(каля 1509, б. маёнтак Шушкова каля в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 31.12.1579),
дзяржаўны і рэліг. каталіцкі дзеяч ВКЛ. У 1532—44 пісар велікакняжацкай канцылярыі, з 1533 адначасова на духоўных пасадах. З 1544 пісар ВКЛ і сакратар вял.кн. Жыгімонта II Аўгуста. У 1549 прызначаны біскупам луцкім (пасвячоны ў 1554). З 1555 біскуп віленскі (афіцыйна з 1556). Супрацьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найб. ўздыму, але ў барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс падВіленскім прывілеем 1563. Быў прыхільнікам аб’яднання ВКЛ з Польшчай на прынцыпах федэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаўнік А.Р.Мялескі. Адзін з ініцыятараў адкрыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага калегіума (пазней Віленская акадэмія, Віленскі універсітэт).
англійскі мараплавец, палярны даследчык. У 1818—33 удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўн.-Зах. праходу, у т. л. ў 3 (1819—24) пад кіраўніцтвам У.Э.Пары і ў 2 (1829—33) — свайго дзядзькі Дж.Роса. У час зімоўкі (1830—31) даследаваў п-аў Бутыя і адкрыў на яго зах. узбярэжжы Паўн. магнітны полюс. У 1840—43 здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыку. Адкрыў ч. мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўд. магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09 паўд. ш. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага п-ва, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЎМА́КА ПАЎСТА́ННЕ,
паўстанне скіфаў у Баспорскай дзяржаве ў 107 да н.э., якое ўзначаліў правадыр баспорскіх скіфаў Саўмак. Пачалося ў Пантыкапеі (цяпер г. Керч, Украіна) у час перагавораў пантыйскага палкаводца Дыяфанта з баспорскім царом Перысадам V аб перадачы ўлады над краінай пантыйскаму цару Мітрыдату VI Еўпатару, што значна ўзмацніла б эксплуатацыю скіфскага насельніцтва (залежных сялян, рамеснікаў, рабоў). Саўмак забіў Перысада, а Дыяфант уцёк у Херсанес. Паўстанцы авалодалі ўсёй еўрап.ч. Баспора і Саўмак стаў царом Баспора (кіраваў каля года). Пасля працяглай падрыхтоўкі Мітрыдат VI накіраваў у Сінопу (гл.Сіноп) карную экспедыцыю на чале з Дыяфантам, да якой у Крыме далучаны херсанескія атрады. Войскі Дыяфанта занялі Феадосію, прайшлі Керчанскі п-аў і захапілі Пантыкапей. С.п. было задушана, Саўмак трапіў у палон (пазней пакараны смерцю), а Баспорская дзяржава перайшла пад уладу Мітрыдата VI.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЦЫЛІ́ЙСКАЕ КАРАЛЕ́ЎСТВА,
дзяржава ў 12—13 ст., якая ўключала тэр. в-ва Сіцылія і Паўд. Італіі, заваяваныя нарманамі ў канцы 11 ст. Аформілася з каранацыяй Ражэра II [1130—54], заснавальніка Нарманскай дынастыі. Яго пераемнікі Вільгельм I [1154—66] і Вільгельм II [1166—89], абапіраючыся на дробнае рыцарства і царкву, стварылі магутную дзяржаву. У 1194 сіцылійская карона перайшла да імператара Генрыха VI Штаўфена (гл.Генрых, ням. каралі). У час праўлення Фрыдрыха II [1197—1250] завяршылася цэнтралізацыя С.к. Паводле законаў 12—13 ст. буйныя феадалы і гарады пазбаўлены вольнасцей, сяляне прымацаваны да зямлі. У 1266—68 апошнія сіцылійскія Штаўфены разбіты Карлам 1 Анжуйскім [1268—82]. У выніку паўстання ў 1282 на в-ве Сіцылія (гл.«Сіцылійская вячэрня») С.к. распалася. Сіцылія трапіла пад уладу ісп. Арагонскай дынастыі. У руках Анжуйскай дынастыі засталася толькі Паўд. Італія (Неапалітанскае каралеўства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАКА́НАВА Лізавета (псеўд.; вядома пад імёнамі Франк, Шаль Трэмуйль, Алі Эметэ, прынцэса Уладзімірская, княгіня Пінеберг, Зялінская і інш.; каля 1745—15.12.1775),
авантурыстка-самазванка, якая выдавала сябе за дачку рас. імператрыцы Лізаветы Пятроўны і графа А.Р.Разумоўскага Аўгусту Аляксееўну Тараканаву, што ў 1785 паводле загаду Кацярыны II зняволена ў Іванаўскі манастыр у Маскве. У 1772 Т. абвясціла сябе ў Парыжы прэтэндэнткай на рас. прастол. У 1775 падманам арыштавана ў Італіі, прывезена ў Расію і зняволена ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе памерла ад сухотаў. Паданне пра гібель Т. у час паводкі 1777 (сюжэт карціны К.Дз.Флавіцкага, 1864) не адпавядае рэчаіснасці.
