РАДЗІВІ́Л (Багуслаў) (3.5.1620, г. Гданьск, Польшча — 31.12.1669),
ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат. Сын віленскага кашталяна Я.Радзівіла (гл. ў арт.
Радзівілы). Вучыўся ў Кейданах, Вільні, Гронінгене і Утрэхце (Нідэрланды), Парыжы. З 1637 неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы, у 1638—46 харунжы ВКЛ, з 1646 канюшы ВКЛ. Ад Яна Казіміра атрымаў пасаду генерала каралеўскай гвардыі, камандаваў палкамі ў польскім войску і войску ВКЛ. У 1652 дамогся ў караля магдэбургскага права для сваіх гарадоў Слуцка (паўторна) і Капыля. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 удзельнічаў у баявых дзеяннях, у т. л. аблозе Магілёва ў лют.—маі 1655. З пачаткам Паўночнай вайны 1655—60 у ліп. 1655 разам з вял. гетманам ВКЛ Я.Радзівілам вёў перагаворы са шведскім каралём Карлам X Густавам, якія скончыліся падпісаннем Кейданскага дагавора 1655. 8.10.1656 на чале брандэнбургскіх, шведскіх войск і сваіх атрадаў у бітве пад Просткамі (Прусія) пацярпеў паражэнне ад войска польнага гетмана ВКЛ В.Гасеўскага, быў паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены ў выніку паражэння Гасеўскага 22.10.1656 пад Філіпавам каля Сувалак і перайшоў на службу да брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма — сваяка па матчынай лініі. 14.10.1657 прызначаны генеральным губернатарам (намеснікам) і камандуючым брандэнбургскай арміяй у Прускім герцагстве. Пасля смерці бацькі быў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы. У Слуцку сабраў архіў, б-ку, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у т. л.Радзівілаўскі летапіс. Збіраў творы мастацтва. Складаў рэлігійныя гімны. Аўтар замалёвак з панарамамі бел. гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў збудаванняў. Пасля смерці яго ўладанні перайшлі да дачкі Людвікі Караліны.
А.П.Грыцкевіч.
Б.Радзівіл. Гравюра Я.Фалька паводле малюнка Д.Шульца. 1654.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЁРЫ (франц. sapeur ад saper весці падкоп),
ваеннаслужачыя сапёрных (інж.-сапёрных) часцей і падраздзяленняў. Існуюць у арміях усіх дзяржаў. На Беларусі ўваходзяць у склад асобных інж.-сапёрных батальёнаў і інш. часцей і падраздзяленняў.
Атрады воінаў, якія вялі падкопы пад крапасныя сцены, рабілі завалы ў час абароны гарадоў і інш., вядомы з часоў старажытнасці. У час ваен. дзеянняў воіны ВКЛ таксама рабілі падкопы пад крапаснымі збудаваннямі праціўніка, напр., у 1535 пад Старадубам у час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1534—37), у 1581 пад Псковам у час Лівонскай вайны (1558—83) і інш. з мэтай іх разбурэння. З пач. 17 ст. ў Францыі, потым у інш. краінах, С. наз. рабочых і салдат, што рабілі падкопы пад крапаснымі збудаваннямі. У далейшым абавязкам С. стала выкананне ўсіх ваен.-інж. работ, звязаных з вядзеннем бою. З 1678 у Францыі, пазней у інш. дзяржавах (у Расіі з пач. 18 ст.) С. аб’яднаны ў спец. часці і падраздзяленні. У Расіі з 1829 піянерныя падраздзяленні (гл. Піянеры) перайменаваны ў сапёрныя (існавалі да сярэдзіны 19 ст.). У пач. 20 ст. часці і падраздзяленні С. уваходзілі ў склад інжынерных войск. У 1941—42 ў складзе сав. войск дзейнічалі сапёрныя арміі (расфарміраваны ўвосень 1942, часці і злучэнні перададзены франтам), потым — інж., інжынерна-сапёрныя і інш. злучэнні і часці. У пасляваенны час на тэр. Беларусі С. праводзілі размініраванне, у т. л. суцэльнае, ахоўвалі і ўмацоўвалі масты, дамбы і інш. збудаванні ў час паводкі, удзельнічалі ў буд-ве метро і інш. У гонар С. у Мінску ў адным з мікрараёнаў наз. вуліца Сапёраў.
Літ.:
Цирлин А.Д. Советские инженерные войска. 2 изд. М., 1969;
Данилов А. Развитие военно-инженерного искусства // Армия. 2000. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кары́ць1 ’ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл.koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр.корити, рус.корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл.koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.
