1.займ. і прысл.пыт. Абазначае пытанне пра колькасць чаго-н.: якая колькасць? як многа?
К. часу? К. табе гадоў? К. каштуе часопіс?
2.займ. і прысл.азнач. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго-н.: якая колькасць! як многа!
К. зорак на небе!
К. радасці!
3.прысл. меры і ступені. Абазначае меру і ступень чаго-н.
К. таго дня зімою.
К. еду, а канца ўсё няма.
4.займ. і прысл. адносныя. Ужыв. як злучальнае слова:
а) у даданых дапаўняльных сказах.
Дзеці дрэнна адчуваюць, к. праходзіць часу;
б) у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені.
Буду працаваць, к. дазволіць здароўе.
5.у знач.ліч. Выражае няпэўную колькасць, некалькі (разм.).
Палажы ў сумку к. яблыкаў.
Хвілін праз к. пачнецца новы мастацкі фільм.
◊
Колькі ёсць духу (сілы) (разм.) —
1) вельмі хутка (бегчы, ехаць);
2) вельмі моцна (крычаць, клікаць на дапамогу).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
умо́ва, -ы, мн. -ы, умо́ў, ж.
1. Акалічнасць, ад якой што-н. залежыць.
Гэта магчыма пры адной умове.
2. Патрабаванне, якое прад’яўляецца адным з дагаворных бакоў.
Назавіце вашу ўмову.
Умовы міру.
3. Пісьмовая або вусная дамоўленасць, згода.
Выканаць умову.
Парушыць умову.
4.мн. Правілы, устаноўленыя ў якой-н. галіне дзейнасці, жыцця.
Умовы карыстання электрычнымі прыборамі.
5.мн. Абставіны, у якіх працякае або пры якіх адбываецца што-н.
Кліматычныя ўмовы.
Жыллёвыя ўмовы.
Падрыхтоўка прадпрыемства да работы ў зімовых умовах.
Праца ў добрых умовах.
Для спецыялістаў — усе ўмовы (гэта значыць добрыя ўмовы для жыцця; разм.).
6. звычайна мн. Даныя, патрабаванні, з якіх неабходна зыходзіць.
Умовы доследу.
◊
Ва ўмовахчаго, у знач.прыназ. з Р — пры наяўнасці чаго-н. навакольнага, спадарожнага.
Працаваць ва ўмовах пастаяннага напружання.
Пры ўмовечаго, у знач.прыназ. з Р — пры залежнасці ад чаго-н., абумоўленасці чым-н.
Гэта можна выканаць пры ўмове добрага надвор’я.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ране́й, прысл.
1.Выш. ст.дапрысл. рана 2 (у 2 знач.).
2. Да пэўнага, указанага моманту. Сонца падымалася неяк марудна, раса ападала паволі. Можа яна ў гэтую раніцу ападала б і вельмі доўга, каб Аленка не прыйшла раней тэрміну.Колас.— Дык вось і зробім лаўтра пад’ём на дзве гадзіны раней звычайнага.Брыль.
3. У мінулым, да гэтага, да нядаўняга часу. Пімен Бумажкоў раней займаўся сельскай гаспадаркай, пасля пайшоў працаваць на завод рабочым.Чорны.Як ішлі камсамольцы раней на вайну, так ты сёння ідзеш узнімаць цаліну.А. Вольскі.
4. Спачатку, найперш. Раней, чым сабе, дзед накладваў мне ежу ў алавяную місачку.Бядуля.Што пачнецца раней — наступленне ці блакада — вельмі цяжка згадаць.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэск, ‑у, м.
1. Сухі, рэзкі гук, які ўтвараецца пры ламанні, трэсканні, разрыванні і пад. чаго‑н. Трэск ламачча. □ Маўклівы цёмны лес раптам ажыў, напоўніўся шумам, трэскам сухога галля і зламаных дрэў.В. Вольскі.Кладка рыпіць і вагаецца. Раздаецца трэск, і я лячу ў прорву.Аляхновіч.// Шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў і пад. Неўзабаве .. [Залівака] пачуў роў самалётаў, а потым сухі трэск кулямётаў.Гурскі.Трэск матацыклаў разарваў хвілінную цішыню па паляне.Лынькоў.У рупары пачуўся лёгкі сухі трэск, а потым голас дыктара абвясціў: — Увага!Шашкоў.
