асо́вы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Асінавы. Мы грэліся каля пячуркі, у якой млява, з трывожным папіскваннем дыміліся асовыя галавешкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́крыжкі, прысл.

Абл. Абхапіўшы крыж-накрыж. Каб вырашыць спрэчку, мы схапіліся з ім накрыжкі, і я ... пакаціў яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніц, прысл.

Тварам уніз. [Казік] ляжаў ніц, схаваўшы тварык у падушку. Чарнышэвіч. — Кладзіся!.. Цяжкі снарад. І мы ўпалі ніц. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які перасядае, перарываецца ў горле. — Мы, Даша, пагаварылі тут... — пераселым голасам сказаў .. [Загурспі]. — Дакуль жа цягнуць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́ты, ‑ая, ‑е.

Абл. Які расшыраецца кверху, шырокі ўверсе; разлапісты. Вось мы ўжо сядзім пад разлатай старою елкай. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гэ́ты займ. díeser (díese f, díeses n, díese pl);

гэ́тая му́зыка мне падаба́ецца díese Musík gefällt mir;

у гэ́тую нядзе́лю мы зро́бім экску́рсію díesen Sónntag máchen wir éinen Áusflug

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

payment [ˈpeɪmənt] n. пла́та, плаце́ж; вы́плата;

We would be grateful for prompt payment of your account. Мы будзем удзячны за хуткую аплату вашага рахунка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sidesplitting [ˈsaɪdˌsplɪtɪŋ] adj. infml ве́льмі сме́шны, паце́шны;

He gave a sidesplitting account of the trip. Калі ён расказваў пра падарожжа, мы хапаліся за бакі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

starting point [ˈstɑ:tɪŋˌpɔɪnt] n. (for) зыхо́дны пункт;

We’ll take this as the starting point for our discussion. Мы зробім гэта зыходным пунктам нашай дыскусіі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rapport

[ræˈpɔr]

n.

узае́маразуме́ньне n., канта́кт -у, лад -у m.

We have a good rapport — Мы до́бра ла́дзім

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)