парапераграва́льнік, ‑а, м.

Спец. Апарат у кацельным агрэгаце, прызначаны для атрымання перагрэтай пары ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паратурбі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паратурбіны; прызначаны для выпуску паратурбін. Паратурбінны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плацка́ртны, ‑ая, ‑ае.

З плацкартай. Плацкартны білет. // Прызначаны для пасажыраў з плацкартай. Плацкартны вагон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правія́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да правіянту. // Прызначаны для правіянту. Правіянцкая база.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракладны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для пракладкі (у 2 знач.), які з’яўляецца пракладкай. Пракладная вата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў, прызначаны для яго. Аўтарамонтныя майстэрні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашалёвачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для ашалёўкі; звязаны з ашалёўкай. Ашалёвачныя работы. Ашалёвачны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для размовы (па тэлефоне і пад.). Перагаворны пункт тэлефоннай станцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абво́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абводу чаго‑н.; які акружае што‑н. Абводны канал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бронеаўтамабі́ль, ‑я, м.

Баявы браніраваны аўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі; бранявік; бронемашына.