Ранко́р ’абурэнне’ (Новы час, 2004, № 10). Са ст.-бел.ранкоръ, ренкоръ ’гнеў, злосць, абурэнне’ (Ст.-бел. лексікон), якое, у сваю чаргу, са ст.-польск.rankor ’гнеў’, згодна з Брукнерам (453), з лац.rancor < rancidius ’аб ёлкім смаку’ няяснага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тур-р — пра свіст: нейкыя птушычка тур‑р, тур‑р у лазе (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне; аналагічнага паходжання падзыўныя і адгонныя словы: тур-тур ‘падзыўныя для свіней’ (Мова Сен.), турр — пры гэтых словах свінні ўцякаюць дамоў з поля (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stámmenvi(s)
1) (aus D) пахо́дзіць (з), прынале́жаць па нараджэ́нні (да); быць ро́дам (адкуль-н.)
2) (aus D) пахо́дзіць, быць запазы́чаным;
díeses Wort stammt aus dem Énglischen гэ́тае сло́ва англі́йскага пахо́джання
3) (von D) нале́жаць;
das Gedícht stammt von Góethe гэ́ты верш (нале́жыць) Гётэ
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Брусле́т ’бранзалет’ (Бяльк., Сцяшк. МГ, Бел. казкі). Таго ж паходжання, што і рус.брасле́т, польск. (архаічнае) braselet і да т. п. Запазычанне з франц.bracelet (< bras ’рука’). У бел. народную мову слова папала праз рус. або польск. крыніцу. Параўн. бранзале́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гугня́ць, гугня́віць (БРС, Шат., Бяльк.), гугна́ць, гугна́віць (Нас.). Параўн. яшчэ гуня́ва ’гугнява’ (Касп.). Прасл.*gǫgnati ’гаварыць у нос’, *gǫgniti (слав. матэрыял гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 81–82). Словы гукапераймальнага паходжання (рэдуплікацыя першапачатковага gn). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 470.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзёшава, дзешаве́ць (БРС). Параўн. рус.дешёвый, укр.деше́вий. Паводле Трубачова (Эт. сл., 4, 219–220), слова няяснай структуры, але, магчыма, даўняга паходжання. Этымалогіі яго няпэўныя (ад слав.*desiti, *desnica і інш.). Агляд у Фасмера, 1, 509–510; Трубачова, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́ніц ’навыварат’ (воран., Сцяшк. Сл.; расон., Шатал.; міёр., Нар. сл.), рус.на́ниц ’навыварат’, ’ніцма, ніц’. Са спалучэння на і ніц ’ніц, тварам уніз’ (Фасмер, 3, 41). Зусім іншага паходжаннянаніц ’зусім’ (Сцяшк.), якое з на і ніц ’нічога’ (< польск.nie ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабу́шкі ’галкі з цеста’ (Бяльк.). Рус.дыял.бабу́шка ’белая булка; грудка ў цесце’. Як і іншыя словы падобнага тыпу (і форма, і семантыка), няяснага паходжання, ёсць думка (Попавіч, ЈФ, 19, 168), што ў аснове ляжыць прасл.bab‑|bob‑|bǫb‑ ’круглы прадмет’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́жня ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад (ДАБМ), відаць, аднаго паходжання з абозня ’вазоўня, павець для калёсаў’ (БРС, Шат.), ’халодная будыніна для саней і іншых прылад; вялікая і няўтульная хата’ (ДАБМ, слуц., 23) да абоз ’гуж павозак, фурманак’ (Бяльк.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл.brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковае а‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац.obrv, серб.-харв.о̏брва ’мяжа’, славен.obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.