2.перан.Разм. Шуміха, пустыя размовы, балбатня. Працаваць без шуму і трэску.
•••
З трэскам — са скандалам, з ганьбай (выгнаць, зняць з пасады, праваліцца на экзамене і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рука́в
1.в разн. знач. рука́ў, -кава́м.;
пла́тье с дли́нными рукава́ми суке́нка з до́ўгімі рукава́мі;
рабо́тать спустя́ рукава́працава́ць як мо́крае гары́ць; рабі́ць як не сваі́мі рука́мі;
приня́ться за де́ло, засучи́в рукава́ узя́цца за рабо́ту, закаса́ўшы рукавы́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сме́нав разн. знач. зме́на, -ны ж.;
сме́на карау́ла зме́на ва́рты;
рабо́тать в у́треннюю сме́нупрацава́ць у ра́нішнюю зме́ну;
пришла́ пе́рвая сме́на прыйшла́ пе́ршая зме́на;
молодёжь — на́ша сме́на мо́ладзь — на́ша зме́на;
сме́на белья́ зме́на бялі́зны;
брат пришёл на сме́ну мне брат прыйшо́ў на зме́ну мне;
◊
на сме́ну на зме́ну;
сме́на поколе́ний зме́на пакале́нняў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
По́ршань ’дэталь рухавіка, помпы, кампрэсара’ (ТСБМ). Як тэхнічны тэрмін, імаверна, з рус.поршень ’тс’. Праабражэнскі (2, 111) звязвае з семантычным гняздом рус.по́рхать (гл. таксама КЭСРЯ, 357), можа, у сувязі з функцыяй помпы ці распыляльніка, што, аднак, няпэўна. Трубачоў у Фасмера (3, 337) не бачыць падстаў аддзяляць ад по́ршень ’сялянскі абутак з аднаго кавалка скуры’, гл. поршні. Можна выказаць здагадку пра зыходнае *порушень, што ад рухаць, рухацца, параўн. варыянтныя назвы абутку рус.дыял.поршень/порушень/порошень. Адсюль варыянт поршань як дэталь рухавіка, звязаны з рухам, а не з распырскваннем. Параўн. бел.пару́ханы ’ўзняты, патурбаваны’, пару́хлівы ’рухлівы, хуткі’, паруша́цца ’рухацца з месца’, пару́шыць крануць, зрушыць, пасунуць’ (Байк. і Некр.), славен.porušenje ’тачэнне’ і ’тачылка’. Тады *po‑rux‑ěnь ’тое, што рухаецца, соўгаецца, хутка працуе’, параўн. літ.rušus/ruošus дзейны’, raũsti ’рыць, капацца’, лат.rušinât ’тс’, rùoss ’рухлівы, спраўны’, нова-в.-ням.дыял.ruscheln ’хутка працаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
job
[dʒɑ:b]1.
n.
1) рабо́та f., зада́ньне n.
2) пра́ца f.; паса́да, слу́жба f.
out of job — бяз пра́цы
2.
adj.
зьдзе́льны (пра рабо́ту); наня́ты для выкана́ньня пэ́ўнае рабо́ты
3.
v.t.
1) пераку́пліваць, перакупля́ць (тава́ры)
2) браць або́ дава́ць у на́ймы (каня́, воз)
4.
v.i.
1) працава́ць нерэгуля́рна або́ зьдзе́льна
2) быць ма́клерам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЕЧ,
від ударнай, сякучай або сякуча-колючай зброі блізкага бою ў старажытнасці і сярэднявеччы ў пяхоце і кавалерыі. Складаецца з клінка (звычайна прамога і двухбаковавострага) і дзяржання (з навершам), адасобленага ад клінка крыжавінай.
