Валье́ра ’абгароджаная пляцоўка для звяроў або птушак’ (КЭС). Рус. вольер, укр. вольера, вольер, польск. woliera, чэш. voliera. Запазычана, відаць, праз польскае пасрэдніцтва (на што ўказвае род) з франц. vollere ’птушнік’ (Шанскі, 1, В, 155; Рудніцкі, 1, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вантро́ба (БРС, Бір. Дзярж., Інстр. I, Нас.), вантробʼе ’тс’ (Касп.), вантробкі ’лівер’ (Малч., Нас.), вантробы ’трыбухі’ (Сцяшк. МГ, Шн., 2). З польск. wątroba (Жакава, Бел.-рус. ізал., 47–48; Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 605; Рудніцкі, 1, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варся́нка ’расліна варсянка, Dipsacus’ (БРС). Рус. ворся́нка, укр. ворся́нка. Ад ворс (гл.). Адносна матывацыі гл. Нейштадт, Определитель, 524. Да семантыкі параўн. іншыя назвы гэтай расліны ва ўкр. мове: черсак, чесак, дряпач, щітка, шершак (Макавецкі, Sł. botan., 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васпа́ня, васпа́ні ’зваротак пані’ (Нас., Касп., БРС, Бір. Дзярж., Гарэц.). Запазычанне з польск. (параўн. ва́спа́н < waspan). Магчыма, таксама, што гэта ўтварэнне на базе запазычанага ва́спа́н ужо ў беларускай мове. Параўн. ва́спа́н, ва́са́н. Рус. дыял. васпа́ня ’васпані’ (смал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вахра́ жмут шэрсці’ (Нас.); ’кутасы ў хустцы’ (Бяльк.). Як думае Брукнер (гл. Фасмер, 1, 356), гэта — метатэза з во́рса ’ворс’. Супраць гэтага Фасмер (там жа). Няясна. Ці нельга думаць пра скарачэнне слова тыпу рус. дыял. вахрома́ ’бахрама’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аб’яго́рыць ’ашукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін.) < рус. объегорить або самастойна ад Ягор. Звязана з Юрʼеў або Ягораў дзень. Праабражэнскі, 1, 633; Унбегаун, BSL, 52, 172. Праабражэнскі думае пра кантамінацыю з обыграть, спасылаючыся на бел. аб’яхерыць ’ашукаць’ (Нас.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гру́каць ’грукаць’ (БРС), дыял. грю́каць (Нас.). Рус. дыял. гру́ка́ть, грю́кать, укр. грю́кати, гру́каты. Параўн. балг. гру́кам ’рохкаць’ і г. д. Прасл. *grukati — дзеяслоў гукапераймальнага паходжання. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 154–155. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 466.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даба́вак, дакладней, у дабавак: «І так ні пайшоў, а тут у дабавак ішчэ сын захварэў» (Сцяц.). Відаць, запазычанне з рус. вдоба́вок ’тс’. Параўн. відавочныя русізмы ў зэльвенскіх гаворках (прыклады з слоўніка Сцяц.): пасьці́ ’амаль’ (< почти), панара́віць, дзе́йсцвіе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Далі́на даліна’ (БРС). Параўн. з аналагічным значэннем рус. доли́на, укр. доли́на, чэш. dolina, балг. доли́на́ і г. д. (падрабязны агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 61–62). Прасл. *dolina, вытворнае ад прасл. *dolъ (гл. дол 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуба́сіць ’дубасіць’ (БРС), ’біць друкамі, палкай’ (Нас.), ’вельмі моцна біць’ (Касп., Шат.), ’моцна ісці (пра дождж); гучна ісці, цікаць (пра гадзіннік): сячы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дуба́сить ’біць’, укр. дуба́сити. Магчыма, да дуб (гл.), пераносна ’палка, дручок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)