ПАЗАСУДО́ВЫЯ О́РГАНЫ,

дзяржаўныя органы ў СССР, надзеленыя ў неканстытуцыйным парадку правам ажыццяўлення рэпрэсіўных мер без прытрымлівання крымінальна-працэсуальных норм. 21.2.1918 СНК РСФСР даў Усерас. надзвычайнай камісіі (ВЧК) і яе органам права пазасудовага разгляду спраў за контррэв., службовыя і інш. агульнакрымінальныя злачынствы з вызначэннем меры пакарання аж да расстрэлу на месцы злачынства, 5.9.1918 — права знявольваць «класавых ворагаў» у месцы пазбаўлення волі, а асоб, якія ўдзельнічалі ў белагвардзейскіх арг-цыях, змовах і мяцяжах, — расстрэльваць. Пасля ліквідацыі ВЧК і ўтварэння 6.2 1922 Дзярж. паліт. ўпраўлення (ДПУ) пры НКУС РСФСР (гл. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне БССР) органы ДПУ былі пазбаўлены права пазасудовага разгляду спраў. Але 16.10.1922 паводле пастановы ВЦВК РСФСР ім зноў дадзена права «пазасудовай расправы аж да расстрэлу ў адносінах да ўсіх асоб, злоўленых з доказамі на месцы злачынства пры бандыцкіх налётах і ўзброеных грабяжах». Асобай камісіі НКУС па высылках дазвалялася высылаць і знявольваць у лагеры прымусовых работ дзеячаў антысав. паліт. партый і рэцыдывістаў. 28.3.1924 у сувязі са стварэннем Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ) ЦВК СССР усклаў на Асобую нараду пры АДПУ вынясенне пастаноў пра адм. высылкі, ссылкі і зняволенні ў канцэнтрацыйны лагер. Адначасова ажыццяўляла пазасудовую дзейнасць і калегія АДПУ. Цыркулярамі АДПУ ад 29.10.1929 і 8.4.1931 у цэнтр. апараце створаны «тройкі» для папярэдняга разгляду закончаных следчых спраў і наступнага іх дакладу на суд. пасяджэннях калегіі ці Асобай нарады. 3.2.1930 Прэзідыум ЦВК СССР даў АДПУ права на час правядзення кампаніі па «ліквідацыі кулацтва» перадаваць свае паўнамоцтвы па пазасудовым разглядзе спраў паўнамоцным прадстаўнікам (ПП) АДПУ у рэспубліках, краях і абласцях. 10.7.1934 АДПУ скасавана і ўтворана НКУС СССР. Пры наркоме ўнутр. спраў створана Асобая нарада, якой давалася права выносіць прыгаворы пра зняволенне ў папраўча-працоўныя лагеры, ссылцы і высылцы да 5 гадоў ці высылцы па-за межы СССР асоб, якія «прызнаваліся грамадска небяспечнымі». У наступныя гады паўнамоцтвы Асобай нарады значна пашыраны. Паводле рашэння Дзярж. к-та абароны ад 17.11.1941 ёй дадзена права па справах «аб контррэвалюцыйных злачынствах і асабліва небяспечных дзеяннях супраць парадку кіравання СССР» вызначаць меру пакарання аж да расстрэлу. Асобая нарада існавала і пры МУС СССР. 27.5.1935 загадам НКУС СССР у НКУС рэспублік, упраўленнях НКУС па краях і абласцях арганізаваны «тройкі» НКУС, на якія пашыраліся правы Асобай нарады. «Тройкі» прымалі рашэнні пра высылку, ссылку ці зняволенне ў лагеры на тэрмін да 5 гадоў. У сувязі з правядзеннем масавых аперацый у адносінах да «былых кулакоў, членаў антысавецкіх партый, белагвардзейцаў, жандараў і чыноўнікаў царскай Расіі, бандытаў, рээмігрантаў, удзельнікаў антысавецкіх арганізацый, царкоўнікаў і сектантаў, крымінальнікаў-рэцыдывістаў» загадам НКУС СССР ад 30.7.1937 створаны рэсп., краявыя і абл. «тройкі» для разгляду спраў на названых асоб, якія па мерах пакарання разбіваліся на 2 катэгорыі: да 1-й адносіліся тыя, хто падлягаў расстрэлу, да 2-й — тыя, хто падлягаў зняволенню ў лагеры або турме на тэрмін ад 8 да 10 гадоў. У пасяджэннях Асобай нарады і «троек» прадугледжваўся абавязковы ўдзел пракурора. У адпаведнасці з загадамі НКУС ад 11.8 і 20.9.1937 спісы асоб, якія падлягалі рэпрэсіям палітычным, разглядаліся таксама «двойкамі» — наркомамі ўнутр. спраў рэспублік і начальнікамі УНКУС сумесна з адпаведнымі пракурорамі. Адначасова існаваў парадак разгляду спраў без выкліку абвінавачваемага і сведкаў у суд т.зв. «вышэйшай двойкай» у складзе Старшыні Вярх. суда і Пракурора СССР. Пастановы гэтага органа пры наяўнасці падстаў маглі адмяняцца і пераглядацца пленумам Вярх. суда СССР. З мэтай выканання пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 17.11.1938 «Аб арыштах, пракурорскім наглядзе і вядзенні следства» 26.11.1938 загадам НКУС СССР «тройкі» і «двойкі» пры НКУС скасаваны. Паводле Указа Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 1.9.1953 скасавана Асобая нарада пры МУС. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 16.1.1989 «Аб дадатковых мерах па аднаўленні справядлівасці ў адносінах да ахвяр рэпрэсій, што мелі месца ў перыяд 30—40-х і пачатку 50-х гадоў», зацверджаным Вярх. Саветам СССР 31.7.1989, усе грамадзяне, за выключэннем здраднікаў Радзімы і карнікаў перыяду Вял. Айч. вайны, нацысцкіх злачынцаў, удзельнікаў бандфарміраванняў і іх памагатых, фальсіфікатараў крымінальных спраў, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці П.о., былі рэабілітаваны, а згаданыя вышэй П.о. названы антыканстытуцыйнымі.

