Ра́га ’струменьчык чаго-небудзь вадкага’ (ТСБМ), ’пісаг’, ’пацёк поту’ (Сцяшк.), ра́гі ’сляды на брудным ад пылу твары’ (слонім., Арх. Бяльк.), ’пацёкі поту ці слёз’ (ЛА, 4; Сцяшк. Сл.), суфіксальныя ўтварэнні ад таго ж кораня рага́йды, рага́лы ’нацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл., ЛА, 4), ’нацёкі на запацелых вокнах’, ’пацёкі на дзвярах пасля фарбавання’, ’брудныя плямы’ (Сл. ПЗБ). Версіі пра балцкае паходжанне слова — з літ. rãgas ’рог’ і вытворных ад яго ragava, raguva ’роў’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 128), літ. rȧ́gtis, riáugtis ’хмурыцца, збірацца на дождж’ (Грынавяцкене, LKK, 30, 116); з літ. rãgės, rõgutės ’сані’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 147) або з regė́tiбачыць’ (Саўка, Запісы, 23, 56) — падаюцца малаверагоднымі. Параўнанне з славен. rag, raga ’лядзяш’, а таксама srag, srága ’капля поту, крыві, слёз’, харв. дыял. srȁga ’капля’, ’дахавы жолаб’, дзе пачатковае s‑ можна патлумачыць як s‑mobile, таксама выклікае пэўныя цяжкасці пры этымалагізаванні. Цяжка схіліцца да якой-небудзь канкрэтнай версіі: або звязваць са ст.-інд. sárga ’струменьчык, які цячэ, ліецца’, sṛjáti ’цячы’, або рэканструяваць *sporga і параўноўваць з лац. spargo ’раскідваць’, ’рассыпаць’, або ўзводзіць да *sréz < *kʼerg. Іншыя мяркуюць, што зыходным значэннем srága было ’кропля’ і адмаўляюць сувязь з літ. sir̃gti ’быць хворым’, а выводзяць з *sorəga да і.-е. *serH‑ ’цячы’, ст.-інд. sárati ’цячы’, sárga ’ліе’, якія з *selgʼ (агляд версій гл. Бязлай, 3, 301; Скок, 3, 314; Куркіна, Диал. структура, 117). Бязлай прапануе таксама іншае тлумачэнне славенскай лексеме. Улічваючы, што існуе словазлучэнне potne srage ’кропелькі поту’, ён збліжае слова з літ. sir̃gti ’быць хворым’, pasargà ’хваравітая слабасць’, лат. sìrgt ’быць хворым’, sērga ’хвароба’. Паколькі ў славенскай і сербска-харвацкай мовах ёсць словы kapja, kap са значэннем ’хвароба’, то ён мяркуе, што значэнне ’апаплексія’, ’сардэчны ўдар’ з’явілася ў славенскай лексеме раней за ’капля’, якое пазней выцесніла яго (Бязлай, Eseji, 116–117). Іншай думкі прытрымліваецца Борысь (ЗФЛ, 25, 2, 17; Czak. stud., 45–46); далучаючыся да рэканструкцыі Міклашыча (316) прасл. *sorga, ён канстатуе яе няпэўнасць у сувязі з адсутнасцю іншаславянскіх адпаведнікаў. Улік беларускіх адпаведнікаў схіляе да прасл. *(s)ōrga, што ўяўляе ступень чаргавання да *rogъ (параўн. Бязлай, 3, 144), гл. рог1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаці́на ‘чатырохногая сельскагаспадарчая жывёла’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘свойская жывёла’ (ЛА, 1; Нас., Касп., Бяльк., Сержп. Прык.), скоці́на ‘жывёла’, ‘грубы, бяздушны чалавек’ (ТС), скот ‘тс’ (Мат., Бяльк.; в.-дзв., лід., пух., Сл. ПЗБ; Ян.), скаці́на, скот лаянк. ‘погань, падла, хамула’ (Ласт.). Ст.-бел. скотина (XVI ст., Скарына), скоть кравїи и ѡсвечьи (Альтбаўэр); апошняе, паводле Мацкевіч і Грынавяцкене (ЖНС, 213), было карэлятам слова быдло, гл. укр., рус. скот, скоти́на, ст.-рус. скотъ ‘скаціна; маёмасць’, ‘грошы, падатак’, скотьніца ‘казна’, ст.-польск. skot ‘скаціна’, в.-луж., н.-луж. skót ‘тс’, чэш. skot ‘буйная рагатая жывёла’, серб.-харв. ско̏т, славен. skòt ‘дзіцяня жывёліны, прыплод’ і skotína ‘гной, кал жывёлы’, балг. скот ‘скаціна’, ст.-слав. скотъ, ‘скаціна, маёмасць, грошы; жывая істота’. Прасл. *skotъ. Адна з асноўных версій — запазычанне з германскіх моў з прычыны адсутнасці, як лічылі, надзейных сувязей на славянскай глебе. Параўноўвалі з гоц. skatts ‘манета’, ст.-ісл. stattz ‘падатак’, ст.-сакс. skot ‘манета; маёмасць’, ст.-в.-ням. scaz ‘манета’, нова-в.