тэхнічныя канструкцыі для прадухілення траўміравання і гібелі рыбы ў месцах водазабору, каля гідратэхн. збудаванняў (напр., помпавых станцый). Паводле прынцыпу дзеяння падзяляюцца на мех., гідраўлічныя і фізіялагічныя. Механічныя ў выглядзе жалюзі, сетак, сеткавых барабанаў, конусаў з рыбаадводамі ствараюць перашкоды на шляху перамяшчэння рыб. У гідраўлічных Р.з. струмень накіроўвае рыб у бяспечны бок ад гідратэхн. збудаванняў. У фізіялагічных Р.з. выкарыстоўваюць адпужвальныя раздражняльнікі (эл., светлавыя, гукавыя сігналы і інш.). Эфектыўнасць Р.з. да 80%. На Беларусі найб. пашыраны мех. Р.з., на водазаборах тэхн. водазабеспячэння часцей выкарыстоўваюцца сеткавыя барабаны, на пітных водазаборах — касетна-гравійныя фільтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБЕ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА, Саба,
старажытная дзяржава плем. саюза сабеяў у Паўд. Аравіі (частка тэр. сучаснага Йемена) у 8 ст. да н.э. — пач. 4 ст.н.э. Рэзідэнцыяй правіцеляў (мукарыбаў і цароў) С.ц. быў г. Марыб. Паводле сведчанняў ант. аўтараў, царства адыгрывала важную ролю як гандл. пасрэднік паміж Індыяй, дзяржавамі ўсх. ўзбярэжжа Афрыкі і стараж. краінамі Міжземнамор’я. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. значная частка С.ц. заваявана Хім’ярыцкім царствам. У канцы 2 ст.н.э. аб’яднаныя сілы С.ц., Аксума і Хадрамаўта разбілі армію хім’ярытаў і падпарадкавалі іх дзяржаву. З пач. 4 ст.тэр. царства ўвайшла ў склад Хім’ярыцкай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЎЗГАРА́ННЕ,
узнікненне ачага гарэння без крыніцы запальвання. Абумоўлена рэзкім нарастаннем скорасці экзатэрмічных працэсаў у выніку саманагравання гаручых цвёрдых матэрыялаў (торф, вугаль, драўнянае пілавінне і інш.). Паводле прыроды працэсу, што выклікае саманаграванне матэрыялу, адрозніваюць С. хім. (гл.Пірафорныя рэчывы), мікрабіял. і цеплавое. Адбываецца пры пэўных умовах, калі цеплавыдзяленне ў ходзе рэакцыі большае за цеплаадвод у навакольнае асяроддзе. Механізм узнікнення гарэння пры С. падобны на механізм узнікнення цеплавога самазагарання. У адрозненне ад С., якое праяўляецца ў выглядзе тлення ці полымнага гарэння, самазагаранне ўзнікае ў выглядзе аб’ёмнага полымнага гарэння газаў і вадкасцей. Гл. таксама Узгаранне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ АХО́ВА ГРАНІ́Ц, санітарная ахова тэрыторыі,
комплекс рэгламентаваных адм. і сан.-проціэпідэміял. мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне завозу (заносу) у краіну каранцінных хвароб жывёл і чалавека. Ажыццяўляецца ў міжнар. аэрапортах і марскіх (рачных) партах, на пагранічных чыг. станцыях і аўтадарожных магістралях.
