шкала для ацэнкі інтэнсіўнасці землетрасення. Адрозніваюць С.ш. для ацэнкі энергіі ачагоў землетрасення (шкала магнітуд землетрасенняў або шкала Рыхтэра, дзе магнітуда — умоўная велічыня, прапарцыянальная лагарыфму энергіі, што выпраменьваецца ачагом землетрасення) і для інтэнсіўнасці праяўлення землетрасенняў на паверхні Зямлі (у балах). Аснова для вызначэння інтэнсіўнасці ў 12-бальнай міжнар. шкале (MSK-64) — ступень пашкоджання будынкаў, рэшткавыя дэфармацыі грунту і інш. (гл.табл.).
В.Я.Клюц.
Міжнародная сейсмічная шкала MSK-64
Балы
Характарыстыка інтэнсіўнасці землетрасенняў
1
Ваганні глебы адзначаюцца прыборамі
2
Адчуваюцца ў асобных выпадках людзьмі, якія знаходзяцца ў спакойным стане
3
Адзначаюцца нямногімі людзьмі
4
Адзначаюцца многімі людзьмі. Магчыма бразгатанне шкла
5
Гайданне вісячых прадметаў. Людзі прачынаюцца
6
Лёгкія пашкоджанні ў будынках, тонкія трэшчыны ў тынкоўцы
7
Трэшчыны ў тынкоўцы і адколванне асобных кавалкаў, тонкія трэшчыны ў сценах
8
Вялікія трэшчыны ў сценах, падзенне карнізаў, комінаў
9
У некаторых будынках абвалы: абрушэнне сцен, перакрыццяў, даху
10
Абвалы ў шматлікіх будынках. Трэшчыны ў грунтах шыр. да 1 м
11
Шматлікія трэшчыны на паверхні Зямлі, вял. абвалы ў гарах
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Капы́та, капыт ’капыты’, укр.копито, рус.копыто, чэш.kopyto, славац.kopyto, польск.kopyto, в.-луж.kopyto, н.-луж.kopyto, балг.копито, серб.-харв.ко̀пито, славен.kapíto. Існуюць дзве версіі паходжання гэтага праславянскага слова. Першая: ад капаць (параўн. kopać ’капаць і біць нагой, капытам’, ст.-рус.копысати ’выкідваць зямлю капытамі’ (Бернекер, 565; Фасмер, 2, 320). Шпэхт (Der Ursprung, 85) параўноўвае прасл.kopyto і ст.-інд.śapháh, ст.-іран.safa ’капыт’, ст.-ісл.hófr, ст.-в.-ням.huof ’тс’. У абедзвюх версіях нявытлумачанай застаецца суфіксацыя ‑yto, якая не характэрна для славянскай моўнай глебы (вакалізм ‑y‑ даволі рэдка сустракаецца ў фарманце ‑to (SP, 11, 40). Уражвае адсутнасць паралелей у балтыйскіх мовах. Польск.kopać і ст.-рус.копысати маглі атрымаць другаснае значэнне над уплывам kopyto. Можна, аднак, звесці дзве версіі да адной, калі звярнуць увагу на індаеўрапейскія паралелі да прасл.kopati; ст.-грэч.σκάπτω ’капа́ю’, σκάπετος, κάπετος ’капанне’ (і.-е.*(s)k̑ap). Тады ў нашым выпадку можна рэканструяваць пачатковае і.-е.*(s)k̑ з падвойнай рэфлексацыяй у мовах satəm: *(s)k і k̑ (Мартынаў, Слав. аккам., 154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маты́ка, моты́ка, маты́га, маты́чка ’ручная прылада (лапатка) для рыхлення глебы, акучвання агародніны’ (ТСБМ, Тарн., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Бес., Мат. Гом.); матыкава́ць, матыгава́ць, мотыкова́ць ’матычыць’ (Сл. ПЗБ, ТС), маты́чыць, моты́чыты ’тс’ (ТСБМ, Выг. дыс.). Укр.