Папярэднікі М. — клінкі на касцяной аснове, у якую ўстаўляліся крамянёвыя ўкладышы (вядомы па знаходках эпохі неаліту ў раёне воз. Байкал). Бронзавы М. з’явіўся ў сярэдзіне 2-га тыс. да н.э. ў краінах Б.Усходу, пазней пашыраны ў Егіпце, Закаўказзі і Зах. Еўропе; жалезны — у пач. 1-га тыс. да н.э. У Еўропе М. спачатку выкарыстоўвалі ў Стараж. Грэцыі ў 16—12 ст. да н.э. (кароткія колючыя і выгнутыя, цяжкія сякучыя). Стараж. рымляне ўзбройвалі кароткімі М. (гладыусамі) пяхоту, доўгімі (спатамі) — конніцу. Найб. тыповымі ўзорамі еўрап. М. былі: гальштацкі, латэнскі, саўрамата-сармацкі, франка-аламанскі, каралінгскі, раманскі. З 13 ст. побач з адназахопнымі ўжываліся паўтарачныя, пазней двухзахопныя дзяржанні. Найб. ранняя прыкмета выкарыстання М. на тэр. Беларусі — касцяная імітацыя крыжавіны гэтай зброі з гарадзішча Пруднікі (9 ст.). У Полацку, Гродне, Навагрудку, Друцку і інш. знойдзены цэлыя або фрагменты М. каралінгскага ўзору, у Друцку, Мінску, Ваўкавыску — раманскага ўзору, каля Старых Дарог і ў Мінску — гатычнага ўзору (знаходкі датуюцца 10—14 ст.). Клеймы на клінках М. 10 ст. сведчаць, што яны маюць зах.-еўрап. паходжанне (полацкі) і, верагодна, паўночнага (гродзенскі). Але даныя даследаванняў па гісторыі металургіі і металаапрацоўкі паказваюць, што на Беларусі ўжо ў той час існавалі сыравіна і тэхнал. магчымасці для вытв-сці ўласных клінкоў. Пісьмовыя крыніцы згадваюць палоннага беларуса Ілью, якога прымусілі працаваць у канцы 14 — пач. 15 ст. ў зброевых майстэрнях тэўтонскіх рыцараў. Мечнікі сустракаюцца ў пераліку цэхавых спецыяльнасцей Беларусі ў 16 ст. і больш познія часы. У 16 ст. ў сувязі з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі М. выйшаў з ужытку ў пяхоце, а ў кавалерыі заменены на палаш, шаблю або шпагу. Як асн. від клінковай зброі М. выкарыстоўваўся ў Польшчы і ВКЛ да 2-й пал. 16 ст. і быў заменены шабляй. Пазней М. захаваўся як цырыманіяльная зброя.
Літ.:
Бехайм В. Энциклопедия оружия: Пер. с нем. СПб., 1995;
Макушнікаў А. Зброя нашчадкаў радзімічаў // Спадчына. 1991. № 2;
Ласкавый Г.В. К истории оружия Белорусского Подвинья в VI—XIII вв. // Полоцкий летописец. 1993. № 1(2);
Краўцэвіч А. Комплекс зброі і рыштунку XIII ст. з-пад Гродна // 3 глыбі вякоў Наш край. Мн., 1992;
Левко О.Н. Средневековая Орша и ее округа. Орша, 1993.
Г.В.Ласкавы.
Да арт.Меч: 1 — драўляная паліца з зубамі акулы і 2 — крамянёвы нож (папярэднікі мяча); 3 — бронзавы меч сярэдзіны 2 ст. да н.э.; 4 — скіфскі меч акінак; 5 — рымскі меч гладыус; 6 — доўгі рымскі меч спата; 7 — двухлязовы жалезны меч са Скандынавіі; 8 — найстаражытнейшы тып еўрапейскіх жалезных мячоў (гальштацкая культура); 9 — меч латэнскай культуры (5—1 ст. да н.э.); 10 — рускі меч 12—13 ст.; 11 — двухлязовы меч з Эфіопіі; 12 — паўднёванямецкі паўтараручны меч 16 ст.; 13 — шатландскі двухручны меч сярэдзіны 16 ст.; 14 — полацкі меч 10 ст. (Полацкі краязнаўчы музей).