-ням. Schatz ‘скарб’; гл. Кіпарскі, Gemeinslav., 186 і наст.; Фасмер, 3, 655. Аднак германская лексічная група таксама не мае надзейнай этымалогіі; да таго ж славянскае слова захавала больш старое значэнне ‘статак’, у герм. толькі ст.-фрыз. sket ‘грошы, статак’, што дало падставы бачыць у германскіх мовах запазычанне з славянскага, гл., напр., Праабражэнскі, 2, 310; Брукнер, AfslPh, 23, 626; таксама Ільінскі (РФВ, 73, 283 і наст.), які звязваў *skotъ чаргаваннем галосных з шчацінне (гл.). Супраць па фанетычных прычынах Фасмер (там жа) з-за немагчымасці вытлумачыць герм. tt у гэтым выпадку. Пераважаюць версіі славянскага паходжання: Мартынаў (Лекс. взаим., 183 і наст.: славянскае пранікненне ў прагерманскую); Жураўлёў (Этимология–1981, 38–44), Шустар-Шэўц (1297) — ад *kotiti se ‘нараджаць (аб жывёлах)’ з s‑рухомым або прыставачным з развіццём значэння ‘нараджаць (дзіцянят)’ — ‘дзіцяня’ — ‘маладая жывёліна’ — ‘скаціна’. Агляд версій гл. яшчэ Трубачоў, Происх., 99 і наст. Станкевіч (Зб. Унбегаўну, 222) прапанаваў вывядзенне *skotъ < *skop‑tъ, што да *skopiti (гл. скапец2) і тлумачыць гемінацыю t у прагерманскім skatta ‘статак, маёмасць’. Крытыку гэтай этымалогіі гл. Страхаў, Palaeoslavica, 13, 2, 18 (“сохранение узкой технической конкретики в обобщенном наименовании не представляется вероятным”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапо́ля ’дрэва сямейства вярбовых, Populus L.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.; лях., Сл. ПЗБ; Кіс., Расл. св.), тапо́ля ’тс’ (ТС), тапо́ль ’тс’ (Ян., Кіс.; пруж., Сл. ПЗБ), топу͡оль ’тс’ (Вруб.), то́паль ’тс’ (Сцяшк., Кіс.), то́поль ’тс’ (ТС, Арх. Вяр.), то́мпель ’таполя’ (свісл., ЛА, 1), то́пель ’тс’ (Шат., Мат. Гом., Расл. св.), то́піліна ’тс’ (віц., ЛА, 1; віц., Расл. св.), топілы́на ’тс’ (дзярж., ЛА, 1), то́піль ’тс’ (кобр., ЛА, 1, Касп., Расл. св.), то́фель ’тс’ (лаг., Жд. 3), то́філь ’тс’ (мёрск., ЛА, 1), тофліна ’тс’ (Барад.), то́пля ’тс’ (ганц., ЛА, 1; Расл. св., Сл. ПЗБ). Укр. топо́ля, рус. то́поль, польск. topola, н.-луж. і в.-луж. topoł, чэш. topol, славац. topoľ, славен. topol, серб.-харв. топо̀ла, макед. топола, балг. топа́ла. Прасл. *topolъ, *topolь, а таксама *topolʼa, *topola; ёсць меркаванне, што гэтае найменне запазычана ў праславянскую мову з лац. pōpulus (с.-лац. populus) ’тс’, пры гэтым адбылася міжскладовая дысіміляцыя р : р > t : p. Літ. tapalas ’тс’ і алб. tupli ’тс’ лічацца запазычаннямі са славянскіх моў. З лацінскай выводзяцца і заходнееўрапейскія назвы расліны, напр. дац., швед. poppel, іт. pioppo, франц. peuplier, ням. Pappel; старое літ. túopa ’тс’ мае роднасныя сувязі з лац. pōpulus, паходжанне якога застаецца цьмяным (Махэк₂, 647: “праеўрапейскае”). Глухак (634) мяркуе, што спалучэнні гукаў р‑р‑l, t‑p‑l перадаюць трапятанне лісцяў, таму ў аснове бачыць анаматапею. Не пераконвае спроба Шустара–Шэўца (1518) звязаць славянскія назвы з коранем *tep‑, *top‑ (гл. топаць, тэпаць). Варыянтнасць гэтых назваў, у тым ліку і беларускіх, сведчыць пра запазычанасць. Гл. яшчэ Брукнер, 317; Фасмер, 4, 79; Борысь, 638; ЕСУМ, 5, 601. Спробай “каранёвай” этымалогіі з’яўляецца ўзвядзенне назвы да і.-е. *pel‑ ’шэры’ з-за з шэрага колеру кары таполі, тады на лацінскай глебе адбылося няпоўнае падваенне гэтага кораня (Покарны, 804); параўн. проціпастаўленую назву таполя чорная ’ясакар, Populus nigra L.’ (Кіс.), вядомую і іншым славянскім мовам, у тым ліку старапольскай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 394), у гаворках у сцягнутай форме тапо́ля ’назва расліны Populus nigra’ (Янк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