моти́ка ’кірка’, рус.моты́ка, пазней моты́га, ст.-рус.мотыка, польск.motyka, н.-луж.motyja, в.-луж., чэш., славац.motyka, славен.motîka, серб.-харв.мо̀тика, макед., балг.мотика, ст.-слав.мотыка. Прасл.motykaМахэк₂ (375) лічыць вельмі старым, незапазычаным, вылучаючы аснову mat‑, роднаснымі да якой з’яўляюцца: ст.-інд.matyám ’барана, каток’, matī‑kr̥tas ’пабаранаваны, пракачаны’, лац.mateola ’від малатка’, ст.-в.-ням.medela ’плуг’, stein‑mezzo ’камяняр’ (Фасмер, 2, 665; Выгонная, БЛ, 8, 57). Этымолагамі прыводзяцца і ст.-англ.mattoc, англ.mattok, а таксама блізкія да іх уэл.matog, гальск.matog ’матыка’, якія разглядаюць як запазычаныя з народналац.*mattiūka ’матыка’ (Покарны, ZfSlPh, 5, 393) < і.-е.*mat‑ ’капаць, дзяўбці’. Мартынаў (Язык, 72), разглядаючы прасл. лексічную пару kopačь — motyka ’матыка’, прыходзіць да вываду, што motyka з’яўляецца іт. пранікненнем у прасл., якое паступова выцесніла балта-слав. назву матыкі (kopačь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярсце́ц1 (пярсьце́ц) ’безыменны палец’ (Ласт., Стан.). Памянш. да *pьrstъ > (гл. пярсты), параўн. ст.-польск.pierściec ’палец’ у складзе батанічных назваў piącipierściec, pięćpierściec (1437 г.) ’дуброўка, Potentilla L.’ (*pьrst‑ьcь, гл. Банькоўскі, 2, 559), балг.пръсте́ц ’від грыбоў; узор на кажуху’ (ад пръст ’палец’) і пад.
Пярсце́ц2 (персце́ц) ’яма на тарфянішчы пасля пажару’ (ТС). Відаць, да прасл.*pьrstь ’попел, прах’, параўн. ст.-бел.персть ’зямля’, укр., рус.пе́рсть ’тс’, польск.pierść ’сухая сыпкая зямля, пыл’, чэш., славац.prsť ’зямля, верхні пласт глебы’, в.-луж.pjeršć ’тс’, славен.pȓst ’тс’, серб.-харв.пр̑ст ’тс’, балг.пръст ’выкапаная зямля; попел, пыл’, макед.прст ’зямля, пыл’, ст.-слав.прьсть, пръсть ’прах’, роднасныя літ.pir̃kšnys мн. л. ’жар, прысак’, лат.pìrkstis ’прысак’, ст.-інд.pŕ̥s̥an ’плямісты, стракаты’, ст.-ісл.fors ’вадапад’ (Фасмер, 3, 245; Шустар-Шэўц, 2, 1082; БЕР, 5, 829; Скок, 3, 57; Сной₂, 589; ЕСУМ, 4, 355). Да семантыкі параўн. балг.пръ́стник ’заглыбленне, яма’, пръстница ’месца, дзе капаюць гліну’ і пад.; тапонім польск.Pierściec (1550 г.) у Сілезіі (Банькоўскі, 2, 559). Матывацыйна звязана з порах, перхаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫВЕ́ТРЫВАННЕ,
працэс мех. разбурэння і хім. змянення горных парод і мінералаў зямной паверхні і прыпаверхневых слаёў літасферы. Адбываецца пад уплывам атмасферы (ападкі, вецер, сезонныя і сутачныя ваганні т-ры паветра, уздзеяння на пароды атм. кіслароду і інш.), грунтавых і паверхневых вод, жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў і прадуктаў іх распаду. Вылучаюць выветрыванне фіз. (механічнае), хім. і арган. (біялагічнае). Своеасаблівыя рысы мае падводнае выветрыванне (гальміроліз).
