У́стрынь-Бо́ркі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. У́стрынь-Бо́ркі
Р. У́стрынь-Бо́рак
У́стрынь-Бо́ркаў
Д. У́стрынь-Бо́ркам
В. У́стрынь-Бо́ркі
Т. У́стрынь-Бо́ркамі
М. У́стрынь-Бо́рках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дро́вы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. дро́вы
Р. дро́ў
Д. дро́вам
дрыва́м
В. дро́вы
Т. дро́вамі
дрыва́мі
М. дро́вах
дрыва́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тро́йні

‘вілы з трыма зубамі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. тро́йні
Р. тро́йняў
Д. тро́йням
В. тро́йні
Т. тро́йнямі
М. тро́йнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фі́на-у́гры

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. фі́на-у́гры
Р. фі́на-у́граў
Д. фі́на-у́грам
В. фі́на-у́граў
Т. фі́на-у́грамі
М. фі́на-у́грах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фі́глі-мі́глі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. фі́глі-мі́глі
Р. фі́гляў-мі́гляў
Д. фі́глям-мі́глям
В. фі́глі-мі́глі
Т. фі́глямі-мі́глямі
М. фі́глях-мі́глях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падо́нкі

‘рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. падо́нкі
Р. падо́нкаў
Д. падо́нкам
В. падо́нкі
Т. падо́нкамі
М. падо́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

number​1 [ˈnʌmbə] n.

1. лік, лі́чба;

odd and even numbers цо́тныя і няцо́тныя лі́кі

2. ну́мар (дома, тэлефона, часопіса, праграмы і да т.п.);

Wrong number! Не туды папалі!

3. лік, ко́лькасць;

a number of не́калькі;

a great/large number шмат, мно́га;

quite a number of people даво́лі мно́га наро́ду

4. ling. лік;

plural number мно́жны лік

♦

numbers game падтасо́ўка (статысты́чных) да́ных, ашука́нства;

have/get smb.’s number infml раскусі́ць каго́-н., зразуме́ць чые́-н. наме́ры;

smb.’s number is up infml ≅ каму́-н. кане́ц/канцы́/хана́; чыя́-н. пе́сенька спе́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

liczba

liczb|a

ж.

1. колькасць;

w ~ie 40 osób — у колькасці 40 чалавек;

2. грам., мат. лік; лічба;

~a pojedyncza — адзіночны лік;

~a mnoga — множны лік;

~a parzysta — цотны лік;

~a jednocyfrowa — адназначны лік;

~a wielocyfrowa — мнагазначны (шматзначны) лік;

~a pierwsza — просты лік;

~a ułamkowa — дробавы лік; дроб;

~a urojona — уяўны лік;

bez ~y — без ліку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лік ​1, ‑у, м.

1. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне. Простыя лікі. Цэлыя лікі. Тэорыя лікаў (аддзел матэматыкі, які вывучае агульныя ўласцівасці цэлых лікаў).

2. Дзеянне паводле дзеясл. лічыць (у 1–4 знач.).

3. Колькасць каго‑, чаго‑н. У снежні .. лік заяў у калгас дайшоў да пятнаццаці. Брыль. Агромністы гмах машынабудаўнічага завода ўцяг[в]аў у сябе бясконцы лік рабочых. Гартны.

4. Састаў, рад вядомай колькасці каго‑, чаго‑н. [Лясніцкі] быў з ліку тых людзей, якія старанна абдумваюць кожны свой учынак, кожны крок. Шамякін.

5. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах. Футбольны матч закончыўся з лікам 3:2.

6. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць. Адзіночны лік. Множны лік.

•••

Змешаны лік — лік, які складаецца з цэлага ліку і дробу.

Найменны лік — лік, пры якім стаіць назва адзінкі вымярэння (напрыклад: 5 метраў, 10 гектараў).

Парны лік — граматычная катэгорыя, якая ўжывалася ў некаторых старажытных мовах для абазначэння двух прадметаў або дзвюх асоб.

Сапраўдны лік — усякі матэматычны лік, дадатны або адмоўны, цэлы або дробавы; проціл. уяўны.

Уяўны лік — лік, які з’яўляецца коранем цотнай ступені з адмоўнай велічыні.

Без ліку — вельмі многа, шмат. Глядзяць усе праз вокны, дзверы, як неба шле людзям дары без ліку, без ніякай меры. Дубоўка.

Ліку няма гл. няма.

У лік чаго — а) скарыстоўваць грашовыя сродкі з якой‑н. крыніцы даходу. Аванс у лік зарплаты; б) па якому‑н. плану, абавязацельству. Ластаўкі ў лік крэдытных пагадненняў; в) па планах, абавязацельствах якога‑н. часу. Працаваць у лік наступнага года.

лік ​2, ‑у, м.

Кніжн. уст.

1. Твар. Лікі святых.

2. перан. Аб знешніх абрысах планет, даступных зроку чалавека. Ужо сонца, сонца чырванее, І свецяць ясна лікі зор. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лік м.

1. матэм. Zahl f -, -en;

цэ́лы лік gánze Zahl;

дро́бны лік Brúchzahl f;

про́сты лік Prímzahl f;

2. (колькасць чаго-н.) Ánzahl f -, -en;

3. грам. Zahl f -, -en, Númerus m -, -ri; Záhlform f - (катэгорыя);

адзіно́чны лік Éinzahl f, Síngular m -s, -e;

мно́жны лік Méhrzahl f, Plúral m -s, -e;

без ліку záhllos;

у тым ліку darúnter;

4. спарт. Spíelstand m -(e)s; (вынік) Spíel¦ergebnis n -ses, -se;

пры ліку 2:3 beim Spíelstand 2 zu 3;

які́ лік? wie steht es?;

адкры́ць лік den érsten Treffer erzíelen;

лік … на чыю-н. кары́сць das Spíel¦ergebnis láutet … für (A);

лік 2:0 на на́шу кары́сць 2 zu 0 für uns;

вы́йграць з лікам 2:1 (mit)zwei zu eins gewínnen*;

нічы́йны лік спарт. Púnktgleichheit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)