ГА́РЛЕМ,

Харлем (Harlem), частка г. Нью-Йорк (на Пн в-ва Манхатан), населеная пераважна неграмі. Першапачаткова — вёска, заснавана галандцамі (1636), якія прывезлі сюды першую партыю неграў-рабоў; з 1731 у складзе г. Нью-Йорк. Вылучаецца вял. шчыльнасцю насельніцтва.

т. 5, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)