У выніку фіз. выветрывання адбываецца разбурэнне горных парод з распадам іх на абломкі. Гал. агенты фіз. выветрывання — ваганне т-ры і нераўнамернае награванне і ахаладжэнне парод, расшырэнне шчылін у пародзе замерзлай вадой (марознае выветрыванне), разбуральная дзейнасць ветру. Пры хім. выветрыванні зменьваецца хім. састаў парод з утварэннем мінералаў. Асн. агенты хім. выветрывання — вада, кісларод, солі, вуглекіслата і арган. кіслоты; асн. працэсы — вышчалочванне, гідратацыя, гідроліз і акісленне. Арганічнае выветрыванне выяўляецца ў змяненні парод пад уплывам жыццядзейнасці раслін, макра- і мікраарганізмаў і прадуктаў іх распаду. Асобы тып выветрывання — глебаўтварэнне, пры якім найб. актыўна дзейнічаюць біял. фактары. Фіз. і хім. выветрыванне цесна ўзаемадзейнічаюць; інтэнсіўнасць іх залежыць ад клімату, рэльефу, саставу, структуры і трываласці парод, працягласці працэсаў і інш. Прадукты выветрывання застаюцца на месцы (элювій) або перамяшчаюцца па схілах узвышшаў дажджавымі і расталымі водамі (дэлювій), спаўзаюць пад уплывам сілы цяжару, марознага зруху і цякучасці (саліфлюкцыя), пераносяцца ветрам. Вобласць літасферы, дзе адбываюцца працэсы выветрывання, называецца зонай выветрывання, разбураныя і пераўтвораныя пароды — карой выветрывання. Зону выветрывання наз. таксама зонай гіпергенезу, працэсы ў ёй — гіпергеннымі. Адрозніваюць сучасныя (прыпаверхневыя) і стараж. (выкапнёвыя) коры выветрывання, пахаваныя пад больш маладымі. Макс. глыбіня выветрывання больш за 0,5 км. Працэсы выветрывання — важны фактар утварэння рэльефу, які прыводзіць да сплашчэння і выраўноўвання паверхні. Працэсы выветрывання мінулых геал. эпох уплывалі на ўтварэнне розных карысных выкапняў: кааліну, вохры, вогнетрывалых глін, пяскоў і інш.
На Беларусі ў сучасных геал. умовах пераважаюць выветрыванні хім. і арганічнае. Тоўшча сучаснай кары выветрывання 5—8 м, покрыва алювіяльна-дэлювіяльных утварэнняў (пяскоў і гліністых парод) да 3—5 м, зрэдку больш. Перамешчаныя ветрам прадукты выветрывання ўтвараюць характэрныя формы рэльефу — эолавыя ўзгоркі і грады, на асобных, незадзернаваных участках пяскі, якія развейваюцца. Працэсы выветрывання выклікаюць эрозію глебы, у т. л. развяванне асушаных тарфянікаў, зніжаюць апорную здольнасць грунтоў пад інж. збудаваннямі і інш., разбураюць буд. матэрыялы. Каб пазбегнуць шкодных вынікаў выветрывання, замацоўваюць схілы, адхоны, пяскі, якія развейваюцца, вядзецца барацьба з эрозіяй глебы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫ БАДАХША́Н, Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць,
вобласць у Таджыкістане. Утворана 2.1.1925. Пл. 63,7 тыс.км². Нас. 167 тыс.чал. (1994), гарадскога нас. 12,5%, жывуць таджыкі (89,5%), кіргізы (6,7%), рускія (каля 2%). Цэнтр — г.Харог. 6 раёнаў.
Прырода. Горны Бадахшан размешчаны ў межах Паміра, дзе горныя вяршыні да 7495 м (пік Камунізму) і буйное горнае зледзяненне (ледавік Федчанкі, даўж. 77 мкм). Тэр. падзяляецца на зах. і ўсх. часткі. Зах.ч. моцна расчлянёная глыбокімі далінамі, над якімі ўзвышаюцца хрыбты на 3000—4000 м і больш. Усх. частка — найвыш. выраўнаванае нагор’е з плоскімі далінамі і катлавінамі, дзе горныя хрыбты ўздымаюцца на 1200—1800 м. Выяўлены радовішчы золата, горнага хрусталю, самацветаў, слюды, азбесту. Шматлікія тэрмальныя крыніцы. Клімат кантынентальны высакагорны. Сярэдняя т-растудз. ад -8 °C на З да -20 °C на У, ліп. адпаведна ад 22 °C да 13 °C. Ападкаў да 240 мм за год на З і 60 мм на У. Вегетатыўны перыяд 223 сут у Харогу, 140 сут у Мургабе. Гал. рэкі: Пяндж (з прытокамі Ванч, Язгулем, Бартанг і інш.), Мургаб. Бяссцёкавыя азёры — Каракуль, Рангкуль, праточныя — Сарэзскае воз., Яшылькуль і Заркуль. Глебава-расліннае покрыва ў зах.ч. мае рысы моцнай ксерафільнасці ва ўсіх паясах: у ніжніх — шэразёмы з палыном, салянкамі, кузініямі; у верхніх — пустынна-стэпавыя глебы з палыном, кавылём, ціпчаком, на вяршынях хрыбтоў — падушачкі (з аканталімонаў) і плямы лугоў з асокамі і кабрэзіяй. Па берагах рэк — гаі з вярбы, таполі, джыды, зараснікі арчы. Ва ўсх.ч. — высакагорныя пустынныя глебы з рэдкімі кустамі цераскета; па схілах гор расліннасць вельмі разрэджаная. Усюды пашыраны воўк, ліс, заяц-талай, снежны барс, горны казёл; шмат буйных драпежных птушак. На З водзяцца рысі, дзікабразы, дзікі, на У — архары; у рэках і азёрах — стронга, галец і інш.
