ТА́ТУР Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 3.3.1919, урочышча Застар’е Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.3.2001),
бел. перакладчык. Скончыў Мінскі настаўніцкі ін-т нацменшасцей (1937). Настаўнічаў, з 1944 працаваў у Дзярж. выд-ве БССР, з 1963 у выд-ве «Полымя», Бел.аддз.літ. фонду СССР, у 1970—79 у Бюро прапаганды маст. л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1948. Пераклаў на бел. мову многія творы рус., укр., польскіх і інш. пісьменнікаў: аповесці А.Гайдара «Школа» (1948), А.Мусатава «Стажары» (1950), раманы В.Ажаева «Далёка ад Масквы» (1951; з У.Шахаўцом), М.Нікіціна «Паўночная Аўрора» (1953; з В.Зубам), У.Кочатава «Журбіны» (1955), К.Брандыса «Грамадзяне» (1958; з Я.Міско), А.Венцлавы «Дзень нараджэння» (1961; з С.Дзяргаем), Г.Лупан «Трэція пеўні» (1971), Э.Бээкман «Чародка белых варон» (1973), А.Ірасека «Скалакі» (1974; з Я.Васілёнкам), У.Умарбекава «Зялёная зорка» (1976), апавяданні А.Вішні, Л.Первамайскага, С.Лема, Я.Гушчы, Я.Івашкевіча, М.Твэна і інш.; для тэатраў — творы Назыма Хікмета, Б.Васільева, Л.Зорына, А.Ліндгрэн, Г.Запольскай і інш. Пісаў літ.-крыт. артыкулы, эпіграмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДЖЭ́ННЕ,
сярэдневяковы літаратурны жанр. Узнік у выніку паломніцтва на Б. Усход да святынь Палесціны і Візантыі. Апісанне гэтых падарожжаў, асобных падзей грамадска-паліт. і культ. жыцця таго часу складае аснову зместу Х. Найб. ранні помнік жанру ў стараж.-рус. л-ры — «Хаджэнне ігумена Данііла» (пач. 12 ст.). Пазней узніклі складзеныя выхадцамі з Беларусі Х. Аграфенія (канец 14 ст.) і Варсанофія (2-я пал. 15 ст.), «Хаджэнне ў Царград» Ігнація Смаляніна (канец 14 — пач. 15 ст.).
У эпоху Вял.геагр. адкрыццяў актывізаваліся разнастайныя ўзаемасувязі паміж народамі, многіяліт. жанры набылі новыя якасці. Х. сталі больш свецкімі і ператварыліся ў апісанні падарожжаў за мяжу наогул («Хаджэнне за тры моры» А.Нікіціна). Адным з апошніх твораў, які не страціў жанравай сувязі з Х., было «Перагрынацыя, або паломніцтва... у Святую зямлю» М.К.Радзівіла (1590-я г.). Часам Х. называліся асобныя творы інш. жанраў, напр., апокрыф «Хаджэнне багародзіцы па пакутах».
Літ.:
Гаранін С.Л. Шляхамі даўніх вандраванняў: Гіст.-тэарэт. нарыс развіцця бел. паломніцкай літ. XII—XVI стст. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНО́К Эдуард Сямёнавіч (н. 18.4.1940, зернесаўгас у Фёдараўскім р-не Кустанайскай вобл., Казахстан),
беларускі кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1982). Нар.арт. Беларусі (1996). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1962, кл. Я.Глебава), Маскоўскую кансерваторыю (1969, кл. Дз.Кабалеўскага, А.Пірумава). У 1969—72 выкладаў у Крыварожскім пед. ін-це. На Беларусі ў 1946—62 і з 1974. Найб. плённа працуе ў песенным жанры. Яго музыцы ўласцівы вобразнасць, меладычнасць, запамінальнасць з характэрнымі інтанацыяй, гармоніяй і рытмікай. Сярод песень «Зіма», «Давай пагаворым», «Ці. тое яшчэ будзе», «Малінаўка», «Я ў бабулі жыву», «Завіруха», «Вы шуміце, бярозы», «Ты вазьмі мяне з сабой» і інш., многія з якіх напісаны на вершы сучасных бел. паэтаў. Напісаў музыку да драм. спектакляў: «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Кот у ботах» С.Пракоф’ева і Г.Сапгіра (Бел.рэсп.т-р юнага гледача), «Брэсцкая Крэпасць» К.Губарэвіча (Брэсцкі абл.драм.т-р), «Амаральная гісторыя» Э.Брагінскага і Э.Разанава, «Канёк-Гарбунок» паводле казкі П.Яршова (Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі). Аўтар музыкі да бел. анімацыйных фільмаў, мюзікла «Маленькая краіна» (у сааўт., 2000. Масква) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРАСІ́МА, Хіросіма,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Хірасіма. 1109 тыс.ж. (1995). Порт у дэльце р. Ота. Важны трансп., прамысл. і культ.цэнтр. Аэрапорт. Прам-сць: судна- і станкабудаванне, аўтамаб., ваен., гумава-тэхнічная, дрэваапр., папяровая, тэкст., харч., паліграфічная. Ун-т. Парк Міру (1951—52) — арх.-паркавы сімвалічны ансамбль са шматлікімі скульптурамі, кенатафам, Вечным агнём, Фантанам малітвы, мемарыяльным музеем Міру. Каркас Прамысл. выставачнай залы (адзіны будынак, ацалелы ў час бамбардзіроўкі; вядомы як Атамны Дом). Фестываль Міру (6 жніўня).
