mítnehmen* vt

1) браць [забіра́ць] з сабо́й; укра́сці

2) міры́цца (з чым-н.);

éinen Náchteil ~ müssen* быць вы́мушаным зміры́цца з яко́й-н. невыго́днасцю [нязру́чнасцю]

3) знясі́льваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

náchfühlen vt

1) спачува́ць (у чым-н.); (D) спачува́ць (каму-н.);

j-m séinen Schmerz ~ спачува́ць чыйму́-н. го́ру [чыёй-н. бядзе́]

2) прама́цваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

genügen vi

1) хапа́ць, става́ць, быць дастатко́вым

2) задавальня́ць;

sich an etw. (D) ~ lássen* задаво́ліцца (чым-н.);

das genügt mir nicht мне гэ́тага ма́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Akzént m -es, -e

1) акцэ́нт, на́ціск;

~e sétzen ста́віць зна́кі на́ціску;

~ auf etw. (A) légen рабі́ць акцэ́нт на чым-н.

2) акцэ́нт, вымаўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wúrzeln vi

1) пуска́ць карэ́нне, укараня́цца

2) (in D) перан. карані́цца (у чым-н.);

wir háben féste gewúrzelt разм. мы папрацава́лі як ма́е быць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zúgeständnis n -ses, -se

1) прызва́нне

2) усту́пка;

ich kann euch kéine wéiteren ~se máchen я не магу́ бо́лей ні ў чым вам саступі́ць [уступі́ць]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

далёка,

1. Прысл. да далёкі (у 1, 2 знач.).

2. у знач. вык. Пра значную адлегласць да каго‑, чаго‑н. Да горада яшчэ далёка.

3. у знач. вык. Пра няскоры надыход якога‑н. часу, пары. Да змены было яшчэ далёка. □ Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка. З нар.

4. безас. у знач. вык., каму-чаму, да каго-чаго. Шмат чаго не хапае ў параўнанні з кім‑, чым‑н. Да вялікіх мне далёка, я за імі не цягнуся. Панчанка.

•••

Далёка за... — а) праз доўгі час пасля чаго‑н. Мікола заснуў далёка за поўнач. Краўчанка; б) многа больш, чым... Яму ўжо далёка за пяцьдзесят.

Далёка зайсці гл. зайсці.

Далёка не... — зусім не... [Шпунцік] далёка не стары яшчэ, — толькі што пайшоў сорак трэці год. Корбан.

Далёка не заедзеш гл. заехаць.

Далёка пайсці гл. пайсці.

Далёка хадзіць не трэба гл. трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адно́сіны, ‑сін; адз. няма.

1. Характар паводзін, абыходжання каго‑н. з кім‑, чым‑н. Выхаваць сацыялістычныя адносіны да сродкаў вытворчасці. □ Дзіўнымі былі адносіны Максіма да Машы. Шамякін. Дзеці нейкім сваім дзіцячым пачуццём разбіраюцца ў шчырасці дарослых, у адносінах іх да сябе. Васілевіч. // Погляд на што‑н., разуменне чаго‑н. Камуністычныя адносіны да працы.

2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі ці краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці, суіснавання. Дыпламатычныя, гандлёвыя, эканамічныя адносіны. Адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі. Таварыскія адносіны.

3. Узаемная сувязь, залежнасць з’яў або іх кампанентаў. Адносіны прычыны да выніку. Пытанне аб адносінах свядомасці да матэрыі.

4. Дачыненне да каго‑, чаго‑н., сувязь з кім‑, чым‑н. І прозвішча яго — Дарожка — ніякіх адносін, здаецца, да дзятлаў не мае. Якімовіч.

•••

Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання.

У адносінах да каго, чаго — ужываецца ў якасці прыназоўніка са значэннем напрамку дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

1. Паставіўшы што‑н. кругом, абгарадзіць, абкружыць каго‑, што‑н. Абставіць што-небудзь дошкамі. □ Бацька абставіў сябе кадушкамі жыта і смяецца над усім светам. Чорны. // Разм. Уставіць, заставіць што‑н. чым‑н. па краях ці на ўсёй паверхні. Абставіць паліцы кнігамі.

2. Паставіць у пакоі, кабінеце, кватэры мэблю, набыць абстаноўку. [Ксяндзу] адвялі, адбудавалі і адпаведным парадкам абставілі цэлы дом, прасторны і раскошны. Колас. // Абсталяваць дэкаратыўную частку тэатральнай пастаноўкі. Багата абставіць спектакль.

3. перан. Стварыць умовы, абставіны для правядзення чаго‑н. Абставіць сустрэчу з дэпутатамі. □ Езуіты ўмелі абставіць справы так, што Кася ледзь не да сканчэння вучобы ў гімназіі шчыра верыла ў бога. Карпюк.

4. Разм. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑н.; апярэдзіць каго‑н. у чым‑н. — Калі дзяўчынка не будзе разявай, — перабіў.. [Джорджа Лоўрэнса] дырэктар, — яна зможа хутка пайсці ўгору і абставіць некаторых нашых красунь. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Падаючы належны выгляд, засунуць, укласці край, канцы чаго‑н. куды‑н. [Ганна Васільеўна] заправіла пад хустку пасму сівых валасоў, і твар яе стаў суровым. Няхай. Увёў Аўдолевіч каня ў аглоблі, заправіў дугу і давай засупоньваць хамут. Брыль. // Заслаць, прыбраць. Заправіць ложак.

2. чым. Пакласці ў страву прыправу, закрасу. Антаніна Міхайлаўна засмажыла грыбы, шчодра заправіла іх смятанай. Колас. // Унесці ў глебу ўгнаенні. У калгасе ўсё дэталёва прадугледзелі, усё паставілі на службу ўраджаю: загадзя падабралі ўчасткі, багата запрасілі іх угнаеннямі, паклапаціліся пра насенне высокаўраджайных, перспектыўных сартоў. «Звязда».

3. чым і без дап. Падрыхтаваць для карыстання (машыну, прыбор і пад.), заліўшы або заклаўшы неабходнае рэчыва. Заправіць сіфон. Заправіць бак бензінам. Заправіць машыну. // Уставіць патрэбную дэталь у якую‑н. прыладу, механізм, рыхтуючы іх да работы. Заправіць бабіну ў прадзільную машыну. // Змясціць, паглыбіць што‑н. у што‑н. Заправіць насенне ў глебу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)