БІ́ЛАШ (Аляксандр Іванавіч) (н. 6.3.1931, г.п. Градзіжск Палтаўскай вобл., Украіна),
украінскі кампазітар. Нар.арт. Украіны (1977). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1957). Сярод твораў: оперы «Гайдамакі» (1965), «Балада вайны» (1971), «Сцяганосцы» (1985); аперэты «Чыстая крыніца» (1975), «Легенда пра Кіеў» (1982), «Званы Расіі» (1983); вак.-сімф. і сімф. творы; 2 канцэрты для фп. з арк. (1982—83); хары; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар песень («Каліна ў жыце», «Два колеры», «Равеснікі»). Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́ШКАВІЧ ((Blaškovič) Дзіяніз) (н. 2.8.1913, г. Ябланец, Чэхія),
чэшскі мікрабіёлаг і вірусолаг. Чл. Чэшскай АН; замежны чл.АНСССР (1966), Нью-Йоркскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Скончыў Славацкі ун-т у г. Браціслава, дзе працаваў да 1946. З 1947 у Ін-це аховы здароўя, з 1950 дырэктар Славацкага ін-та біялогіі, з 1953 — Інта вірусалогіі АН Чэхаславакіі. Навук. працы па агульнай і мед. вірусалогіі, натуральнай ачаговасці патагенных вірусаў (грыпу, клешчавога энцэфаліту), гігіене. Дзярж.прэмія Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧВАР (Андрэй Анатолевіч) (8.8.1902, Масква — 18.9.1984),
савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961.
рускі рэжысёр, дзеяч т-ра для дзяцей. Нар.арт.СССР (1956). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1908). Заснавальнік і кіраўнік Ленінградскага тэатра юных гледачоў (з 1921). Здзейсніў 48 пастановак, у т. л. «Канёк-Гарбунок» паводле П.Яршова, «Выкрадальнік агню» П.Горлава, «Беднасць не загана» А.Астроўскага, «Цімошкаў руднік» Л.Макар’ева, «Сын палка» паводле В.Катаева. Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі тэатра для дзяцей. Дзярж.прэміяСССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІ́МАЎ (Барыс Барысавіч) (н. 25.6.1946, Вена),
рускі артыст балета. Засл. арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1965, педагог М.Ліепа), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1978). З 1905 у Вял. т-ры. Найб. блізкія Акімаву партыі сучасных балетаў з вострай харэагр. лексікай: Іванушка («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Сяргей («Ангара» А.Эшпая, Дзярж.прэміяСССР 1977), Курбскі («Іван Грозны» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНО́Н (Agnon; сапр.Чачкес) Шмуэль Іосеф
(17.7.1888, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 17.2.1970),
ізраільскі пісьменнік. Самы значны твор — авантурны раман «Дачка на выданні» (1931). Аўтар псіхал. раманаў «Простая гісторыя» (1935), «Госць на адну ноч» (1938—39), «Зусім нядаўна» (1945), аповесцяў «Госць зайшоў пераначаваць» (1939), «У глыбінях мораў» (1952), зб-каў апавяданняў «Снапы» (1963), «Апавяданні для ўсёдаравання» (1967) і інш. У творах спалучэнне фалькл. сюжэтаў і вобразаў з фантазіяй, іроніі са спачуваннем, рэлігійныя матывы. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАШЫ́ДЗЕ (Грыгол Рыгоравіч) (1.8.1914, г. Чыятура, Грузія — 29.7.1994),
грузінскі пісьменнік. Акад.АН Грузіі (1979). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Тбіліскі ун-т (1936). Распрацоўваў гіст. і актуальныя тэмы сучаснасці: паэмы «Георгій Шосты» (1942), «Непераможны Каўказ» (1943), «Легенда пра першых тбілісцаў» (1959), цыкл вершаў «Продкі і сучаснікі. Літаратурныя пісьмы» (1979), зб. вершаў «Залаты вінаграднік» (1966) і інш. Раманы (трылогія) «Лашарэла» (1957), «Доўгая ноч» (1963), «Цотнэ, або Падзенне і ўзвышэнне Грузіі» (1975) прысвечаны Грузіі 11—13 ст.Дзярж.прэміяСССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАІ́МАЎ (Іван Васілевіч) (8.3.1894, г. Анесі, Францыя — 2.12.1981),
рус. фізік, стваральнік навук. школы па фізіцы цвёрдага цела і нізкіх тэмператур. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1933). Скончыў Петраградскі ун-т (1915). З 1919 у навук. установах Петраграда, Харкава, Масквы. Навук. працы па фізіцы крышталёў, оптыцы і оптатэхніцы. Распрацаваў метад вырошчвання монакрышталёў з расплаваў, заклаў асновы нізкатэмпературнай спектраскапіі, сканструяваў шэраг спектральных прылад. Дзярж.прэміяСССР 1946.
Тв.:
О приложении френелевой дифракции для физических и технических измерений. М.; Л., 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА (Надзея Андрэеўна) (6.3.1886, Масква — 14.8.1961),
рус. спявачка (мецца-сапрана), выдатная прадстаўніца рус. вакальнай школы. Нар. артыстка СССР (1937). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1912). У 1916—48 салістка Вял.т-раСССР. Валодала голасам багатага тэмбру, шырокага дыяпазону. Выконвала кантральтавыя і высокія мецца-сапранавыя партыі. Лепшыя з іх: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬДЭР ((Alder) Курт) (10.7.1902, г. Хожаў, Польшча — 20.6.1958),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Кільскі ун-т (1926). У 1936—40 навук. кіраўнік аддзела канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры» ў Леверкузене, з 1940 дырэктар хім. ін-та Кёльнскага ун-та. Адкрыў у 1928 сумесна з О.Дзільсам прынцып і распрацаваў асновы дыенавага сінтэзу, даследаваў яго заканамернасці (правіла Альдэра) і стэрэахім. асаблівасці, выкарыстаў гэту рэакцыю для вывучэння хім. саставу рэчываў прыроднага паходжання (тэрпенаў, эргастэрыну і вітаміну D). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Дзільсам).