прапано́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.
2. Тое, што прапанавана, прапаноўваецца. Рацыяналізатарская прапанова. □ Прапанова сустрэць Новы год разам — спадабалася. Шахавец. Як гэта часта бывае, адна добрая прапанова цягнула за сабой новыя. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Павелічэнне вагі (маладняку або жывёл, якія знаходзяцца на адкорме). Сярэднесутачная прывага свіней. □ За які месяц Заранчынага гаспадарання надоі павысіліся як не ў паўтара раза. Павялічылася і прывага маладняку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прыкусіць.
2. Адкусваць што‑н. невялікімі часткамі ў дадатак да якой‑н. іншай яды. Душачыся гарачай бульбай, прыкусваючы смачным гурком, [Хведзька] выбіраў з кацялка бульбіну за бульбінай. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысаро́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прысароміць.
2. у знач. прым. Які адчувае сорам, няёмкасць. Міця падзякаваў, шуснуў з хаты. Прысаромлены, панылы, вяртаўся з мястэчка. Навуменка. Прысаромлены Гошка схаваўся за спіны таварышаў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Памянш. да пуга; невялікая пуга. Чаго Гарвась не рабіў — і за аброць коней браўся весці, і сам памагаў ім, і пужкаю лупцаваў — не зрушыліся коні. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́ня, ‑і, ж.
Вялікая халодная будыніна для захоўвання сена; адрына. За хатай — клець на каменным падмурку, цёплы хлеў, прасторная пуня, садок са старых і маладых дрэў. Хадкевіч. [Хлопцы] начавалі покатам на сене ў вялікай пуні. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяшэ́чкам, прысл.
Разм. Пяшком. Ускінуў я за плечы свой мяшэчак, Прымайстраваў на рэмень кацялок, Іду знаёмаю дарогаю пяшэчкам І ўбачыў ваш калгас яшчэ здалёк. Вітка. На гарсаветаўскі аўтобус і не зірнуў [Андрэй], пяшэчкам збіраецца ісці. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Разм. Моцна заснуўшы, праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга. Андрэй сама разаспаўся, не хацелася ўставаць, але сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала, трэба было зноў весці коней на пашу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздо́льна, прысл.
1. Прысл. да раздольны.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць шырокай прасторы, раздолля. За акном было раздольна і хораша. Арабей. Шоўк травы сытым статкам калгасным прымят. Пастуху тут раздольна і весела. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распача́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распачаць.
2. у знач. прым. Якім ужо карысталіся, не новы, не цэлы. [Мядзведзь] знайшоў .. распачатую бутэльку мёду .. і палічыў, што за такую работу мае на яе права. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)