Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
swing
[swɪŋ]1.
v., swung, swung, swinging
1) гу́шкацца, го́йдацца, калыха́цца
2) хіста́цца, ківа́цца, вага́цца (як ма́ятнік, ківа́ч)
3) маха́ць, разма́хваць
He swings his arms as he walks — Ён разма́хвае рука́мі, калі́ йдзе
4) разваро́чваць, круці́ць
He swung his partner as they danced — Ён крутану́ў партнэ́рку ў та́нцы
2.
n.
1) калыха́ньне, го́йданьне, гу́шканьне, хіста́ньне n.
2) го́йданка f.
3) калы́ска, гу́шкалка f.
4) рытм -у m.
5) сьвінг -у m. (музы́чны стыль, та́нец)
•
- in full swing
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лад ’згода, дружба’, ’узорны парадак’, ’спосаб, манера, узор’, ’уклад жыцця’, ’дзяржаўная ці грамадская сістэма’, ’настрой, гумор, тон’ (Нас., Бяльк., Яруш., Шат., КЭС, лаг.), ’звычай’ (Сл. паўн.-зах.), ’змовіны сватоў’ (Шат.), (бабскі) лад ’распараджэнне’ (Нас.), ла́дам ’прыгожа, у згодзе, у лад’ (Нас.), лады́ ’згода’ (Юрч. Вытв.), ’змовіны’ (Сл. паўн.-зах.), не з лада мужык, не з лада жонка ’без кахання’ (паўд.-усх., КЭС). Укр.лад ’парадак, упарадкаванне’, ’звычай, агульнапрынятыя правілы прыстойнасці’, ’спосаб, манера’, ’такт’, ’распараджэнне’, ’узаемная згода’; рус.лад ’торг, дамаўленне’, ’змовіны’, ’згода, мір’, ’парадак’; польск.ład ’гарманічны ўклад, парадак’. Чэш.lad ’гармонія, прыгажосць’ < рус.лад; славац.lad ’упарадкаванне, спосаб’ < чэш.lad; в.-луж.ład ’парадак, планавасць’ < чэш. ці з польск.; літ.lõdas ’сужыццё, згода’ < польск., бел. ці з рус. моў. Існуючыя слав. лексемы можна ўзвесці да паўн.-слав.ladъ ’парадак, гармонія, урэгуляванасць’, якое не мае надзейнай этымалогіі. Так, Мікала (UG, 3, 24) звязвае яго з гоц.lētan ’пускаць, дазваляць’ < і.-е.*lēd‑. Міклашыч (159), Младэнаў (268), Праабражэнскі (1, 426) суадносяць са слав.lagoda. Зубаты (AfslPh, 16, 397; Studie, 1 (2), 102) рэканструюе аснову *lā‑. Фасмер (2, 447) рашуча адмаўляе меркаванне Бернекера (1, 683) аб сувязі ladъ з ірл.laaim ’кідаю, кладу, пасылаю, стаўлю’ і ст.-грэч.ἐλάω і інш. ’ганю’, які выводзіў з гэтага агульнае значэнне ’парадак, гармонія, слой, каханне’ і збліжаў гэта з польск.skład, składny. Бел.лад як музычны тэрмін — сэнсавая калька з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 151).
адзін з відаў муз. тэатра, у якім спалучаюцца вакальная і інструментальная музыка, танец, балет, элементы эстраднага мастацтва; твор для гэтага тэатра.
У 17 — 1-й пал. 19 ст. — невял., звычайна камічная опера з размоўнымі дыялогамі. На Беларусі гэта былі «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага на лібр. М.Цяцерскага (паст. 1789) і «Агатка, або Прыезд пана» Я.Д.Голанда на лібр. М.Радзівіла (паст. 1784), якія вызначаліся дэмакр. характарам, адлюстроўвалі перадавыя ідэі свайго часу. У сярэдзіне 19 ст. тэрмінам «аперэта» часта вызначаў свае п’есы В.І.Дунін-Марцінкевіч, задумваючы іх як лібрэта невял. опер. У супрацоўніцтве з ім С.Манюшка стварыў свае аперэты «Рэкруцкі набор» (1841), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», «Ідылія» (1852). У 1861 паст. аперэта «Канкурэнты» Ф.Міладоўскага (лібр. М.Лапіцкага і У.Сыракомлі).