Літ.:
Мельников П.И. Княжна Тараканова и принцесса Владимирская // Собр. соч.М., 1976. Т. 8;
Лунинский Э. Княжна Тараканова: Пер. с пол. М., 1991 [рэпр. выд.: М., 1909].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫПАЛІТА́НІЯ,
адна з 3 гіст. абласцей Лівіі (Т., Кірэнаіка, Фецан). Назва ад яе сталіцы г. Трыпалі. У 6 — пач. 5 ст. да н.э. — самастойная вобласць, у 5—3 ст. да н.э.пад уладай Карфагена, у 2 ст.н.э. — Нумідыі. У канцы 2 ст. да н.э. заваявана Рымам, у пач. 5 ст.н.э. — вандаламі, у 6 ст. — Візантыяй. З сярэдзіны 7 ст. ў складзе Арабскага халіфата. З 1551 — вілает (правінцыя) Асманскай імперыі (у 1711—1835 Т. кіравала фактычна незалежная дынастыя Караманлі). У часітала-турэцкай вайны 1911—12 захоплена Італіяй. У 1939 у выніку аб’яднання Т., Кірэнаікі і Фецана створана адзіная італьян. калонія Лівія. У 2-ю сусв. вайну Т. акупіравана брыт. войскамі (1943). У 1951—63 адна з 3 правінцый незалежнай Лівіі. У 1963 падзелена на некалькі дробных адм. адзінак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХО́РНУНГ»
(«Hornung», «Люты»),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і насельніцтва ў Ганцавіцкім, Жыткавіцкім, Чырвонаслабодскім, Ленінскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Слуцкім, Старобінскім р-нах, на тэр.партыз. злучэнняў Пінскага і Слуцкай зоны ў лютым 1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 3 паліцэйскіх палкоў і 5 батальёнаў, у т. л. асобым батальёнам СС Дырлевангера. Партызаны стварылі штаб (камандзір В.З.Корж), на чале з якім некалькі дзён стрымлівалі націск гітлераўцаў, потым асн. сілы партызан выйшлі з-пад удараў праціўніка. У час аперацыі здзейснілі подзвіг браты І. і М. Цубы. Карнікі ўчынілі масавае знішчэнне грамадзян у Слуцку, потым пачалі прачэсваць міжрэчча Случ—Морач—Цна і спалілі шэраг вёсак з жыхарамі. У выніку аперацыі карнікі загубілі больш за 10 тыс. грамадзян, захапілі 16 700 галоў жывёлы, 222,8 т збожжа і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́СТКА ПА́РТЫІў бальшавікоў,
праверка членаў Рас. (з 1925 Усесаюзнай) камуніст. партыі (бальшавікоў) у 1920—30-я г. з мэтай выдалення з парт. радоў палітычна пасіўных і апазіцыйна настроеных людзей пад выглядам пакарання за парушэнне парт. статута і норм камуніст. маралі. Праводзіліся ўсеагульныя (генеральныя) і частковыя чысткі. 1-я ген. Ч.п. адбылася ў 1921 пасля ўвядзення новай эканамічнай палітыкі (нэп): выключаны 24,1% складу партыі. 2-я ген. Ч.п. праведзена ў 1929—30 у сувязі са згортваннем нэпа і масавай калектывізацыяй: выключана 7,8% складу партыі. У час 3-й ген. чысткі (1933) выключаны 18,3% камуністаў і кандыдатаў у члены партыі. XVIII з’езд ВКП(б) у сак. 1939 пастанавіў адмовіцца ад Ч.п. як надзвычайных мерапрыемстваў і «чысціць» парт. рады ў звычайным парадку. Аб парт. «чыстках» у БССРгл. ў арт.Камуністычная партыя Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.2.1923, г.п. Канцяміраўка Варонежскай вобл., Расія),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Маршал авіяцыі (1975). Канд.ваен.н. (1968). Засл.ваен. лётчык СССР (1970). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942 — лётчык-штурмавік, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяпалка; здзейсніў 222 баявыя вылеты. Удзельнік баёў пад Смаленскам, на Беларусі, Польшчы, Германіі. У час Беларускай аперацыі 1944 штурмаваў пазіцыі варожых войск на рэках Дняпро, Друць, Бярэзіна, у Мінскім «катле». Пасля вайны ў Сав. Арміі. З 1969 1-ы нам., у 1984—91 галоўнакаманд. ВПС — нам. міністра абароны СССР. У г. Мілерава Растоўскай вобл. (Расія), дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, устаноўлены бюст Я.