дывертысме́нт
(фр. divertissement = забава)
1) невялікі эстрадна-музычны дадатак да спектакля;
2) устаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам;
3) лёгкая, часам віртуозная музычная п’еса тыпу папуры, варыяцыі 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пост
(фр. poste, ад лац. positus = пастаўлены)
1) аб’ект, які ахоўваецца і абараняецца вартавым;
2) салдат або невялікі вайсковы падраздзел, пастаўлены для аховы чаго-н., назірання за чым-н.;
3) перан. адказная пасада.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Настра́мак ’невялікі воз (сена, канюшыны, саломы)’ (Янк. 1, Жд. 3, ТС, Ян.), nastràmak, nastràmacz ’малы воз сена — палова або чвэрць нармальнага воза’ (Пятк.), укр. настря́мок ’невялікая колькасць, невялікі воз сена, саломы, дроў’. Відаць, ад настрамі́ць ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’, параўн.: Як накласць, то много ўлезе на воз, а так настромі́ў, настромі́ў — то мало дроў (ТС, 3, 163); параўн. таксама астра́мак (гл.). Усё да прасл. *stramъ/stromъ з шырокай семантыкай, звычайна ў адносінах да «тырчачых», выступаючых дэталей і частак, параўн. стром ’завіслае дрэва’, чэш. strom ’дрэва’, польск. stram ’капыл (у санях)’, славен. strama ’вертыкальны апорны брус у санях’, славац. stram ’від саней’, серб.-харв. stràmica ’прыстаўная лесвіца, драбіна’ і г. д. Параўн. Фасмер, 3, 166 (пад остро́мок з развіццём семантыкі ад ’стог сена вакол шаста’ да ’кладзь сена ў адзін воз’); Махэк₂, 583; Бязлай, Eseji, 119; Борысь, SFPS, 24, 1987, 115–126. Гл. стромак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гачо́к
1. Невялікі ўчастак зямлі (Нас.).
2. Неглыбокае месца ў рацэ, дзе намыта пясчаная каса (Навагр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
мясці́на Невялікі ўчастак; месца, куток (БРС). Тое ж мясце́чка (Мсцісл. Бяльк., Слаўг.), ме́сцечка, ме́сцінка, ме́сціначка (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пры́плаўнік Невялікі заліў на рэчцы, куды прыбівае кару, трэскі, смецце; рачныя наносы, іл (Усх. Палессе Талст.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Лясок, лесок ’невялікі лес’ (ТСБМ; ганц., Сл. ПЗБ), ’зараснік арэшніку’ (івац., Нар. сл.). Да лес (гл.). Улічваючы семантыку лексем, можна дапусціць, што ў некаторых прасл. гаворках lěsъ > абазначала ’ліставы лес’ — магчыма, як вынік балт. субстрату. Параўн. літ. laĩškas ’ліст (дрэва)’, а таксама першасную семантыку лексемы lěsъ y зах.-слав. мовах (Марван, Inform bul. pro otázky jazykovědné, 5, Praha, 1964, 30–31; Трубачоў, Дополн., 2, 485).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кафэ́ ’невялікі рэстаран, дзе прадаюць каву, чай, закускі і пад.’ (ТСБМ, БРС). Запазычанне адносна новага часу з рус. мовы. Рус. кафе́ ’тс’ у сваю чаргу ўзята з франц. мовы ў сярэдзіне XIX ст. (у франц. мове café ў сучасным значэнні вядома з канца XVII ст. і ўзнікла на базе слова café ’кофе’). Гл. Шанскі, 2, К, 100; Фасмер, 2, 212, 356; Слаўскі, 2, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спі́чак ‘верхняя завостраная частка чаго-небудзь’, ‘шпіль на будынку’, ‘плоскае выгнутае шыла для падплятання лапцей’ (ТСБМ), ‘верцел’ (Гарэц.), ‘невялікі шчупачок’, ‘стары лось’ (ТС), спіча́сты ‘востраканцовы’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). Да спіца; значэнні пад уплывам польск. szpic, ст.-польск. szpica, śpica, якое з ням. Spitze ‘вастрыё’; чэш. špice ‘тс’; гл. Брукнер, 553; Борысь, 606; Махэк₂, 621; спіча́сты з польск. spiczasty, szpiczasty < szpica, гл. Кюнэ, Poln., 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пато́к Ручай, невялікі струмень вады ад крыніцы або ў час сцёку дажджавой ці веснавой вады (Маз., Паст.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)