Сучасная аперэта — від тэатра, які займае прамежкавае становішча паміж операй і драмай. Аснову муз. драматургіі складаюць звычайна куплетная песня і танец, а таксама традыц. оперныя формы (арыя, ансамбль, хор, уверцюра), якія часцей маюць песенна-танц. характар і больш простыя, чым у оперы. У адрозненне ад вадэвіля і інш. відаў муз. камедыі з развітым драм. тэкстам, музыка ў аперэце нясе асн. сэнсавую нагрузку.
Як самаст. від муз. тэатра аперэта сфарміравалася ў 1850-я г. ў Францыі. Яе вытокі — камічная опера, франц. вадэвіль, аўстрыйскія і ням. зінгшпілі і інш. Вылучаюць некалькі нац.-гіст. разнавіднасцяў аперэты з устойлівымі жанрава-стылявымі прыкметамі: парыжская (1850—70-я г., заснавальнік — Ж.Афенбах; Ф.Эрвэ, Ш.Лекок, Р.Планкет), венская (Ф.Зупэ, К.Мілёкер, І.Штраус-сын, К.Цэлер), неавенская (1900—1920-я г., Ф.Легар, І.Кальман). У пач. 1920-х г. у ЗША зацвердзіўся новы від муз.т-ра — мюзікл, які ў некат. сваіх разнавіднасцях набліжаецца да аперэты (творы Ф.Лоу, Дж.Гершвіна, Р.Роджэрса, Л.Бернстайна і інш.). У Расіі пачатак аперэты пакладзены ў 1920-я г. І.Дунаеўскім і М.Стрэльнікавым, сярод майстроў Ю.Мілюцін, Б.Аляксандраў, К.Лістоў, В.Салаўёў-Сядой, А.Фельцман, В.Баснер і інш.
На Беларусі з 1-й пал. 20 ст. развіваліся блізкія да аперэты формы муз.-камедыйнага тэатра («Каваль-ваявода» Е.Міровіча з муз. У.Тэраўскага і Л.Маркевіча, 1925; «Простыя сэрцы» С.Заяіцкага, С.Розанава і М.Міцкевіча з муз. В.Сакалова-Фядотава, 1929; «Кок-сагыз» М.Чуркіна, 1939; «Цудоўная дудка» В.Вольскага з муз. М.Шчаглова, 1939), а таксама «Кухня святасці» («Мільён Антоніяў») Я.Цікоцкага (1931) і «Зарэчны барок» С-.Палонскага і М.Іванова (1940), якія вызначаліся сучаснікамі як «першыя сав. аперэты». У 1970-я г. з’явіліся творы, найб. адпаведныя жанру аперэты: «Паўлінка» Ю.Семянякі са шматпланавай муз. драматургіяй, скразнымі муз. тэмамі, разгорнутымі сольнымі нумарамі, ансамблямі, харамі і «Несцерка» Р.Суруса, якія дзякуючы зместу, народнасці муз. мовы і ўдалым масавым сцэнам сталі сапраўднымі аперэтамі буйной формы. Шэраг бел. твораў, блізкіх да жанру аперэты, класіфікуюць як «гераічная муз. камедыя» («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, 1985), «муз. камедыя» («Мільянерка» Я.Глебава, 1987), мюзікл («Джулія», 1991, і «Шклянка вады», 1994, У.Кандрусевіча).
Сярод артыстаў аперэты: Г.Шнайдэр (Францыя), А.Жырардзі (Аўстрыя), Г.Марышка і Х.Хонці (Венгрыя), Р.Ярон, Т.Шмыга (Расія), М.Вадзяной (Украіна); у бел. т-ры Н.Гайда, В.Мазур, Р.Харык, А.Ранцанц, З.Вяржбіцкая, Г.Казлоў і інш.
Літ.:
Владимирская А. Звездные часы оперетты. 2 изд. Л., 1991;
Трауберг Л. Жак Оффенбах и другие. М., 1987;
Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959. Мн., 1993.
Б.С.Смольскі, Н.А.Юўчанка.
Да арт.Аперэта. Сцэна са спектакля «Паўлінка» Ю.Семянякі Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. 1973.