А.​А.​Тозік.

т. 11, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

chęć

chę|ć

ж. жаданне; ахвота;

dobre ~ci — добрыя намеры;

nie mam ~ci — не маю ахвоты;

z ~cią — ахвотна; з ахвотаю;

pomimo najlepszych ~ci — пры ўсім жаданні;

~ć do życia — прага жыцця;

mam ~ć na lody — я хачу марожанага

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zmysł, ~u

м.

1. пачуццё;

zmysł słuchu (wzroku) — пачуццё слыху (зроку);

2. пачуццё; разуменне;

zmysł humoru — пачуццё гумару;

być przy zdrowych ~ach — быць пры сваім розуме;

odchodzić od ~ów — вар’яцець;

stracić ~у — страціць прытомнасць; знепрытомнець;

dostać pomieszania ~ów — звар’яцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

отобра́ть сов.

1. (взять обратно) узя́ць, забра́ць, мног. пазабіра́ць; (насильно) адабра́ць, мног. паадбіра́ць;

отобра́ть биле́ты при вхо́де забра́ць (пазабіра́ць, узя́ць) біле́ты пры ўвахо́дзе;

отбери́ у него́ мою́ кни́гу адбяры́ ў яго́ маю́ кні́гу;

2. (выбрать) адабра́ць, мног. паадбіра́ць, вы́браць, мног. павыбіра́ць;

отобра́ть спе́лые я́блоки адабра́ць (паадбіра́ць, вы́браць, павыбіра́ць) спе́лыя я́блыкі;

3. (собрать путём опроса) офиц. узя́ць;

отобра́ть свиде́тельские показа́ния узя́ць паказа́нні све́дак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памылі́цца

1. sich írren (у кім-н., чым-н. in D);

ты памыля́ешся du irrst dich;

я магу́ памылі́цца ich kann mich írren;

я памылі́ўся ў ну́мары кватэ́ры ich hábe mich in der Wóhnungsnummer ge¦írrt;

2. (прыняць аднаго чалавека за другога) sich in der Persón írren; sich täuschen (у кім-н., чым-н. in D; у дачыненні да каго-н., чаго-н. über A);

няўжо́ я памылі́ўся ў табе́? hábe ich mich wírklich in dir getäuscht?; éinen Féhler máchen, sich verséhen* [vertún* – разм.] (пры чым-н. bei D);

я памылі́ўся пры падлі́ку ich habe mich verzählt [verréchnet];

я памылі́ўся ў гэтым пу́нкце in diesem Punkt hábe ich mich geírrt;

памылі́цца ў вазе́ sich mit dem Gewícht vertún*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

afloat

[əˈfloʊt]

1.

adv.

1) на вадзе́, на мо́ры; на мо́рскай слу́жбе

2) у дзе́яньні

3) пры грашо́х

2.

adj.

1) які́ плыве́, трыма́ецца на вадзе́ ці ў паве́тры

2) залі́ты, зато́плены

After the rain the whole cellar was afloat — Пасьля́ дажджу́ ўве́сь падва́л быў залі́ты вадо́ю

3) Figur. пашы́раны

Rumors of a revolt were afloat — Хадзі́лі чу́ткі пра бунт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Во́бліў ’галалёдзіца’ (Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Юрч., КТС), вобліва ’тс’ (Яшк.), воблевень ’тс’ (Мат. Гом.), вобліў, воблакі, вобліўя ’лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы; галалёдзіца’ (Юрч.), воблівіца ’ападкі ў выглядзе кавалачкаў лёду’ (Мат. АС, бых.). Рус. дыял. о́блив ’іней на дрэвах’. Да абліць (гл.). Параўн. аблівака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́знік (БРС, Нас., Бяльк.). Ад воз з суф. ‑нік, які ў бел. мове быў прадуктыўным пры ўтварэнні Nomina agentis яшчэ ў старажытны перыяд (Суффикс. словообр., 65). Але, па даных КГС, гэта слова адзначана толькі ў значэнні ’возны конь’. Сучаснае вознік ’возчык’ з’явілася па лексіка-семантычнаму спосабу словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́нка ’вон, прэч’ (Др.-Падб.), во́нкі ’тс’ (КТС, Бяльк.). Рус. смал. во́нки ’прэч’, бранск. во́нки ’на двор’, укр. во́нка, балг. вънка, чэш. дыял. venka (j), славац. vonka. Расшырэнне вон 1 ужо ў позні час пры дапамозе прыслоўных часціц ‑ка, ‑кі (Карскі 2–3, 77; Махэк₂, 683).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выжыма́йла ’скнара’ (Бяльк.). Ад выжымаць пры дапамозе прадуктыўнага для ўтварэння прозвішчаў у бел. мове суф. ‑айла. Але ў сувязі з практычнай адсутнасцю гэтага суф. у Nomina agentis у іншых слав. мовах параўн. яго словаўтваральную актыўнасць у літ. мове (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 132). Параўн. таксама выжымальшчык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)