выдаленне вадкасці (пераважна вільгаці) з цвёрдых, вадкіх і газападобных матэрыялаў; адзін з асн.тэхнал. працэсаў у прам-сці, сельскай гаспадарцы і буд-ве. Мэта С. — паляпшэнне якасці рэчываў і матэрыялаў, падрыхтоўка іх да перапрацоўкі, выкарыстання, транспарціроўкі і працяглага захоўвання.
Звычайна ажыццяўляецца шляхам выпарэння вадкасці і адвядзення пары, што ўтварылася пры падвядзенні цеплаты да матэрыялу пераважна пры дапамозе т.зв. сушыльных агентаў (нагрэтае паветра, топачныя газы і інш.). У тэхніцы найб. пашырана С. вільготных цвёрдых матэрыялаў (зярністых, парашкападобных, грануляваных, ліставых, тканых і інш.) з выкарыстаннем сушылак і сублімацыйнай С. (гл.Сублімацыя). Выкарыстоўваюць і інш. метады абязводжвання, напр., С. вадкасцей распыленнем і хім. звязваннем вільгаці рэчывамі (метал.натрый, кальцыю карбід і інш.), што не ўзаемадзейнічаюць з вадкасцямі, якія асушваюць; паглынанне вадзяной пары гіграскапічнымі рэчывамі (кальцыю хларыд, канцэнтраваная серная кіслата і інш.) і цвёрдымі адсарбентамі з высокай удзельнай паверхняй. Асн. метады С., ці асушкі, газаў заснаваны на абсорбцыі ці адсорбцыі вільгаці, а таксама на яе кандэнсацыі пры ахаладжэнні газу.
Літ.:
Сажин Б.С. Основы техники сушки. М., 1984;
Жданова Н.В., Халиф А.Л. Осушка углеводородных газов. М., 1984;
Муштаев В.И., Ульянов В.М. Сушка дисперсных материалов. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭІ́ЗМ (ад грэч. theos бог) рэліг. светапогляд, заснаваны на разуменні Бога як трансцэндэнтнага разумнага пачатку, творцы, ахоўніка і ўладара сусвету. Тэрмін «Т.» уведзены ў навуку ў 1743 англ. філосафам Р.Кедвартам. Т. адрозніваюць ад пантэізму, які адмаўляе трансцэндэнтнасць Бога, і дэізму, паводле якога Бог толькі першастваральнік свету. Да тэістычных веравучэнняў адносяць хрысціянства, іудаізм і іслам. Філас. асэнсаванне Т. звязана з тлумачэннем Бібліі на аснове стараж.-грэч. філасофіі, у прыватнасці, платонаўска-арыстоцелеўскага вучэння пра саматоесную чыстую сутнасць. Асн. рысы Т. — прызнанне прысутнасці ў свеце разумнага Божага ўмяшання, што забяспечвае адпаведнасць існага Божаму прадвызначэнню (гл.Правідэнцыялізм), вера ў перманентную сувязь кожнага чалавека з Богам і ў магчымасць непасрэднага дыялогу паміж імі; акцэнтоўка ўвагі на веры, ступені яе глыбіні і шчырасці («жывая вера» ў каталіцызме, «сардэчная вера» ў праваслаўі), а не на знешніх, рытуальных формах рэлігійнасці. З канца 19 — пач. 20 ст. для эвалюцыі Т. характэрна падкрэсліванне персаналісцкіх аспектаў Т. (гл.Персаналізм), пераасэнсаванне тэістычнай анталогіі (У.С.Салаўёў, П.Тэяр дэ Шардэн, дыялектычная тэалогія, рэліг.экзістэнцыялізм), спробы тлумачэння тэістычных фундаментальных палажэнняў як міфалагічнай мовы (Р.Бультман), трактоўка эвалюцыі прыроды на аснове тэістычнага правідэнцыялізму (тэістычны эвалюцыянізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Фёдар Фёдаравіч (1774 або 1745, с. Бурнакова Яраслаўскай вобл., Расія — 14.10.1817),
расійскі флатаводзец. Адмірал (1799). Скончыў Марск. кадэцкі корпус (1766). Служыў на Балт. флоце. З 1769 у Данской (Азоўскай) флатыліі, удзельнік рус.-тур. вайны 1768—74. З 1783 на Чарнаморскім флоце. У рус.-тур. вайну 1787—91 разбіў тур. флот каля в-ва Фіданісі (1788). З 1790 камандуючы Чарнаморскім флотам, кіраваў яго дзеяннямі па разгроме тур. сіл каля Керчы, в-ва Тэндра і мыса Каліякрыя. У час Міжземнаморскага паходу Ушакова 1798—1800 праявіў сябе як палітык і дыпламат. Развіваў манеўраную тактыку ветразевага флоту. З 1800 гал. камандзір Балт. вёславага флоту і нач. флоцкіх каманд у Пецярбургу. З 1807 у адстаўцы. Яго імем названы бухта на ўзбярэжжы Баранцава і мыс на ўзбярэжжы Ахоцкага м.; у Вял.Айч. вайну (3.3.1944) заснаванываен. ордэн У. 1-й і 2-й ступеняў і медаль У. У 2001 кананізаваны Рус.правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАДЗІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына для адводу цеплаты ад цела, якое ахаладжаецца, і перадачы яе ахаладжальнаму асяроддзю (вадзе, навакольнаму паветру). Дзеянне грунтуецца на розных халадзільных цыклах. Найб. пашыраны кампрэсійныя і абсарбцыйныя Х.м., у якіх ахаладжэнне дасягаецца кіпеннем холадагенту. У халадзільнай тэхніцы выкарыстоўваюць таксама параэжэктарныя і тэрмаэл. Х.м.