земля́ в разн. знач. зямля́, -лі́ ж.;

де́вственная земля́ не́руш, цаліна́;

па́стбищная земля́ па́ша;

па́хотная земля́ во́рная зямля́;

уса́дебная земля́ сядзі́бная зямля́;

земли́ под собо́й не чу́ять (не слы́шать) зямлі́ пад сабо́ю не чуць;

сло́вно из-под земли́ вы́рос бы́ццам з-пад зямлі́ вы́рас;

земля́ гори́т под нога́ми (у кого) зямля́ гары́ць пад нага́мі (у каго);

соль земли́ соль зямлі́;

за три́девять земе́ль за тры́дзевяць зяме́ль;

от земли́ не вида́ть ад зямлі́ не віда́ць;

как (то́чно) сквозь землю провали́лся як скрозь зямлю́ правалі́ўся;

ви́деть на два арши́на под землёй ба́чыць на тры са́жні пад зямлёй;

(отлича́ться) как не́бо от земли́ (адро́знівацца) як не́ба ад зямлі́;

найти́ под землёй знайсці́ пад зямлёй;

из-под земли́ доста́ть з-пад зямлі́ даста́ць (вы́капаць);

сровня́ть с землёй зраўнава́ць з зямлёй;

стере́ть с лица́ земли́ сце́рці (зме́сці) з тва́ру зямлі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

порази́ть сов.

1. (нанести удар) паразі́ць; уда́рыць; (попасть) папа́сці (у што), тра́піць (у што); пацэ́ліць;

порази́ть пу́лей паразі́ць ку́ляй;

порази́ть на́смерть паразі́ць насме́рць;

порази́ть гро́мом уда́рыць гро́мам;

порази́ть цель паразі́ць цэль [тра́піць (папа́сці) у цэль];

2. (победить) паразі́ць, перамагчы́; (разбить) разбі́ць;

порази́ть врага́ перамагчы́ во́рага;

порази́ть неприя́тельские войска́ разбі́ць варо́жыя во́йскі;

3. мед. пашко́дзіць; (разбить) разбі́ць; (лишить зрения, слуха и т. п.) пазба́віць зро́ку (слы́ху і да таго́ падо́бнае), зрабі́ць сляпы́м (глухі́м і да таго́ падо́бнае); кроме этого переводится другими конструкциями: его́ порази́ла слепота́ ён стра́ціў зрок (асле́п, пераста́ў ба́чыць);

его́ порази́л парали́ч яго́ разбі́ў пара́ліч;

4. перен. (произвести сильное впечатление) ура́зіць; (удивить) здзіві́ць;

э́то изве́стие меня́ порази́ло гэ́та ве́стка мяне́ здзіві́ла;

э́то порази́ло воображе́ние гэ́та ўра́зіла ўяўле́нне;

порази́ть до глубины́ души́ ура́зіць да глыбіні́ душы́;

5. юр. пазба́віць (каго, чаго);

порази́ть в права́х пазба́віць право́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чёрный

1. прил., в разн. знач. чо́рны;

чёрная кра́ска чо́рная фа́рба;

чёрный хлеб чо́рны хлеб;