Кары́ць2, укр.корити, рус.корить, чэш.kořiti ’пакараць’, славац.korit sa ’пакарацца’, в.-луж.korić ’пакараць’, польск.korzyć ’карыць’, балг.коря ’тс’, макед.кори ’тс’, серб.-харв.ко̀рити ’тс’, славен.koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац.carināre ’здзекавацца’, ірл.caire ’вымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав.корити ’знеслаўляць’, славац.koriťsa ’здзекавацца’, рус.коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti1 і koriti2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ.kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Злучыцца ў адно пры перамешванні (пра што‑н. разнароднае); утварыць сумесь ці раствор. Гліна змяшалася з пяском.// Зліцца ў адно цэлае, перастаць адрознівацца. Галасы змяшаліся, загудзелі гудам.Якімовіч.Рогат і воплескі змяшаліся разам, Макар ажно ўтуліў галаву ў мяккі каўнер кажуха.Дуброўскі.
2. Размясціцца ў беспарадку, уперамешку адзін з адным; перамяшацца. [Адась:] У Беластоку і Брэсце ў дэманстрацыях удзельнічалі і сяляне. Тут змяшаліся і палякі, і беларусы, і яўрэі...Козел.// Схавацца, знікнуць (у натоўпе, сярод людзей). [Люба] выбілася на мост, прайшла яго і змяшалася з натоўпам людзей.Чорны.
3.(1і2ас.неўжыв.). Страціць звычайны парадак, стройнасць, яснасць; пераблытацца, зблытацца. Косця сцішыўся, на яго нахлынулі раптоўныя думкі, збіліся, змяшаліся.Адамчык.І крыўда і злосць змяшаліся ў адно.Баранавых.// Страціць баявы парадак, строй (пра войска). Змяшаліся шэрагі чырвонаармейцаў і партызан.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даць згоду на што‑н. — Такога мужа за тры грошы можна купіць. Мусібыць на свеце адна пані Даміцэля і згадзілася пайсці за яго замуж.Колас.
2. Прыйсці да згоды (у 2 знач.); пагадзіцца з чым‑н. — Відаць, з Мацеем нешта здарылася, — згадзіліся ўсе на адным меркаванні.Шамякін.
3. Выказаць згоду з кім‑, чым‑н., прызнаць правільным, пацвердзіць што‑н. — Патрабаваць трэба падвышэння, — абазваўся той. — Праўду кажаш, — згадзіўся Пніцкі.Чорны.Думка была слушная, і Віктар павінен быў з ёю згадзіцца.Маўр.
згадзі́цца2, ‑дзі́цца; зак.
Аказацца карысным, прыгодным для чаго‑н.; спатрэбіцца. Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася.Пташнікаў.За горадам, у баку ад княжага замка, ужо з самага набліжэння фронту не працавала панская пільня. Цяпер яна згадзілася на выраб лесу на патрэбы войска.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Рухаючыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. — Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы.Гартны.На самалёт насунулася рэдкая імжа з дробных пясчынак.Шыцік.//перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.). Неяк адразу насунулася асенняя ноч.Грахоўскі.Было маленства, а пасля яго адразу насунулася сталасць.Чарнышэвіч.
2. Рухаючыся, закрыць, засланіць сабою. Некалі, тысячагоддзі назад, шумелі тут трапічныя лясы. Потым насунуўся ляднік, усё жывое замерла.Навуменка.Дзень быў няроўны: то пасвятлее, то зноў насунуцца нізкія кужэльныя хмары.Мележ.// Ссунуўшыся, закрыць сабой што‑н. На дзвюх табурэтках, захутанае ў цёплую коўдру, варушылася малое. З-пад хусткі, што насунулася яму на тварык, ружавеў носік.Гаўрылкін.
3.Разм. Нечакана апынуцца перад кім‑, чым‑н., наткнуцца, наскочыць на каго‑, што‑н. Адразу тры аўтамашыны насунуліся адна на адну.Новікаў.Стаяла такая цемра, што хоць на ваўка насунься.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салда́т, ‑а, М ‑даце, м.
1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска. Салдаты і матросы. Узвод салдат. □ Неўміручы подзвіг салдата Аляксандра Матросава, які грудзьмі засланіў амбразуру дзота, каб адкрыць шлях наперад сваім таварышам па зброі.«Звязда».// Ваеннаслужачы наогул. Салдаты вялікай Расіі ў Парыжы ўздымалі сцягі.Бялевіч.