У кампрэсійных Х.м. холадагент кіпіць (выпараецца) у выпарніку і аднімае цеплату ў цела, што ахаладжаецца. Утвораная пара адпампоўваецца кампрэсарам, сціскаецца ім і падаецца ў кандэнсатар, дзе ахаладжаецца вадой або паветрам (кандэнсуецца). Потым холадагент зноў паступае ў выпарнік. У абсарбцыйных Х.м. рабочае рэчыва — растворы 2 кампанентаў з рознымі т-рамі кіпення. Кампанент з больш нізкай т-рай кіпення выконвае функцыю холадагенту, другі — абсарбенту. У выпарніку за кошт цеплаты, што аднімаецца ад ахаладжальнага цела, холадагент выпараецца, а ўтвораная пара паглынаецца абсорберам. У параэжэктарных Х.м. сціснутая вадзяная пара расшыраецца ў эжэктары, стварае разрэджванне ў выпарніку, што даводзіць т-ру кіпення вады да ≈5 °C (выкарыстоўваецца як холадагент); тэрмаэлектрычныязаснаваныПельцье з’яве, складаюцца з электрычна звязаных тэрмаэлементаў. Выкарыстоўваюцца Х.м. ў розных галінах прам-сці (харч., буд., хім., медыцыне) і побыце (гл.Халадзільнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ілюстрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць, з’яўляецца ілюстрацыяй. Ілюстрацыйны матэрыял. Ілюстрацыйныя малюнкі.//Заснаваны на выкарыстанні ілюстрацый. Ілюстрацыйны метад.
2. Пабудаваны на знешнім апісанні без пранікнення ў сутнасць чаго‑н. (пра творы мастацтва, літаратуры і пад.). Можа, тая акалічнасць, што ў апошнія гады ў нас з’явілася нямала чыста ілюстрацыйных баек, у якіх адвольна, без ўліку ўсталяваных народных уяўленняў, бяруцца аслы, ваўкі, сланы, мядзведзь, і прымусіла сяго-таго задумацца: а ці патрэбна наогул байка?Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паві́ннасць, ‑і, ж.
Абавязак, які накладаецца дзяржавай або грамадствам на насельніцтва. Воінская павіннасць. Працоўная павіннасць. □ З цягам часу ваенная і духоўная знаць разам з абшчыннай уласнасцю узурпіравала і звязаныя з ёю павіннасці.Маркс.У 1503 годзе, калі ў Магілёве быў заснаваны замак — драўляны астрог, мусілі магілёўцы адбываць яшчэ замкавую павіннасць.Шынклер.//перан.Разм. Наогул абавязак, тое, што абавязкова трэба зрабіць, выканаць. Я веру, што час нечаканай разлукі Як злую павіннасць прыму.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасло́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саслоўя (у 1 знач.). З расчыненых за памостам дзвярэй паказаўся гурт суддзяў і саслоўных прадстаўнікоў.Колас.// Абумоўлены прыналежнасцю да якога‑н. саслоўя. Саслоўныя прывілеі, Саслоўныя інтарэсы.
2.Заснаваны на падзеле грамадства на саслоўі; уласцівы грамадству, падзеленаму на саслоўі. Саслоўная сістэма выбараў. Саслоўны антаганізм.
3. Уласцівы прывілеяваным саслоўям; каставы. Саслоўны дух. □ У беларускай літаратуры тэма выкрыцця саслоўных забабонаў займае досыць значнае месца.Ярош.
•••
Саслоўная манархіягл. манархія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарсанваліза́цыя
[ад фр. J d’Arsonval = прозвішча фр. фізіёлага (1851—1940)]
метад электратэрапіі, заснаваны на прымяненні імпульснага току высокай частаты малой сілы і высокага напружання, для лячэння неўрозаў, мясцовых парушэнняў жыўлення тканак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
галагра́фія
(ад гр. holos = увесь + -графія)
спосаб атрымання аб’ёмнага відарыса прадмета, заснаваны на інтэрферэнцыі двух прамянёў святла, адзін з якіх ідзе непасрэдна ад лазера, а другі асвятляе прадмет, адбіўшыся ад люстэрка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыёінтэрферо́метр
(ад радыё- + інтэрферометр)
прыбор для вымярэння розных фізічных велічынь, звязаных з радыёхвалямі, напр. хуткасці пашырэння іх, вуглавых размераў крыніцы, адлегласці ад яе; прынцып работы гэтага прыбора заснаваны на інтэрферэнцыі радыёхваляў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)