Засн. ў 1580—1610 як прызамкавы горад і порт. Зручнае размяшчэнне спрыяла развіццю гандлю, рамяства, прам-сці. У 2-ю сусв. вайну падвергнуты атамнай бамбардзіроўцы (6.8.1945) амер. авіяцыяй. Ад выбуху загінула больш за 200 тыс.чал., разбурана каля 75 тыс. будынкаў; многія жыхары памерлі пасля вайны ад хвароб, звязаных з радыяцыяй. Адбудавана, на месцы выбуху атамнай бомбы ў Х. ўзведзены мемарыяльны комплекс Міру. З 1959 у Х. адбываюцца міжнар. канферэнцыі аб забароне атамнай зброі.
Літ.:
Искендеров А.А. Феодальный город Японии XVI столетия. М., 1961;
Брукнер К. Садако хочет жить!: Пер. с нем. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫТА́,
горад, цэнтр Чыцінскай вобл. Расіі, пры ўпадзенні р. Чыта ў р. Інгада. 303,3 тыс.ж. (2001). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. і культ. цэнтр Усх. Сібіры. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць станкоў, аўтазборка і інш.), дрэваапр., лёгкая (тэкст., гарбарна-абутковая, футравая), харч. (мясная, малочная, мукамольная); здабыча бурага вугалю. ДРЭС. Ін-т прыродных рэсурсаў Сіб.аддз.Рас.АН. 3 ВНУ. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст., дзекабрыстаў. Арх. помнік — царква Міхаіла Архангела («Царква дзекабрыстаў», 1771).
Вядома з 1653 як пас. Інгадзінскае зімоўе. З 1690 слабада, у якой жылі казакі і прамыслоўцы. У 1699 пабудаваны астрог, дзе з 1827 адбывалі катаргу многія дзекабрысты. З 1821 паселішча наз. Чыцінскім, з 1851 — горад і цэнтр Забайкальскай вобл., тут размяшчалася ўпраўленне Забайкальскага казацкага войска. Эканам. значэнне яе вырасла пасля буд-ва Забайкальскай чыгункі (1900) і калі Ч. стала рэзідэнцыяй упраўлення Нерчынскай горнай акругі. Ў 1920—22 Ч. — сталіца Далёкаўсходняй рэспублікі. З 1922 — цэнтр Забайкальскай губ., з 1926 — Чыцінскай акругі Далёкаўсходняга краю, з 1937 — Чыцінскай вобл.
Чыта. Царква Міхаіла Архангела («Царква дзекабрыстаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРГЕ́Й Аляксандр Ігнацьевіч (псеўданім Кандрацюк Юрый Васілевіч; 21.6.1897, г. Палтава, Украіна — 1942?),
украінскі і расійскі вынаходнік, адзін з заснавальнікаў касманаўтыкі. Вучыўся ў С.-Пецярбургскім політэхн. ін-це (з 1916). З 1918 працаваў у розных установах. У 1930—32 рэпрэсіраваны. У 1933—39 ва Укр.НДІпрамысл. энергетыкі. Займаўся праектаваннем і буд-вам элеватарнай тэхнікі, ветраэлектрастанцый і інш. У 1918—19 незалежна ад К.Э.Цыялкоўскага распрацаваў асн. праблемы касманаўтыкі: вывеў асн. ўраўненне руху ракеты, даў схему і апісанне 4-ступеньчатай ракеты на кіслародна-вадародным паліве і інш., прапанаваў выкарыстанне супраціўлення атмасферы для тармажэння спускальнага апарата, вывад на арбіту штучнага спадарожніка Месяца ці планеты з далейшай пасадкай на іх паверхню невял. вяртальнага пілатуемага апарата, выкарыстанне сонечнай энергіі ў космасе і інш. Вызначыў паслядоўнасць этапаў асваення касм. прасторы, будову міжпланетных касм. караблёў і інш.Многія ідэі і рашэнні Ш. выкарыстоўваюцца ў сучаснай касманаўтыцы. Яго імем названы кратэр на Месяцы.