1.што. Папраўляць, рабіць зноў прыгодным для карыстання; рамантаваць. Нізка прыгнуўшы спіну, .. Гарась ладзіў паламаны ўчора гармонік.Каваль.[У кузні] прыемна пахла гарэлым вугалем і заўсёды шмат было людзей, якія прыязджалі ладзіць калёсы, губіць сярпы, каваць коней.Хведаровіч.Стрэхі гнілыя, і, каб не ліўся .. дождж, малінаўцы кожную восень ладзілі іх і засыпалі кастрыцай.Чарнышэвіч.// Настройваць музычны інструмент. А музыкі ў гулкай зале Ладзяць скрыпкі і цымбалы.Бядуля.
2.што. Разм. Рабіць, ствараць; будаваць. Працоўны сам закон тут піша І сам свой ладзіць дабрабыт.Колас.У хлопца ўжо і гады такія, што трэба прыбівацца да пары і ладзіць сталае жыццё на ўвесь век.Сабаленка.// Арганізоўваць; спраўляць. Я люблю глядзець, як зранку, Абудзіўшы ўсе куткі, Ладзяць гульні хлапчукі.Кірэенка.Хлопец з дзяўчынаю ўжо заручыны згулялі і збіраліся вяселле ладзіць.Гурскі.
3. Жыць у згодзе, міры. Анціпаў быў сумленны камуніст, умеў ладзіць з людзьмі.Хадкевіч.З навукай хлопец штось не ладзіў.Колас.
4.Разм. Рабіць што‑н. зладжана, раўнамерна; трапляць у агульны тон. Ладзіць у такт песні.
5.Разм. Лавіць зручны момант, імкнуцца зрабіць што‑н. Так і ладзіць сустрэцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанта́зія, ‑і, ж.
1. Творчае ўяўленне. Паэтычная фантазія. Узлёт фантазіі. □ У пані Даміцэлі была багатая фантазія, і сваё даўнейшае жыццё ў Польшчы яна шчодра аздабляла паэтычнымі выдумкамі.Колас.Апора на народную традыцыю не азначае, што паэт абмяжоўвае ўласную, індывідуальную творчую фантазію.Навуменка.Народная фантазія акружыла паэтычнай выдумкай паходжанне скалы, што тырчыць з вады, пры выхадзе Ангары з Байкала.М. Стральцоў.// Выдумка, вынаходлівасць. [Алег:] — Дэкарацыя, касцюмы. Там [у спектаклі] шмат фантазіі, выдумкі.Ермаловіч.Малады запал знаходзіў выхад у размашыста накіданых фрэсках, вясёлкавых вітражах, з фантазіяй убранай зале.Ліс.
2. Прадукт чыйго‑н. уяўлення; мара. Спачатку гэта [скараціць рабочы дзень] здалося нават фантазіяй.Карпаў.Гэта не фантазія, а наша новая ява, рэчаіснасць нашага часу.Бялевіч.// Нешта неверагоднае, глупства. [Міхась:] — У рэстаран ты мяне ўсё роўна не пусціш.. [Стэфа:] — Я пушчу цябе ў інстытут! [Міхась:] — Усё гэта, залаценькая мая, фантазія.Савіцкі.
3.Разм. Нечаканы, незразумелы ўчынак; дзівацтва. [Бэсман:] — Загад Аб наступленні зараз на Барысаў — Фантазія штабных.Глебка.
4.Музычны твор свабоднай формы, імправізацыйнага характару. «Камарынская» — фантазія для аркестра на дзве рускія народныя тэмы: вясельную і вядомую «Камарынскую».«ЛіМ».
5. Літаратурны твор фантастычнага зместу. // Літаратурны твор, які з’яўляецца творчай перапрацоўкай якіх‑н. твораў.
[Грэч. phantasia — уяўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марш1, ‑а і ‑у; м.
1.‑у. Спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі. Цырыманіяльны марш.
2.‑у. Пераход войск паходным парадкам з аднаго раёна ў другі; паход. [Дывізія] рабіла марш па дваццаць-трыццаць кіламетраў, а тады спынялася ў якім-небудзь гарадку і навакольных вёсках на тры-чатыры дні, а то і на тыдзень.Марціновіч.Ні самалёты, ні танкі з запыленай пяхотай на брані, ні носьбіты пераможнага гулу — гарматы — нават на момант не спынілі свайго імклівага маршу на захад.Брыль.
3.‑а. Музычны твор. Спартыўны марш. □ «Рэпертуар» .. [Тамаша] быў небагаты: два маршы, тры полькі, кадрыль.Бядуля.
