Моўрыць ’знаходзіцца ў стане панурасці, абыякавасці (напр., аб карове, калі яна не есць)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ.mauróti ’раўці’, ’румзаць’, ’плакаць’, maũrinti ’валачыся, плесціся па гразі’, maurióti ’блукаць, бадзяцца’, maũryti ’плесціся па гразі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Найясне́йшы ’свяцейшы (граф, князь)’ — тытул (Гарэц.). З польск.najjaśniejszy (напр., najjaśniejszy królu) ’найдастойнейшы’, што ў сваю чаргу калька з заходнееўрапейскіх моў, параўн. рус.ваша светлость — зварот у царскай Расіі да асоб пэўнага рангу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́іва ’пітво’ (Нас.). Рус.по́ево ’пойла для скаціны’, по́йво ’пойла; вадапой’. Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’прадмет паводле яго прызначэння’, напр. ма́зіва ’мазь’ < мазаць (Сцяцко, Афікс. наз., 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Dämmerzustandm -s, -zustände мед. змро́чны стан (свядомасці);
in éinen ~ verfállen* знепрыто́мнець (напр. пры падучцы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МОТА..., мата... (ад лац. motor які прыводзіць у рух), састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні словам: «маторны» (напр., мотаблок, мотапіла); «матарызаваны» (напр., мотапяхота); «матацыклетны» (напр., мотабол, мотаролер).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ПА СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ,
сукупнасць аднародных у якіх-небудзь адносінах адзінак, вылучаных на падставе адной або некалькіх прыкмет групавання з мэтай далейшага аналізу. Напр., група людзей, сфарміраваная на аснове адной (узрост) або некалькіх (узрост, пол, адукацыя) прыкмет. Прыкметы групавання могуць быць колькасныя (напр., узровень даходаў) і якасныя (выражаны ў выглядзе паняццяў, напр., прафесія). Спосабы групавання бываюць простыя (па адной прыкмеце), камбінаваныя (па 2 і болей спалучаных прыкмет), структурныя (выяўляюць структуру аднароднай сукупнасці, напр., насельніцтва), тыпалагічныя (вылучаюць у сукупнасці аднаякасныя тыпы, напр., тыпы сям’і).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЯЛО́ГІЯ (ад грэч. aitia прычына + ...логія),
вучэнне аб прычынах і ўмовах узнікнення і развіцця хвароб. Сярод прычын вылучаюць фактары фіз. (напр., мех. ўздзеянні, эл. ток, выпрамяненні), хім. (напр., яды прамысловыя, лек. сродкі), біял. (напр., бактэрыі, вірусы) і псіхічныя (напр., адмоўныя эмоцыі); таксама дэфіцыт прадуктаў харчавання, вітамінаў, мікраэлементаў і інш. Узнікненне хвароб пры ўздзеянні прычынных фактараў залежыць ад зыходнага функцыян. стану арганізма, палавой прыналежнасці, узросту і інш. Для асобных груп захворванняў (напр., анкалагічных) характэрна поліэтыялагічнасць (шматпрычыннасць), для некат. — прычыны невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гапашы́ць ’трапаць лён’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, звязана з дзеясловам *pachati. Параўн. вельмі шырокі дыяпазон значэнняў, напр., у рус.паха́ть (гл. у Даля), уключаючы ’рэзаць, крышыць і да т. п.’ (пахать хлеб, мясо).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драгама́н ’драгаман’ (БРС). Рус.драгома́н, укр.драгома́н. Запазычанне з усх. моў: з араб. мовы ў Егіпце, дзе форма targūman была ўзята еўрапейцамі (параўн., напр., ням.Dragoman). Першакрыніцай з’яўляецца асірыйскае targūmanu ’тс’. Гл. Клюге, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pasimyliti ’цешыцца каханнем’.