чёрный шрифт чо́рны шры́фт;

чёрная металлу́рги́я чо́рная металу́ргія;

чёрный пар с.-х. чо́рны папа́р;

чёрное де́рево чарнадрэ́ва;

чёрный лес чо́рны лес;

чёрный ход чо́рны ход;

чёрные мы́сли чо́рныя ду́мкі;

чёрная рабо́та чо́рная рабо́та;

чёрная би́ржа чо́рная бі́ржа;

2. (курной) ку́рны; чо́рны;

чёрная ба́ня ку́рная (чо́рная) ла́зня;

3. сущ. (темнокожий) чо́рны, -нага м.;

чёрная доска́ чо́рная до́шка;

чёрные спи́ски чо́рныя спі́сы;

на чёрный день на чо́рны дзень;

держа́ть кого́-л. в чёрном те́ле трыма́ць каго́е́будзь у чо́рным це́ле;

чёрная ко́шка пробежа́ла ме́жду ни́ми чо́рная ко́шка прабе́гла памі́ж і́мі;

чёрным по бе́лому чо́рным па бе́лым;

ви́деть всё в чёрном све́те ба́чыць усё ў чо́рным святле́;

черны́м-черно́ а) (очень черно) чо́рна-чо́рна, чарню́сенька; б) (очень много) аж чо́рна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

see2 [si:] v.

1. ба́чыць, глядзе́ць;

see after smth. нагляда́ць за чым-н.

She was seen to enter the house. Бачылі, як яна ўвайшла ў дом.

2. сустрака́ць; сустрака́цца; наве́дваць;

You ought to see the doctor. Табе трэба наведацца да лекара.

3. разуме́ць, ве́даць, усведамля́ць; уяўля́ць;

I see! Зразуме́ла!;

You see…, Ве́даеце…;

Let me see. Дай падумаць.

4. зазнава́ць, зве́дваць; He has seen a great deal in his long life. Ён усяго пабачыў за сваё доўгае жыццё.

5. (to, about) клапаці́цца, паклапаці́цца;

I’ll see about lunch. Я паклапачуся пра ланч.

6. право́дзіць;

see smb. home право́дзіць каго́-н. дадо́му;

see for oneself перако́нвацца ўвачаві́дкі; уба́чыць на свае́ во́чы;

see a lot/nothing, etc. of smb. : I’ve seen a lot of him recently. Апошнім часам я часта бачу яго.

see you/be seeing you! паба́чымся!;

as far as I can see нако́лькі я разуме́ю;

as we see it на наш по́гляд;

see into a matter уніка́ць ( у што-н.), вывуча́ць пыта́нне;

see to smth. разгляда́ць што-н.

see in [ˌsi:ˈɪn] phr. v. сустрака́ць;

see the New Year in сустрака́ць Но́вы год

see off [ˌsi:ˈɒf] phr. v. право́дзіць таго́, хто ад’язджа́е

see through [ˌsi:ˈθru:] phr v. : see smth. thro ugh даво́дзіць што́-н. да канца́;

see smb. thro ugh памага́ць каму́-н. даве́сці спра́ву да канца́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бе́лы в разн. знач. бе́лый;

б. снег — бе́лый снег;

б. хлеб — бе́лый хлеб;

б. афіцэ́р — бе́лый офице́р;

бе́лая гва́рдыя — бе́лая гва́рдия;

бе́лыя крывяны́я ша́рыкі — бе́лые кровяны́е ша́рики;

бе́лае мя́са — бе́лое мя́со;

бе́лая гара́чка — бе́лая горя́чка;

бе́лая ра́са — бе́лая ра́са;

б. біле́т — бе́лый биле́т;

б. верш — бе́лый стих;

бе́лыя но́чы — бе́лые но́чи;

б. грыб — бе́лый гриб;

бе́лае зо́лата — бе́лое зо́лото;

бе́лае духаве́нства — бе́лое духове́нство;

б. ву́галь — бе́лый у́голь;

бе́лая пля́ма — бе́лое пятно́;

б. свет — бе́лый свет;

рабі́ць бе́лае чо́рным — де́лать бе́лое чёрным;

сяро́д бе́лага дня — среди́ (средь) бе́лого дня;

шы́та бе́лымі ні́ткамі — ши́то бе́лыми ни́тками;

бе́лая варо́на — бе́лая воро́на;

я́сна, як б. дзенья́сно, как бе́лый день;

све́ту бе́лага не ба́чыць — све́та бе́лого не ви́деть;

