Ма́нькі ’шарсцяныя рукавіцы з адным вялікім пальцам’ (жытк., ДАБМ, к. 333). Рус. арх. ма́ньки ’рабочыя пальчаткі без пальцаў’, ярасл., уладз., валаг., пск., цвяр. ма́нька ’жаночая муфта’. Да манька ’муфта’, якое з італ. manica ’рукаў’ (Фасмер, 2, 571).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марці́ра артылерыйская гармата з кароткім ствалом’ (ТСБМ). У Крукоўскага (Уплыў, 82) бел. марты́ра — з рус. мовы, у якую (ў XVIII ст. праз гал. mortier ’ступа, марціра’) было запазычана з франц. mortier (< лац. mortārium ’ступа’ (Фасмер, 2, 658)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мар’яж ’наяўнасць караля і дамы адной масці ў аднаго іграка ў карты’ (ТСБМ). З рус. марьяж ’тс’. Аднак марʼяш ’картачная гульня’ (КТС — Дунін–Марцінкевіч) запазычана з польск. mariasz ’тс’, ’мар’яж’. Абедзьве мовы засвоілі франц. mariage ’шлюбная пара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маскара́д ’баль, вечар, на які прыходзяць у масках, касцюмах’, ’незвычайны ўбор, які мяняе знешні выгляд’ (ТСБМ). З рус. маскара́д (а ў пачатку XVIII ст. і машкарада), якое з франц. mascarade < італ. mascarata < maschera ’маска’ (Фасмер, 2, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́ты ’аброслы густой поўсцю, валасамі’, ’(тканіна) з густым ворсам’, ’дрэва з густой ігліцай’, ’пышны куст’, ’што-небудзь, пакрытае плесняй’ (Грыг., Яруш.; ТСБМ; Карскі, Труды; іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Ст.-рус. мохнаты(й) ’тс’. Да мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махотка ’маленькі гаршчочак’, ’макацёр’, ’збанок’, (Бяльк., Мат. Гом., Растарг., Мат. Маг., Ян.; маст., Сцяшк. Сл.; усх.-маг., КЭС), укр. ма́хітка; паўд.-рус. махотка ’маленькі гаршчок’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад маханькі, махоткі < малы́ (гл.). Гэтаксама Трубачоў (Ремесл. терм., 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацёнка ’бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупкі’ (ТС). Палескае. Да ма́ці (гл.). Утворана пры дапамозе памяншальна-ласкальнага суфікса ‑ён‑к‑а, параўн. драг. ма́тёнка ’матуля, матухна’, рус. арханг., пск. ма́тенка, матёнка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́дык ’спецыяліст па медыцыне’, ’студэнт медыцынскай навучальнай установы’ (ТСБМ), ст.-бел. медикъ, медыкъ (XVII ст.) ’урач’ запазычаны са ст.-польск. medyk ’тс’, якое з лац. medicus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129). Сучаснае значэнне прыйшло з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мутасок ’учкур у портках’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. тул. муто́взок, мутовзо́к, варон. муто́зак, муто́вузок, азерб. муто́зик, пенз. мутове́зок, пск. мутовязь ’вяровачка, тоўстая нітка’ — усе (і іншыя) з motovǫzь. Да мата́ць і вузел (гл.). Гл. яшчэ мутавя́з, мату́з.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мялі́чны ’які мае добры апетыт’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мяла, мяць (гл.). Магчыма, спачатку утварыўся назоўнік з суфіксам ‑in (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45), з якога пазней — прыметнік. Параўн. таксама паўн.-рус. мялка ’той, хто любіць паесці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)