адм.-тэр. адзінка ў 1772—77 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Орша. Узначальвалася ваяводам. Пл. 954 690 дзес., падатковага насельніцтва 205 530 чал. (1774). У 1773 падзялялася на Аршанскі, Дубровенскі і Сенненскі пав., уключала 6 старостваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕЦІ́НЫ (саманазва ірон, дыгарон),
нацыя, асн.насельніцтва Рэспублікі Паўн. Асеція (каля 300 тыс.чал.). Жывуць таксама ў Грузіі і інш. Усяго ў краінах СНД каля 542 тыс.чал. (1979). Гавораць на асецінскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя, ёсць мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЛЕМ, Харлем (Harlem),
частка г. Нью-Йорк (на Пн в-ва Манхатан), населеная пераважна неграмі. Першапачаткова — вёска, заснавана галандцамі (1636), якія прывезлі сюды першую партыю неграў-рабоў; з 1731 у складзе г. Нью-Йорк. Вылучаецца вял. шчыльнасцю насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАБЫ́Т,
забеспячэнне насельніцтва матэрыяльнымі і духоўнымі дабротамі, г. зн. прадметамі, паслугамі і ўмовамі, якія задавальняюць пэўныя чалавечыя патрэбнасці. Залежыць ад узроўню развіцця прадукцыйных сіл і характару пануючых у грамадстве вытв. адносін. Дабрабыт выяўляецца сістэмай паказчыкаў, што характарызуюць узровень жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБІ́НЦЫ (саманазва кубанас),
нацыя, асн.насельніцтваКубы (больш за 10,6 млн.чал.). Жывуць таксама ў ЗША (1 млн.чал.), Венесуэле, Іспаніі і інш. Агульная колькасць 11,7 млн.чал. (1992). Гавораць на кубінскім варыянце ісп. мовы. Вернікі пераважна католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЙЦЫ (саманазва мары, старая назва чарамісы),
народ, карэннае насельніцтва Марыйскай Рэспублікі (гл.Марый Эл) і суседніх абласцей Паволжа і Урала. Усяго ў Расіі 644 тыс. М. (1992). Мова марыйская. Вернікі ў большасці праваслаўныя, значная частка М. вызнае традыц. вераванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАГВА́ЙЦЫ (саманазва парагуайос),
нацыя, асн.насельніцтваПарагвая (5,4 млн.чал.). Жывуць таксама у Аргенціне (300 тыс.чал.), Бразіліі (70 тыс.чал.). Агульная колькасць каля 6,9 млн.чал. (сярэдзіна 1990-х г.). Гавораць на іспанскай мове, мове гуарані. Вернікі — католікі.