Тв.:
Завоевание межпланетных пространств. 2 изд. М., 1947;
У кн.: Пионеры ракетной техники: Кибальчич, Циолковский, Цандер, Кондратюк: Избр. труды. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫ́КАЎ Мікалай Міхайлавіч [16.3.1803, г. Сімбірск (цяпер Ульянаўск), Расія — 7.1.18471, рускі паэт. Вучыўся ў пецярбургскіх горным кадэцкім корпусе (1814—19), ін-це шляхоў зносін (да 1820), Дэрпцкім ун-це (г. Тарту, 1822—29). Друкаваўся з 1818. У ранніх творах — матывы вальналюбства, радасці жыцця, тэмы рус. гісторыі, пратэст супраць усіх відаў тыраніі: вершы, элегіі, пасланні, песні бардаў і баянаў (зб. «Вершы М.Языкава», 1833). У канцы 1820-х г. зблізіўся са славянафіламі. У 1830—40-я г. ў творчасці рэлігійна-містычныя настроі, прыхільнасць да праваслаўя, асуджэнне свайго ранейшага вальналюбства (вершы «Ау!», «Землетрасенне»). Аўтар вершаваных аповесцей «Сяржант Сурмін» (1845), «Ліпы» (1846). Распрацоўваў фалькл. тэматыку («Казка пра пастуха і дзікага вепрука», 1835; «Жар-птушка», 1836). Многія яго вершы [«Плывец» («Нелюдзіма наша мора»)] і песні пакладзены на музыку К.Вільбаа, А.Даргамыжскім і інш.
Тв.:
Полн. собр. стихотворений. М.; Л., 1964;
Соч.Л., 1982.
Літ.:
Коровин В.И. Языков — «поэт радости и хмеля» // Коровин В.И. Поэты пушкинской поры. М., 1980;
Рассадин С. Драма Николая Языкова // Рассадин С. Спутники. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАРКІ (Sauria),
падатрад паўзуноў атр. лускаватых. З’явіліся ў трыясе. Продкі змей. 20 сучасных сям., у т. л.агамы, вараны, геконавыя, ігуанавыя, сцынкавыя, хамелеоны, вераценніцы, сапраўдныя Я. і інш. Больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды. Большасць вядзе наземны спосаб жыцця; некат. жывуць у глебе, закопваюцца ў пясок (круглагалоўкі і інш.), на дрэвах, скалах; марская яшчарка жыве каля лініі прыбою і часта заходзіць у ваду. На Беларусі 3 віды: вераценніца ломкая, Я. жывародная (Lacerta vivipara) і Я. порсткая (L. agilis).
Даўж. ад 3,5 см (некат. геконы) да 3,7 м, маса да 150 кг (вараны). Тулава валькаватае або цыліндрычнае, рознай афарбоўкі. Большасць мае развітыя канечнасці, у некат. яны слаба развітыя або іх няма. Цела ўкрыта лускавінкамі ці інш. рагавымі ўтварэннямі. Многія Я. здольныя да аўтатаміі хваста. Я. ў асн. яйцакладныя, ёсць яйца- і жывародныя. Некат. уласцівы партэнагенез. Адкладваюць да 35 яец. Кормяцца беспазваночнымі, пераважна насякомымі, зрэдку дробнымі пазваночнымі; радзей расліннаедныя або ўсёедныя. Мяса некат. вял. Я. ядомае, скура ідзе на вырабы. Некат. ядавітыя. 36 відаў і падвідаў у Чырв. кнізе МСАП. Гл. таксама Паўзуны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
е́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Жаласна стагнаць, крычаць ад болю. [Старая] ці то зламала, ці то вывіхнула нагу ў калене — не разабраць, але стогне і енчыць так, што сэрца разрываецца.Васілевіч.Енчылі непрыбраныя раненыя.Мележ.// Гаварыць з енкам, скардзячыся. — Братачка, паміраць збіраемся, — дрыжачым голасам енчыла жонка старога Хвядоса Пастарунка.Кавалёў.// Абзывацца крыкам, гукамі, падобнымі да енкаў. Журчала рака, і над ёй чалавечым голасам енчыла кнігаўка.Пташнікаў.Заблытаўшыся ў снезе, вецер енчыць. Сумётамі дарогу замяло.Макаль.
2.перан.Разм. Назойліва, надакучліва прасіць аб чым‑н.; ныць. Рыпелі вазы, папіскваў гармонік, жаласліва енчыў жабрак, выстаўляючы перад сабой аголеныя абрубкі рук.Мікуліч.Многія [мяцежнікі] падалі на калені, енчылі і прасілі літасці.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распа́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад распарыць.
2.узнач.прым. Які стаў мяккім пад уздзеяннем пары, гарачай вады і пад.; прыгатаваны параннем. Распараныя венікі. □ Многія рыбы ўлетку добра ловяцца на чорны і белы хлеб, на рознае распаранае зерне, гарох.Матрунёнак.На ферме, цёплай і чыстай, густа пахла варанай бульбай і распараным вотруб’ем — свіней нядаўна кармілі.Савіцкі.
3.узнач.прым. Разгарачаны, разамлелы (ад гарачыні, парання і пад.). Выходзячы з ванны ў паласатай піжаме, пачырванелы, распараны, Іван Трахімавіч сказаў жонцы: — Гануля! Зірні там у партфель. Я табе падарунак прывёз.Корбан.— Больш няма куды. Па завязку. — Дзмітрый высунуўся з люка, абцёр распараны твар.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)