4.‑а. Спец. Частка лесвіцы паміж дзвюма лесвічнымі пляцоўкамі. Вось .. [Ніна Пятроўна] мінула першы марш лесвіцы, потым другі — і постаць яе знікла з маіх вачэй.Васілёнак.
•••
Кішкі марш іграюцьгл. кішка.
[Фр. marche — хадзьба.]
марш2, выкл.
1. Каманда для пачатку руху ў страі або для змены павольнага руху на больш хуткі. [Караневіч:] Усе падраздзяленне павінны прывесці сябе ў поўную гатоўнасць на выпадак, калі падасца каманда — шагам марш.Крапіва.
2.Разм. Загад пайсці куды‑н. — А ну, хлопцы, марш, — паказаў выразна кіем напрамак дзед.Васілевіч.Я моцна зазлаваў і папер беднае дзіця: — Кідай дровы! Панашу іх сам. А ну марш дадому!Карпюк.
[Ад фр. marche (заг. ад marcher) — ідзі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разбіць.
2.узнач.прым. Расколаны на кускі або з адбітым краем. Разбітыя дзверы заставілі шафаю.Чорны.Праз два разбітыя акны і адкрытым насцеж дзверы гуляў вецер.Лынькоў.//перан. Разбураны, загублены. Разбітае жыццё. Разбітыя мары. □ Надзеі! Цяжка жыць з разбітымі надзеямі...Галавач.
3.узнач.прым. Пашкоджаны ўдарам. Трымаючыся за разбітую шчаку і распухлы нос, бокам высунуўся Слімак.Лынькоў.
4.узнач.прым. Які пацярпеў паражэнне, пераможаны. У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі.Якімовіч.
5.узнач.прым. Знясілены, змучаны. Часам ноччу змораная, фізічна разбітая, .. [Таццяна] незаўважна засынала каля калыскі.Шамякін.Была трэцяя гадзіна ночы, калі Мікалай, стомлены і разбіты, дабраўся на кватэру.Дамашэвіч.
6.узнач.прым. Сапсаваны, пашкоджаны яздой, носкай і пад. [Іван] у сваіх картовых штанах, старых, разбітых чаравіках выглядае няўклюдным і вахлакаватым.Кудравец.Тут жа, выштурханая на бераг мноствам бурных прыбояў, парахнее, петрае на сонцы разбітая лодка.Брыль.І вось .. [Данік] імчыць па разбітай лясной дарозе...Краўчанка.// Надтрэснуты, расстроены (пра голас, музычны інструмент). — Каго Вам трэба? — голас быў жаласлівы, разбіты.Бядуля.
•••
Разбітае (старое) карытагл. карыта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слых, ‑у, м.
1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі. Органы слыху. □ Гэты стары доктар не быў гаваркім чалавекам. Можа таму, што меў тугі слых.Машара.Невідушчы позірк.. [маці] блукае па столі, а слых пакутліва хоча ўлавіць ціхую размову ў хаце.Ракітны.Да слыху дайшло: цікаюць ходзікі — роўна, мерна.Мележ.// Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі. У Надзі добры голас. Топкі музычны слых.Гарбук.— Э, браце, — забірае Змітро гармонік, — у цябе слыху няма.Жычка.
2. Вестка пра каго‑, што‑н. Не век жа пра.. [бацьку] не будзе аніякага слыху.Чорны.Гады тры слыху не было, бедавала Волька, што дачка прапала.Мыслівец.// Пагалоска. І пайшоў усюды слых, што Лявон на гэтым пустыры лён думае сеяць.Кулакоўскі.
•••
Абсалютны слых — здольнасць вызначаць абсалютную вышыню музыкальных гукаў (до, рэ, мі і г. д.).
На слых — а) толькі слухаючы (вызначаць, пазнаваць і пад. што‑н.). Сваіх, самых мне блізкіх, суседзяў Грачовых я яшчэ мала ведаю. Пакуль што ўспрымаю іх толькі на слых.Ракітны; б) па памяці, без нот (пець, іграць і пад.). Аляксандр лёгка, на слых падбіраў любую мелодыю.Васілевіч.
Ні слыху ні дыху — ніякіх вестак няма.
Ператварыцца ў слыхгл. ператварыцца.
Гадаваць слыхгл. радаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)