у 6 знач.); злучэнне частак механізмаў, канструкцый і пад. для атрымання гатовага вырабу. Зборка станка. Зборка дома. Працэс зборкі.
збо́рка2, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Складка на адзежыне, матэрыяле. Спадніца ў зборкі. □ Змітрок расшпіліў каўнер, разгладзіў зборкі кужэльнай вышыванай кашулі.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
З’Е́ЗДЫ ВО́ІНАЎ-БЕЛАРУ́САЎ.
Адбыліся ў кастр.—снеж. 1917 у арміях, акругах, на франтах па ініцыятыве Вялікай беларускай рады (ВБР). Пачаткам З.в.-б. стаў з’езд Зах. фронту 31.10—6.11.1917 у Мінску, на якім прысутнічалі таксама прадстаўнікі 12-й арміі, Балт. флоту і Румынскага фронту. З’езд выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. рэспублікі, падтрымаў арг-цыю бел. краёвай улады ў асобе ВБР. Адзначыў неадкладнасць стварэння бел.нац. войска для забеспячэння цэласнасці і непадзельнасці Беларусі, выпрацаваў канцэпцыю яго арганізацыі. Пастанавіў стварыць Цэнтральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР), абраў Часовую ЦБВР і яе выканком на чале з С.А.Рак-Міхайлоўскім, які ўвайшоў у выканком ВБР. Прызнаў неабходным стварыць пры ЦБВР рэд., агітац., фін., гаспадарскую і культ.-асв. камісіі, бюро арг-цыі бел. войска. Выказаўся за бязвыкупную перадачу ўсіх зямель працоўнаму народу. Прызнаў неабходным арг-цыю ун-та, с.-г. і політэхн. ін-таў, інш.навуч. устаноў. Прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем міру без анексій і кантрыбуцый, удзелу бел. дэлегацыі на мірнай канферэнцыі. Аналагічныя рашэнні прынялі з’езды Паўн. (ліст., Віцебск), Паўд.-Зах. (снеж., Кіеў), Румынскага (снеж., Адэса) франтоў. Рэзалюцыі франтавых З.в.-б. падтрымалі армейскія (8-й арміі, 3-га Сібірскага арм. корпуса) і акруговыя (Зах.ваен. акругі, Петраградскага гарнізона) з’езды.
бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941, клас В.Залатарова). З 1943 узначальваў рэпертуарную камісію, у 1944—46 — муз. аддзел Упраўлення па справах мастацтваў пры СНКБССР. З 1948 гал. рэдактар, у 1955—58 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё. У 1965—72 выкладаў у Мінскім пед. ін-це. Найб. значныя дасягненні ў жанрах вак. музыкі, дзе выявіліся ўласцівыя яму меладычнасць, лірызм, веданне прыроды пеўчага голасу, здольнасць да глыбокай муз. інтэрпрэтацыі паэт. тэксту. Сярод твораў: оперы «Кастусь Каліноўскі» (лібрэта М.Клімковіча, паст. 1947), «Песня пра шчасце» (1951), «Дачка партызана» (1969), радыёопера «Рак-вусач» паводле Я.Коласа (1960); араторыі «Казка пра папа і работніка яго Балду» паводле А.Пушкіна (1975), «Добрай раніцы, свет» (1978); сімфонія (1959); 4 смыковыя квартэты (1939, 1945, 1966, 1974); хары; камерна-вак. творы, у т. л.вак. цыклы «Поры года» на вершы Э.Агняцвет, «Мелодыі» на вершы Лесі Украінкі; музыка да драм. спектакляў, у т. л. «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона і «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бел. т-ры імя Я.Купалы, і кінафільмаў «Дзеці партызана» (з Г.Паповым), «Несцерка», «Шчасце трэба берагчы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
піяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, які адным з першых прыйшоў і пасяліўся ў новай недаследаванай краіне, мясцовасці.
2.перан. Чалавек, які паклаў пачатак чаму-н. новаму ў якой-н. галіне (кніжн.).
Піянеры генетыкі.
3. Член дзіцячай арганізацыі ў былым СССР і шэрагу дзіцячых арганізацый у інш. краінах.
|| ж.піяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 і 3 знач.).
|| прым.піяне́рскі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тале́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Дэсертная талерка. □ Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай.Колас.На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна.Навуменка.// Колькасць стравы, якая ўмяшчаецца ў такую пасуду. [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў.Бялевіч.У міг з’явіўся на стале «журавель» з гарэлкай, а поруч з ім міска мёду і талеркі маласольных агуркоў.Васілевіч.
2.толькімн. (тале́ркі, ‑рак). Ударны музычны інструмент, які складаецца з двух металічных дыскаў. Аркестравыя талеркі.
3.Спец. Назва розных дэталей, якія маюць форму дыскаў. Буферныя талеркі.
•••
Не ў сваёй талерцы — у нязвычным стане, не ў звычайным для сябе настроі.
[Ад ням. Teller.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
васьмёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1.Разм. Лічба 8. // Назва некаторых прадметаў (трамвая, аўтобуса і пад.) пад нумарам 8. // Група з васьмі адзінак. Васьмёрка самалётаў.
2. Ігральная карта з васьмю ачкамі. Званковая васьмёрка.
3. Фігура, падобная на лічбу 8, якая апісваецца прадметам пры яго руху. Самалёт зрабіў васьмёрку.
4.Разм. Пагнутасць у веласіпедным коле. Выгнаць васьмёрку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)