Гісторыя. Бадахшан — стараж. вобласць на Паміры. У 1895 Горны Бадахшан далучаны да Бухарскага ханства, якое з 1868 было пад пратэктаратам Расіі. Сав. ўлада ўстаноўлена ў 1920. У ліп. 1923 уключаны ў Туркестанскую АССР як самаст.вобл. 2.1.1925 створана Асобая Памірская вобл. у складзе Таджыкскай АССР (з 1929 Таджыкская ССР), у снеж. 1925 перайменавана ў Горна-Бадахшанскую аўт.вобл.
Гаспадарка. Асн. галіна прам-сці — харчовая, развіваюцца металаапрацоўка і вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Невял. ГЭС: Харогская, Ванчская і інш. Земляробства паліўное у далінах зах.ч.; вырошчваюць збожжавыя, агародніна-бахчавыя культуры, бульбу, тытунь. Жывёлагадоўля (авечкі, які — ва ўсх.ч.). Пладаводства. Шаўкаводства. Асн. аўтадарогі Ош—Харог і Душанбе—Харог. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баразна́, ‑ы; мн. барозны, ‑разён; ж.
1. Доўгі паглыблены прарэз на паверхні глебы. зроблены плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы, і слалася, гарнулася да свежага вагона.Капыловіч.// Выараны плугам рад бульбы. Разараўшы шэсць баразён, па дзве на выбіральшчыка, Андрэй выпраг з плуга каня і закурыў.Чарнышэвіч.
2. Падоўжанае паглыбленне на чым‑н.; маршчына, складка. У.. [Намысніка] ўжо на шчоках прарэзаліся ад носа да падбародка глыбокія барозны.Грамовіч.Вада ледзь прыкрывае пясок водмелі, пакідаючы на ім лёгкія барозны.В. Вольскі.
3.перан. Пачынанне ў якой‑н. галіне. Пракласці першую баразну.// Лінія размежавання паміж чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фра́кцыя1, ‑і, ж.
1.Уст. Група людзей, аб’яднаных прафесійнымі, цэхавымі інтарэсамі.
2. Арганізаваная група членаў палітычнай партыі, якая праводзіць яе палітыку ў парламенце, органах мясцовага самакіравання або ў іншых арганізацыях.
3. Частка палітычнай партыі, якая не згодна з генеральнай лініяй партыі і выступае з сваёй уласнай платформай; антыпартыйная групоўка.
фра́кцыя2, ‑і, ж.
Спец.
1. Частка сыпучага або кускавога цвёрдага рэчыва або група блізкіх па якой‑н. прымеце рэчываў, выдзеленых дробнай перагонкай з чаго‑н. (раздробленага матэрыялу, вадкасці, раствору і пад.). Фракцыя нафты.
2. Частка зярністага матэрыялу, выдзеленая пры сартаванні чаго‑н. Буйная фракцыя пяску, Дробныя фракцыі шчэбеню.
3. Састаўная частка глебы, пароды. Фракцыя грунту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыве́ц
1. Зялёны лугавы мох (Клім.Бяльк.).
2. Жоўты пясок (Краснап.Бяльк.).
3. Цвёрды грунт; верхні дзірваністы пласт глебы (Стаўбц.).
4. Крынічнае месца, дзе сачыцца вада (Рэч., Слаўг.).
5. Ваданосны пласт, з якога б'е крынічны струмень (Ветк.).
6. Зарослае старарэчышча, з якога яшчэ выцякаюць струменьчыкі вады (Слаўг.).
□ От того дуба... ольсом Живцами (1560) каля в. Ваўкавічы Чав. (Археагр. 3, 1867, 269).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АЛЕУ́ЦКІЯ АСТРАВЫ́ (Aleutian Islands),
архіпелаг на Пн Ціхага ак. (ЗША, штат Аляска). Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўж. 1740 км) паміж п-авамі Аляска і Камчатка. Пл. 37,8 тыс.км². Нас. 7,5 тыс.чал. (1980) — алеуты, амерыканцы. Утвараюць 4 групы а-воў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія. Большасць а-воў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца (лютага) -1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 °C. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш. Рыбалоўства. Пушны промысел. Зверагадоўля (блакітны пясец). Гал. населены пункт — Адак (на аднайм. в-ве). Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка). Адкрыты ў 18 ст.рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.