2.перан. Ідэйна загартаваны барацьбіт, удзельнік якога‑н. руху, член якой‑н. арганізацыі. Салдат рэвалюцыі. Салдат партыі. □ Ён [Глебка] быў салдатам пакалення, што праз усе грамы прайшло, Сваё жыццё, сваё натхненне Айчыне роднай аддало.Прыходзька.
•••
Лясныя салдаты — партызаны. Трэба было наладзіць цесную сувязь з народнымі мсціўцамі, трэба, было камусьці пераправіцца да лясных салдат...Бялевіч.Выйшаў лясны салдат з блакаднага пекла ў бяссмерце...Барадулін.
Невядомы салдат — аб загінуўшым за высакародную справу салдаце, прозвішча якога невядома.
Савецкі салдат — баец Савецкай Арміі, вартавы заваёў сацыялізма.
У салдатах (быць, служыць і пад.) — на ваеннай службе.
У салдаты (ісці, браць і пад.) — на ваенную службу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подтяну́ться
1.(затянуть на себе потуже пояс, ремень и т. п.) падпераза́цца;
он ту́го подтяну́лся кушако́м ён ту́га падпераза́ўся по́ясам;
2.в др. знач. падцягну́цца;
подтяну́ться на турнике́ падцягну́цца на турніку́;
войска́ подтяну́лись к ли́нии фро́нта во́йскі падцягну́ліся да лі́ніі фро́нту;
при его́ появле́нии все подбодри́лись, подтяну́лись пры яго з’яўле́нні ўсе падбадзёрыліся, падцягну́ліся;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
impress
I[ɪmˈpres]1.
v.t.
1) рабі́ць ура́жаньне, ура́жваць
2) замацо́ўваць (у па́мяці)
3) адбіва́ць, адціска́ць, штэмплява́ць
4) націска́ць на што
2.[ˈɪmpres]
n.
1) адбі́так -ка m.; знак -у m.
2) штэ́мпель -я m. (адбі́так)
3) ура́жаньне n.
II1.[ɪmˈpres]
v.t.
1) рэквізава́ць
2) сі́лай, прыму́сам вэрбава́ць (у во́йска)
2.
n.
1) рэквізы́цыя f.
2) прымусо́вая вэрбо́ўка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АНТЫФЕАДА́ЛЬНАЯ ВАЙНА́ 1648—51на Беларусі.
Народны антыфеад. рух на Беларусі супраць пануючага класа феадалаў у сярэдзіне 17 ст. пад уплывам паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага перарос у антыфеадальную вайну. У падтрымку гэтага руху Хмяльніцкі паслаў на Беларусь казацкія атрады (загоны, у іх было шмат беларусаў) на чале з Галавацкім, Гладкім, І.Галотай, А.Нябабай і інш.Найб. актыўныя ваен. дзеянні адбыліся на Пд і ПдУ Беларусі. Летам і восенню 1648 казакі і сяляне-паўстанцы авалодалі Бабруйскам, Брагінам, Гомелем, Кобрынам, Мазыром, Пінскам і інш. Восенню 1648 сфарміраваны шляхецкія апалчэнні, якімі камандаваў польны гетман ВКЛ Януш Радзівіл, павялічана колькасць наёмнікаў. Каб ізаляваць бел. землі ад пранікнення казакоў, Радзівіл, сабраўшы 12—14 тыс.войска, накіраваў яго часткамі на чале з Мірскім, Валовічам і Я.Пацам да Пінска, Чачэрска і інш. гарадоў, захопленых паўстанцамі. У баі за Пінск загінула больш за 3 тыс. жыхароў, горад быў спалены, больш за 1500 паўстанцаў загінула ў баі за Чэрыкаў. На пач. 1649 урадавыя войскі вызвалілі ад казакоў і паўстанцаў Давыд-Гарадок, Тураў, Петрыкаў, Бабруйск і жорстка расправіліся з імі. У 1-й пал. 1649 войскі ВКЛ задушылі паўстанне. Летам 1649 на Беларусь зноў прыйшлі казацкія атрады Р.Гаркушы, С.Падабайлы, М.Крычэўскага і інш., да якіх далучаліся мясц. сяляне і гараджане. У баях загінулі казацкія атаманы Галота, М.Нябаба, Крычэўскі, Міхненка і інш. У ліп. адбылася Лоеўская бітва 1649. Ваен. дзеянні працягваліся да восені 1651. Пасля паражэння Б.Хмяльніцкага пад Берасцечкам і заключэння Белацаркоўскага дагавора 1651 казацкія атрады выведзены з Беларусі і вайна скончылася.
Літ.:
Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957;
Шуляковский Е.Г. Участие белорусского народа в освободительной войне 1648—1654 гг. // Вопр. истории. 1954. № 5.