бе́лая косць (ко́стка) — бе́лая кость;

у б. свет як у капе́йку — в бе́лый свет как в копе́йку;

ка́зка пра бе́лага бычка́погов. ска́зка про бе́лого бычка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рад I м., в разн. знач. рад;

сядзе́ць у другі́м ра́дзе — сиде́ть во второ́м ряду́;

на градзе́ расло́ пяць радо́ў мо́рквы — на гряде́ росло́ пять рядо́в морко́ви;

самкну́ць рады́воен. сомкну́ть ряды́;

у рада́х а́рміі — в ряда́х а́рмии;

р. акалі́чнасцей — ряд обстоя́тельств;

гандлёвыя рады́ — торго́вые ряды́;

мясны́ рад — мясно́й ряд;

у пе́ршых ~да́х — в пе́рвых ряда́х;

гады́ ў рады́ — в ко́и-то ве́ки

рад II прил., в знач. сказ. рад;

ве́льмі р.о́чень рад;

р. стара́цца! — рад стара́ться!;

р. не р. — рад (и́ли) не рад;

р. вас ба́чыць — рад вас ви́деть;

(і) сам не р. — (и) сам не рад;

жыццю́ не р. — жи́зни не рад;

чым бага́ты, тым і ра́дыпогов. чем бога́ты, тем и ра́ды;

хто дабру́ не р.погов. кто добру́ не рад;

ра́да б душа́ ў рай, ды грахі́ не пуска́юцьпосл. рад бы в рай, да грехи́ не пуска́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

1. Выгнуцца, прыняць форму дугі. Цвік сагнуўся. □ Карн быў вялізны, бо лёска напялася, як струна, а вудзільна сагнулася ў дугу. Рунец. Яловыя лапкі стомлена сагнуліся пад цяжарам снегу. С. Александровіч. І перш, чым у новы тунель уцягнуцца, Цягнік дасць гудок і сагнецца дугой, Нібы хоча ён на тунель азірнуцца, Які ўжо знікае за шызай смугой. Гаўрусёў.

2. Сагнуць спіну; нагнуцца. Цёмныя фігуры выбеглі на сноп пражэктара, сагнуліся над тым месцам, дзе хлопцы заклінілі стрэлкі. Жычка. [Хурс] сагнуўся напалам, уваходзячы ў карчомныя сенцы. Чорны. // Нахіліцца ад цяжару, мукі, болю. Сцішыўшы крок, Аксіння, здаецца, яшчэ больш сагнулася пад сваёй ношай, каб нікога не бачыць, каб да яе не загаварылі. Ракітны. // Скласціся пад вуглом у суставе. Рука сагнулася ў локці.

3. Згорбіцца ад старасці, скурчыцца ад сцюжы, хваробы, ссутуліцца і пад. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ. Палкана старасць даканала. Сагнуўся ён, падціснуў хвост, сапсеў. Корбан. // перан. Стаць спарахнелым, трухлявыя (пра будынкі і пад.). Хата шчытам сваім сагнулася. Баранавых.

4. перан. Пакарыцца чыёй‑н. сіле, прымірыцца з чым‑н., адмовіўшыся ад барацьбы. Ды толькі не здаўся народ Беларусі, Не стаў на калені, не паў, не сагнуўся, А ворага стрэціў ударам мяча. Броўка. І ад таго, што гэтае дзіцянё не сагнулася і не сагнецца і ідзе сабе моцна па дарозе, — стала мне радасна. Чорны.

5. Стаць скарабачаным, пагнутым. У агні жалеза сагнулася. Бляшанка сагнулася. □ Размахнуўся.. [старэйшы брат], грукнуў булавою — толькі булава сагнулася. Якімовіч.

•••

Сагнуцца ў дугу — скарыцца; стаць пакорным, угодлівым. Ён не хапае з неба зорак, Умее ўслужыць, умее памаўчаць, Умее ўсміхнуцца ветліва, лагодна, Паведаміць начальству радасную навіну, Сагнецца ў дугу прад ім ахвотна, А сябру ў бядзе дасць кухталя ў спіну... Валасевіч.

Сагнуцца ў тры пагібелі — а) вельмі нізка нахіліцца; сагнуцца; б) перан. праявіць празмерную ўгодлівасць.

Сагнуцца крукам; сагнуцца ў крук — а) моцна выгнуцца, заўзята працуючы; б) перан.; стаць рабалепным, уніжаным перад кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)