Уключае забарону на ўезд людзей, атрыманне пасылак з краін, небяспечных у эпідэміялагічных адносінах па чуме, халеры; закрыццё дзярж. граніцы ў выпадку з’яўлення чумы або халеры ў суседніх краінах, сан. агляд транспарту, мед. агляд пасажыраў і інш. Ажыццяўляецца санітарна-эпідэміялагічнай службай. Адносна каранцінных хвароб С.а.г. праводзіцца паводлеміжнар.сан. правіл, шэрагу міжнар. пагадненняў. Гл. таксама Каранцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІ́СЛАЧ»,
гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1938 (арх. А.П.Воінаў). Да 1987 наз. «Беларусь». У кампазіцыі 5-павярховага будынка вылучаны 6-павярховы вуглавы паўкруглы ў плане аб’ём з цэнтр. уваходам. Да яго пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Пластыку фасадаў ствараюць рытмічна пастаўленыя трохчвэртныя калоны без баз і капітэлей, якія падтрымліваюць атыкавы паверх. Калоны цэнтр.ч.найб. па маштабе. У Вял.Айч. вайну гасцініца спалена, адноўлена паводле праекта аўтара ў 1947. У 1978 рэстаран гасцініцы рэканструяваны і расшыраны (арх. Л.Мельнік, інтэр’еры аформлены скульпт. А.Глебавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНАСЕ́КСКІ ДАГАВО́Р 1895 Заключаны паміж Японіяй і Кітаем 17 крас. ў г.Сіманасекі (Японія) у выніку паражэння Кітая ў япона-кітайскай вайне 1894—95. Паводле яго Кітай адмовіўся ад свайго сюзерэнітэту над Карэяй, перадаў Японіі а-вы Тайвань і Пэнхуледао, Ляадунскі п-аў, выплаціў Японіі кантрыбуцыю, адкрыў для яп. гандлю шэраг кіт. партоў, абавязаўся заключыць з Японіяй гандлёвы дагавор (падпісаны ў 1896, даў Японіі тыя ж прывілеі, што і еўрап. краінам). 23.4.1895 Расія, Германія і Францыя запатрабавалі ад Японіі адмовіцца ад анексіі Ляадунскага п-ва. Японія прыняла гэта патрабаванне ў абмен на павышэнне Кітаем кантрыбуцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва сярэдзіны 19 ст. ў г. Скідзель Гродзенскага р-на. Парк мяшанага пейзажна-рэгулярнага тыпу. Пл. 4,8 га. На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй ч. парку захаваліся рэшткі старых прысад з ліпы, конскага каштана звычайнага, грабавыя шпалеры; у яе кампазіцыі творы архітэктуры малых форм: капліца, уязная брама ў выглядзе 2 круглых мураваных вежачак з конусападобнымі дахамі. Верхняя ч. парку больш багатая паводле дэндралагічнага складу. Растуць экзоты: хвоя веймутава, ліпа амер., арэх шэры, акацыя белая, ясень звычайны (форма ніцая) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маца — старажытная мера сыпучых цел, роўная 0,325 вядра, а паводле М. Гарбачэўскага (Словарь древ. акт. яз., 203), = 1 варшаўскаму гарцу, або 3,76 літра; ст.-бел.маца ’мера збожжа’ (1509 г.) запазычана са ст.-польск.maca, якое з с.-в.-ням.mëtze, суч. ням.Metze ’гарнец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 153).
Ма́ца ’набітая конскім воласам скураная падушачка, якая ўжывалася друкарамі для набівання набору фарбай’ (ТСБМ). З рус.ма́ца ’валік для фарбы’, якое з італ.mazzo ’дубінка, дручок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 247; Фасмер, 2, 585).
Маца́ ’тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія (паводле яўрэйскага абраду) выпякаліся да вялікадня’ (ТСБМ, Нас.). З ідыш maze, якое са ст.-яўр.maṣṣā ’праснак’ (Вінер, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, Труды, 173; Фасмер, 2, 585). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 153) і Кюнэ (74), запазычана з польск.maca ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літоўка1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус.литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.
Літоўка2 ’доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус.цвяр., наўг.литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес.ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).
Літоўка3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ.laitus ’клей’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўмы́сля ’знарок, назнарок’ (Гарэц.; бялын., Янк. Мат., ТСБМ), наўмысле ’тс’ (Сцяшк.), наўмы́сня, наўмы́сне ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Янк. 2), надумысне ’тс’ (Сцяшк. Сл.), наўмысна ’тс’ (ТС), наўмысна ’тс’ (ТСБМ). Паводле Карскага (2–3, 78), гэта — дзеепрыметнік у функцыі прыслоўя, гл. умысля; па аналогіі з прыметнікамі сюды пранік н; паводле Шубы (Прыслоўе, 115), відаць, да ўмысл (гл.), у сувязі з чым у формах, што заканчваюцца на ‑я, назіраецца «дэфармацыя суфікса» (правільна наўмысле < *на ўмысле — месн. скл. адз. л.); наўмы́сна < *наўмысльна (там жа, 158).